суббота, 5 мая 2018 г.

Суботнік у Грушаўцы -2 /2018 (пасадка лістоўніц)

5 траўня 2018 года ў Грушаўцы адбыўся  ўжо другі суботнік  за гэты палявы сезон.  
Мэта: высадзіць у алеі ля Грушаўскай капліцы дзьве лістоўніцы. Пасадка адбылася на тыя самыя месцы , дзе раней раслі дрэвы. Такім чынам, алея набыла (набудзе, з цягам часу), завершаны выгляд.  
Нагадаем, што гэта ўжо другая спроба. Першая ж завершылася катастрофай, бо вясна  2016 года была засушлівая і саджанцы загінулі.

Гэтым разам працавалі: 

Алесь Мачульскі , сябра Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана

і 

Уладзіслаў Пашкевіч. кіраўнік грамацкага аб'яднання па ахове навакольнага асяроддзя INTEGRITAS


Сябры! Хто бліжэйшым часам збярэцца ў Грушаўку на экскурсіюадпачыцьдушой, калі ласка, прыхапіце колькі літраў пітной вады. Саджанцам, аб якіх вядзецца гаворка, яна не зашкодзіць. Знайсці дрэвы будзе вельмі проста. 
Дзякую загадзя!

Комментариев нет:

Отправить комментарий