среда, 12 июля 2017 г.

"Капліца-блізняшка", або "Абмерныя працы ў Вялікай ліпе"

8-9 ліпеня 2017

Правялі абмерныя працы на капліцы ў Вялікай ліпе (Нясвіжскі раён), якая амаль ідэнтычна капліцы на родавым пахаванні Рэйтанаў (г.Ляхавічы). Ёсць дробныя адрозненні ў памерах і дэталях. Але, відавочна, што стваралася яна па адмаму праекту. Магчыма, і  той самай брыгадай будаўнікоў.


Гэта наводзіць на думку, што тут сваю ролю згулялі сваякія сувязі паміж уласнікамі Грушаўкі і Вялікай ліпы. А такія, падобна, былі.

Ездзілі двумя групамі.
Дзень першы -Алесь Мачульскі, Зьміцер Юркевіч.
Дзень другі -Зьміцер Траскоўскі, Алена Паўлоўская, Зьміцер Юркевіч.

На другі дзень, заехалі і ў Ляхавічы, правялі дадатковыя абмеры і абмеркавалі працы на бліжэйшыя выходныя.

Высокаліпская капліца ў выдатным стане захаванасці, але, як бачна на здымках, без рукі маляра, праз нейкі час стан яе можа пагоршыцца.

Капліца месціцца пры царкве, на могілках , ад якіх, бадай што нічога не засталося. некалькі пахаванняў і дзьве каплічы. Былая ўніяцкая, цяпер праваслаўная царква, два выходных дні была зачынена.

Вельмі раім наведаць гэта месца. І прапануем наступны маршрут. Нясвіж-Саска ліпка- Квачы (на могілках ёсць пахаванне рэйтанаўскіх сваякоў баронаў Гартынгаў) - Завушша (рэшткі былой сядзібы Мараўскіх-Гартынгаў, гаспадарчыя пабудовы, капліца Мараўскіх)- Вялікая ліпа (сядзіба Абуховічаў, шмат гаспадарчых пабудоваў) - Вялікая ліпа (царква, капліцы). Далей можна прамаваць на Сноў (сядзіба Гартынгаў, палац Рдултоўскіх, касцёл, царква), або паехаць на в.Казлы, побач з якой 260-300-гадовы дуб, які можа лічыцца самым буйным дубам у Беларусі (8 м.у абхваце), як распавёў Алесь Мачульскі. А далей, або на Сноў, або на Нясвіж.

                                         

Вялікая падзяка спадару Юрыю Мачульскаму за няпершаразовую дапамогу ў перавозе ўдзельнікаў "талок"!!

З.Ю.














Ляхавічы












Комментариев нет:

Отправить комментарий