четверг, 20 июля 2017 г.

Графіці ў гонар Тадэвуша Рэйтана ў Менску!


275 год таму, 20 ліпеня 1742 годзе , у ляхавіцкім парафіяльным касцёле адбылося давяршэнне хросту сына Дамініка і Тарэзы з Валадковічаў Рэйтанаў, імя якога было Тадэвуш. Калі ў тыя часы не схібіў ляхавіцкі пробашч!

Першы хрост адной вадой, засцерагальны ад смерці, адбыўся неўзабаве пасьля нараджэння, то бок, хутчэй за ўсё, напрыканцы кастрычніка, або ў самым пачатку лістапада 1740 года.
Сёння, пры спрыяльным ветры ў нашы ветразі, пачнем разам са спадаром Алесям Родзіным маляваць першае ў гісторыі беларускага мастацтва графіці , якое будзе прысвечана знакамітай трыядзе беларускіх Герояў -Тадэвушу Рэйтану, Самуэлю Корсаку і Станіславу Багушэвічу-Мінькоўскаму, мужных абаронцаў Бацькаўшчыны на Сойме 1773 года, скліканага пад націскам трох венцэносных зладзеяў.
Лакацыя- Менск, вуліца Кастрычніцкая... Іншае пакуль хаваецца ў прыцемках..
Фрагмент карціны Яна Матэйкі "Рэйтан на сойме 1773 года" прыведзены выключна ў ілюстрацыйных мэтах..)



Здымак Źmicier Jurkievič

Комментариев нет:

Отправить комментарий