суббота, 20 июня 2015 г.

22 чэрвеня " Трэзоры Рэйтана"

Усе неабыякавыя да мiнiмальнага тэхна, незалежнага брытанскага рока, вольнага джаза, iндустрыяла, даба і фанка падпісчыкі execute.by, filetmagazine.com і skweee.by разам з шэраговымі наведвальнікамі выставы запрашаюцца на імправізаваную дыскатэку ў гонар антысістэмнага палітыка канца ХVIII ст. Тадэвуша Рэйтана. Блізкія да рэдактараў сайтаў артысты ў асобах Kritchev vs Ban, Igor Gips, DJ_Wёska і Drug прэзентуюць 4-х гадзінную праграму «Шалёная музыка для здаровых людзей», якая прызваная крыху разбавіць салодка-прытарную атмасферу царства мёда і васточных сладасьцяў, у якое ператварыўся апошнім часам Палац Мастацтва. Пачынаем танцы а 18-й і да ўпора.

www.facebook.com/events/1596156243966354/

Комментариев нет:

Отправить комментарий