суббота, 27 июня 2015 г.

Танцы на Даху

http://www.filetmagazine.com/16396.html
Танцы на Даху
22 чэрвеня на «Даху» адгрымеў арганізаваны рэдактарамі вядучых модных сайтаў сталіцы дыджей-батл, прысвечаны ахвярам вайны і мастацтва.


Ад нашага арт-порна-фэшэн з элементамі эротыкі і палітыкі рэсурса выступіў вядомы ў калятэатральных колах DJ_Wёska (прагучала мінімальнае тэхна tresorаўскага разліву, як напамін пра берлінскія карані «Даху»).

Флагман скві-культуры ў ВКЛ, сайт skweee.by рэпрэзентаваў саб-поп дуэт Kritchev vs. Ban (20 год на рынку індзі-сэмпладэлікі і лоў-фай псіхадэлу), канцэптуальны рассаднік тэхна-віруса з літаратурна-кіношным ухілам execute.by выставіў дыск-жакеяў з індзі-рокавым і панк мінулым Drug і Igor Gips (даб, тэхна, нойз, брэйкбіт, шугейзер). Прыз зрыцельскіх сімпацій за свой эклектычны шыза-мікс адхапіў Drug, які адпугнуў найбольшую колькасць нешматлікай публікі з танцпола. Фота: Каця Маркевіч.


Комментариев нет:

Отправить комментарий