18 : 00
penAtra(C)tion-VI
Імпрэза пройдзе ў рамках культавага фэстывалю “Дах”, прысьвечанага ганароваму бацьку беларускага акцыянізму – Тадэвушу Рэйтану (1740-1780).
Гэтым разам праграма будзе як ніколі насычаная: сем выступаў за адзін вечар. Сем розных аўтарскіх бачаньняў, сем прынцыпова розных дэфініцый таго, што ж такое пэрформанс... Монстры і блазны, дзюймовачкі і вакханкі – усё ў адным фляконе!
Канстанцін МУЖАЎ
Аляксандар ЗАЙЦАЎ
ЭКЗАРЦЫСТЫЧНЫ GESAMTKUNSTWERK (Ільля Сін, Яўген Рагозін, Павал Вайніцкі)
Юрась БАРЫСЕВІЧ
Вольга РАГАВАЯ
Сяргей ЖДАНОВІЧ
СПЭЦБРЫГАДА АФРЫКАНСКІХ БРАТОЎ п/к Зьмітра Вішнёва
Праграма пэрформансу penAtra(C)tion праходзіла ў рамках беларускага спэцпраекта на IV Маскоўскай біенале і такіх легендарных фэстаў, як кіеўскі “Гогальфэст” і менскі “Дах”, а ў лістападзе мінулага года эвалюцыянавала ў асобны фэстываль. Наша мэта -- выявіць разнастайнасьць беларускага пэрформансу, стварыўшы пляцоўку для выступаў самым розным яго прадстаўнікам. Нехта зь іх інтравэртны і сур’ёзны, нехта – па-дзіцячаму дурасьлівы. Нехта абмяжоўваецца дапамогай толькі ўласнага цела, а нехта стварае мультымэдыйныя дзеі з выкарыстаньнем усіх відаў зброі сучаснага мастака. Нехта імкнецца шакаваць гледача, а нехта разьлічвае на спакойнае зь ім сумоўе. Нехта стварае гермэтычны тэкст з дбайна зашыфраванымі сэнсамі, а нехта ў гэтыя сэнсы гуляецца.
Але ў кожным разе ўсім ім уласцівыя выразная “аўтарскасьць” ды схільнасьць выяўляць яе непасрэдна “тут і цяпер”, на вачах у публікі. Што, уласна, і зьяўляецца мастацтвам перформансу.
penAtra(C)tion – гэта гібрыд двух англійскіх словаў: “пранікненьне” і “атракцыя”. Досьвед пранікненьня ўнутар сябе часам бывае хваравітым, аднак мастацтва мае сілу пераўтвараць псыхічныя траўмы ў займальны атракцыён.
20 :00 Канцэрт
Комментариев нет:
Отправить комментарий