Пасьпяхова правеўшы шэраг мерапрыемстваў (выставы, суботні, пленэр, Рэха-Дах) Арт-суполка наблізілася да кульмінацыі сваёй дзейнасці на 2015 год. Літаральна праз 10 дзён, у менскім Палацы Мастацтва , распачнецца ўжо 28-мы ДАХ.
6 год таму Дах-9 "Ахвяры Мастацтва", як ледакол, праламаў лёд боязні перад экперыментальным мастацтвам., замацаваўшы посьпех наспупным буйным Дахам-Жах-11 "Цёмныя таямніцы Мозга",
На гэты раз, мы ладзім ДАХ-28 "Рэйтан" , які цалкам прысвячаем Тадэвушу Рэйтану, вялікаму ліцьвіну (беларусу), забытаму на Радзіме, ды вядомаму кожнаму шкаляру на Чужыне.
Ня проста забытаму, але яшчэ і абылганаму. тадэвуш Рэйтан быў так шчодра абгорнуты міфамі, што стаў для сваіх землякоў ледзь не пудзілам, якое не вартае ня тое, што ўшанавання, але і простага спачування, не кажучы ўжо аб гонары, што менавіта наша зямля нарадзіла яго! А чаму так здарылася мы паспрабуем адказаць пад час фэсту.
Як заўсёды, складаецца ён з мастацкай выставы , касцяком якой стане ўнікальны графічны шэраг "Род Рэйтанаў. Асобы.Падзеі" (блізу 100 прац ад пракуратараў фэсту - А.Р. і З.Ю.), твораў іншых мастакоў, сярод якіх ўдзельнікі мастацкіх пленэраў у Грушаўцы, напрыклад, суполка "Абуджэнцы". Другім бокам фэсту стане двухтыднёвая праграма мерапрыестваў- канцэрты, сустрэчы...
Больш падрабязная інфармацыя з'явіцца неўзабаве.
Запрашаем адгукнуцца тых, хто браў удзел у папярэдніх Дахах ці наважыцца прапанаваць сваю творчасць для разгляду на гэтым Даху.
З павагаю,
Пракураторыя
+375 33 375 72 50
lefthunder@gmai.com
reyten.blogspot.com
Комментариев нет:
Отправить комментарий