четверг, 18 июня 2015 г.

адкрыццё фестываля ДАХ-28 "РЭЙТАН"

Ужо Адкрыццё настане заўтра! А 17 00 гадзіне.
Пасля агульных, нягучных словаў, загудуць -
гуртоўкі:
"Князь Мышкін" -гурт Інтуітыўнай імправізацыі з 25-ці гадовым досьведам!
"ESSA"
Essa — гурт крыўскага рытуальнага фальклору з Мінска. Назва гурта паходзіць ад ракі Эса, якая цячэ на поўначы Беларусі, што з'яўляецца сакральным цэнтрам балцкай зямлі Крывіі. Творчасць гурта ёсць імкненне да традыцыйнай манеры спеву і грання, якое, аднак, больш імправізацыя, чым дакладнае капіраванне аўтэнтычных узораў. Такім чынам музыкі перадаюць сваё разуменне сакральнай музычнай традыцыі этнасу. Essa прэзентуе музычную Традыцыю аднаго этнакультурнага рэгіёна - паўночнай Беларусі (Крыўя, Нальшчаны) і ўсходняй Літвы (Аўкштайція, Дзукія). Асноўны аўтэнтычны рэпертуар гурта грунтуецца на спевах адной вёскі — Велеўшчына Лепельскага раёна, якая знаходзіцца на беразе ракі Эса.
SEVAST
(Праект SEVAST узнік як серыя опытаў асэнсавання музычнай творчасці з традыцыяналісцкіх пазіцый. У актуальных творах SEVAST імкнецца адкрыць змест Ягелонскіх міфаў у паэтыцы Старой Балтыі, індустрыяльным гудзе, барочным і класічным мастацтве, выкарыстоўваючы разам з сучаснымі тэхнічнымі сродкамі архаічныя і мадэрныя прыёмы. Манатонныя, як бясконцыя перапляценні арнаменту, інтравертныя творы SEVASTа дзеляцца надзеяй на дасягненні літургічнай гармоніі паміж цэлым і часткай, татальным і індывідуальным, універсальным і лакальным.)

Комментариев нет:

Отправить комментарий