суббота, 20 июня 2015 г.

23 чэрвеня: Прэзентацыя новай кнігі гісторыка, праф. Аляксандра Краўцэвіча "Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. 1248-1377 г."


23 чэрвеня:  Прэзентацыя
   Палац Мастацтва (заля Жывапісу, 3 паверх), вул.Казлова ,3, Менск.               18.00     Гісторык, праф. Аляксандр Краўцэвіч
прадстаўляе сваю новую кнігу "Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. 1248-1377 г." Гэта працяг сінтэзы дзеяў ВКЛ, у якім пад адной вокладкай злучаныя першая кніга пра перыяд 1248-1341 г. і другая "Дуумвірат Альгерда і Кейстута. 1341-1377 г." Канцэпцыя працы, якая будзе працягвацца – спалучэнне ў адным тэксце навуковай манаграфіі, кнігі для чытання і навучальнага дапаможніка. Далучаныя карты тэрытарыяльнага росту дзяржавы.

Пасьля прэзентацыі :    
музычны выступ - Таццяна Грыневіч 

уваход амальвольны: 5000р.

Комментариев нет:

Отправить комментарий