четверг, 20 апреля 2017 г.

100 адзінак календароў на 2017 год

Сёння ,ад друкарні ColorPoint (colorpoiny.by),
 амаль ў 4-ю гадавіну нашай Арт-суполкі, у межах спонсарскай дапамогі атрымалі 100 адзінак нашага новага календара на 2017год.
Падвалінамі календара ёсць малюнак "Тадэвуш Рэйтан", вядомагабеларускага мастака сп.Паўла Татарнікава, які даў згоду на некамерцыйнае выкарыстоўванне выявы.
Дызайн -сп.Кацярына Маркевіч

Календары будуць розданы удзельнікам і прысутным мерапрыемстваў, якія ладзіць, або ў якіх бярэ ўдзел наша Арт-суполка.
Першыя календары атрымалі  ўдзельнікі круглага стала, які  сёння ладзіла газета "Культура".



У мінулым годзе друкарня ColorPoint ужо дапамагала нам з друкам магнітаў, і таксама, з уласнай ініцыятывы вырабіла  наклад вось такіх  паштовак (100адз.) . Што было цалкам нечаканым і вельмі патрэбным сюрпрызам! 


Шчыра дзякуем кіраўніцтву і калектыву друкарні  ColorPoint  за дапамогу і падтрымку!!!

Зьміцер Юркевіч



Комментариев нет:

Отправить комментарий