четверг, 27 апреля 2017 г.

28.04.2017 - VІ навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Пружанскі дыярыуш”

Заўтра бярэм ўдзел у канферэнцыі.

Тэма - "Сваяцка-роднасныя сувязі родаў Рэйтанаў, касьцюшкаў і Дамейкаў".



“Пружанскі дыярыуш”

Здымак Музей-сядзіба "Пружанскі палацык"

VІ навукова-краязнаўчая канферэнцыя

Тэрыторыя Пружаншчыны разам з іншымі землямі сучаснага беларуска-польска-украінскага памежжа – гэта своеасаблiвы гісторыка-культурны і прыродна-геаграфічны рэгіён. Ён звязаны з многімі гераічнымі і трагічнымі падзеямі мінулага, а таксама імёнамі шэрагу асоб, якія ўнеслі пэўны ўклад у гісторыю, культуру, навуку, грамадска-палітычнае жыццё не толькі Беларусі, але і іншых краін і народаў свету. 
З часоў свайго заснавання мэтанакіраваную работу па зборы і захаванні матэрыяльнай і духоўнай спадчыны малой радзімы вядзе “Музей-сядзіба Пружанскі палацык”. Музей таксама працуе ў накірунку назапашвання звестак аб мінуўшчыне і сучаснасці і іх асвятленні для шырокага кола грамадскасці. Навуковыя супрацоўнікі установы маюць даволі разнастайную тэматыку даследаванняў. Музей цесна супрацоўнічае з краязнаўцамі і навукоўцамі ў галіне вывучэння спадчыны раёна.
З 2012 г. у музеі-сядзібе штогод праводзяцца навукова-краязнаўчыя канферэнцыі, ужо выдадзена 4 зборнікі дакладаў: “Заходнебеларускі рэгіён у паўстаннні 1863 – 1864 гг.” (Брэст, 2013), “Падзеі Першай сусветнай вайны ў лёсе Заходняй Беларусі” (Брэст, 2014), “Імя ў гісторыі: Заходнепалескі рэгіён” (Брэст, 2016), “Белавежжа: мінулае і сучаснасць” (Брэст, 2016).
З 2017 г. канферэнцыя атрымала пастаянную назву “Пружанскі дыяруш” і будзе далей садзейнічаць вывучэнне самых розных бакоў жыцця роднага краю.
Трэба адзначыць, што на сённяшні дзень даволі вялікае кола навукоўцаў і краязнаўцаў займаецца вывучэннем гістарычных падзей, культурнага жыцця, навакольнага асяроддзя, дзейнасці знакамітых асоб. Таму ёсць неабходнасць абагульнення матэрыялаў навуковых і краязнаўчых даследаванняў з мэтай найбольш поўнага і аб’ектыўнага асвятлення жыцця Пружаншчыны і суседніх тэрыторый ў розныя эпохі і перыяды, а таксама вызначэння далейшых накірункаў ў справе вывучэння ўзгаданага рэгіёну.
На VІ-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі “Пружанскі дыяруш” у “Музеі-сядзібе Пружанскі палацык” тэматыка дакладаў не абмяжоўваецца пэўным перыядам ці накірункам даследаванняў. Да разгляду прымаюцца навуковыя работы, аб’ектам вывучэння ў якіх з’яўляецца рэгіён беларуска-польска-украінскага памежжа.
Прыярытэт пры адборы дакладаў на канферэнцыю аддаецца тэмам, звязаным з Пружаншчынай і суседнімі тэрыторыямі. Сярод юбілейных і памятных дат, якія звязаны з Пружаншчынай магчыма адзначыць:
- 205 год з дня нарадэння Ю.І. Крашэўскага;
- 160 год з дня нараджэння П.М. Жуковіча;
- 125 год з дня нараджэння Р.Р. Шырмы;
- 125 год з дня нараджэння А. Дзяконскага;
- 120 год з дня нараджэння К.С. Львовай;
- 115 год з дня нараджэння Я. Хвораста;
- 80 год з дня нараджэння М.С. Купрэева;
- 400 год Троіцкаму касцёлу ў Ружанах;
- 380 год з часоў набыцця Магдэбургскага права Ружанамі;
- 225 год зацвяржэнню герба Шарашова;
- 205 год Гарадзечненскай бітвы;
- 95 год з дня адкрыцця Пружанскай гімназіі імя А. Міцевіча і інш.

Па выніках навукова-краязнаўчай канферэнцыі будзе выданы навуковы зборнік дакладаў.

Праблемы для абмеркавання:

 Гістарычнае мінулае рэгіёну: ад старажытнасці да сучаснасці;
 Помнікі гісторыка-культурнай спадчыны;
 Страчаная спадчына;
 Асоба ў гісторыі і культуры: славутыя і забытыя імёны;
 Гісторыя сям’і ў гісторыі краіны;
 Літаратурная і мастацкая спадчына;
 Моўныя і этнічныя асаблівасці;
 Народныя майстры: імёны, традыцыі, школы;
 Рамёствы і промыслы;
 Этнаграфічная спадчына;
 Рэлігійнае краязнаўства;
 Турыстычны патэнцыял рэгіёну;
 Геаграфічныя асаблівасці рэгіёну;
 Біялагічная разнастайнасць;
 Карысныя выкапні і прыродныя рэсурсы;
 Ахова прыроды;
 Белавежская пушча: мінулае і сучаснасць;
 Развіццё адукацыйнай справы;
 Сістэма аховы здароўя;
 Ваеннае мінулае;
 Будаўніцтва і камунікацыі;
 Эканоміка рэгіёну: праблемы і перспектывы;
 Спартыўныя дасягненні і інш.

Час правядзення канферэнцыі: 28 красавіка 2017 г.

Месца правядзення канферэнцыі – г. Пружаны, ДУК “Музей-сядзіба Пружанскі палацык”.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па 3 красавіка. Тэксты дакладаў па 9 красавіка 2017 г. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заяў на ўдзел у канферэнцыі і тэкстаў дакладаў! Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 13 красавіка 2017 г.
У заяўке паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, навуковая ступень і званне, пасада, назва даклада, назва ўстановы, якую ён прадстаўляе, адрас (хатні ці ўстановы) і кантакты.
Патрабаванні да тэкстаў дакладаў: электронны варыянт не болей за 20 тыс. знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы. Абавязкова – пазначыць УДК і ББК!
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, польская.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце (заяўка.doc: http://museum.pruzhany.by/wp-content/uploads/2017/03/Заяўка-на-канферэнцыю-2017-Пружанскі-палацык.doc)
Кантакт: Зялевіч Юрый Сяргеевіч,
225133, г. Пружаны, вул. Савецкая, 50,
Тэл. (016) 329-03-06,
маб. +375333711342 (МТС),
тэл/факс (016) 322-18-96
е-mail: palacyk(малпа)tut.by

Праезд і харчаванне аплочваецца ўдзельнікамі канферэнцыі.

Аргкамітэт

Інфаліст. pdf
http://museum.pruzhany.by/wp-content/uploads/2017/03/Інфаліст-канферэнцыі-ПРУЖАНЫ-28.04.2017.pdf


https://www.facebook.com/events/357921034602738/

Комментариев нет:

Отправить комментарий