четверг, 20 апреля 2017 г.

Круглы стол у "Культуры" 20. 4.2017

З нагоды, прынамсі для суполкі, гадавіны другога дня варшаўскага сойма 1773 , у рэдакцыі "Культуры" адбыўся круглы стол , які быў прысвечаны "праблемам , выклікам і пагрозам" архіўнай справы ў Беларусі.

Вельмі прыемна было ўбачыць і пачуць  ганаровых сяброў Арт-суполкі - спсп.Алеся Жлутку, Анатоля Сцебураку; людзей, якія падтрымліваць нашу дзейнасць  маральна  - Святлену Немагай  і Дзяніса Лісейчыкава,  і  "дакументальна" - Зьмітра Дразда. Ільля Свірын -мадэратар круглага стала, ня толькі з'яўляецца чальцом суполкі амаль ад моманту яе заснавання, але і частым крытыкам яе імпульсіўных рухаў .


Не будзем раскрываць усе таямніцы "рыцараў Культурнага стала".  Думаю, дачакаемся справаздачы ў адным з бліждэйшых нумароў газеты! Але адзначым, што размова была вельмі доўгай і цікавай!


Зьміцер Юркевіч


П.С. Не сталяйце ў фатографа, ён іграе так,як можа :)
П.П.С. Напрыканцы сустрэчы, удзельнікі  атрымалі невялічкі падарунак на памяць, якім стаў наш новы каляндар.



З.Дрозд і Св.Немагай

                                                  Анатоль Сцебурака і Дзяніс Лісейчыкаў

Трэцці злева - Ільля Свірын





Алесь Жлутка і Анатоль Сцебурака

Комментариев нет:

Отправить комментарий