воскресенье, 23 апреля 2017 г.

Сачыўкі. Тут нарадзілася маці Ігната Дамейкі

Пасьля суботніка ў Грушаўцы, разам з  Алесям Мачульскім адправіліся праз Сачыўкі на Каўпеніцу. Каб на наступны дзень выехаць зранку на Наваградак.
Мара , наведаць малую радзіму Ігната Дамейкі, месца, дзе, згодна з маімі апошнімі архіўнымі знаходкамі, нарадзілася маці будучага нацыянальнага героя Чылі, гнездзілася даўно. Не было магчымасьці. А тут, усё сыйшлося ў кропуцы- жаданне-магчымасць-іншыя акалічнасьці.

Нажаль, час быў поздні, а апарат замучаны суботнікам, таму здымкаў ня шмат.

Арыенцірам для мінакоў можа служыць ДОТ на шашы М1 Берасьце-Магілёў. Акурат за ім (+1 км) і ёсць былы фальварак Сачыўкі, культурны цэнт навакольля у 19 ст.

Ад сядзібы захавалася ня шмат. Пад'яздная алея, якую толькі-толькі наглуха дрэвамі завалілі партызаны ,  раскідісты парк з велізарнымі дрэвамі (амаль , безсістэмныя ягоныя рэшткі)  , флігель, і маляўнічыя рэшкі лядоўні, вакол якіх ,у змроку віруць совы і кажаны.

Але, ажывіць месца, як мне падаецца, можна!  





















Комментариев нет:

Отправить комментарий