среда, 12 апреля 2017 г.

Рэйтан на "Тыдні навукі"

"Тадэвуш Рэйтан", мастак Павел Татарнікаў, 2015
Застаўка з прэзентацыі аўтарства Анатоль Сцебурака, якой скарысталіся і мы.



З 7 па 11 красавіка 2017 у гімназіі г. Ляхавічы праходзіў "Тыдзень навукі". Атрымала запрашэнне ад дырэкцыі гімназіі  у мерапрыемстве  і наша Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.
http://gymn.lyahovichi.edu.by/be/main.aspx?guid=22403

Запрашаліся мы з пратакольнай лекцыяй "Тадэвуш Рэйтан-нацыянальны герой", каб нарэшце, імя Тадэвуша Рэйтана, гісторыя 1772-1773 гг. прагучала на поўны голас, і менавіта там, дзе гэта трэба было зрабіць задоўга да таго, на ягонай Малой радзіме.  Але, гэта было не ўсё, што пачулі -убачылі гімназісты.
Як звычайна бывае ў выпадку з Арт-суполкай, сітуацыя адразу выйшла з-пад кантролі. Вырашына было дадаць яшчэ адну лекцыю "Шляхам Адама Міцкевіча". Пад час апошняй, слухачы даведаліся  пра тыя сцяжынкі Наваградчыны, якія памятаюць нашага вялікага паэта, пра тое, які ўплыў аказала постаць Тадэвуша Рэйтана на творчасць паэта. Пераможцы віктарынаў, якія адбыліся  напрыканцы кожнай з лекцый, а таксама ўдзельнікі аніміраванага Сойму 1773 г. атрымалі сімбалічныя падарункі ад суполкі - календары на 2017 год з малюнкам "Тадэвуш Рэйтан" менскага мастака Паўла Татарнікава і магніты з выявай Героя. Абедзве лекцыі правёў старшыня суполкі Зьміцер Юркевіч.
                                                 (фота- гімназія)
http://gymn.lyahovichi.edu.by/be/main.aspx?guid=22383

Была рэалізавана і мара сябра суполкі Анатоля Новікава, каб гімназісты пачулі ад сп. Дар'і Сітнікавай пра мятоду нарыхтоўкі да турыстычнага сязону запасаў джэма з цыбулі і  морквы  (як, і яго вырабу).
                                                                (фота-гімназія)
https://drive.google.com/drive/folders/0B3Vm8utpSYaacnVMUnB0WHhRaTg
 Ён жа прапанаваў запрасіць сп. Максіма Банкова, вядомага кінакрытыка і філосафа.Што, з посьпехам, і адбылося.

(фота -гімназія)
http://gymn.lyahovichi.edu.by/be/main.aspx?guid=22413


 Пасьля выступаў для спсп. Сітнікавай і Жбанкова дырэкцыяй гімназіі была наладжана невялічкая вандроўка ў Грушаўку. Суправаджаў іх сябра суполкі Алесь Мачульскі, які  правёў для гасцёў экскурсію па сядзібе.

                                                   (фота -  А.Прохарава)

Сяброўка нашай суполкі сп. Алена Прохарава, запрасіла гімназістаў часьцей бываць у Грушаўцы, абяцаючы  майстар -класы па народных і шляхецкіх танцах, сярод якіх каралём ёсць "Паланэз".

                                               (фата-  невядомы гімназіст)

Выказываем ад імя Арт-суполкі падзяку дырэкцыі гімназіі г. Ляхавічы за запрашэнне, за магчымасць данесці нашы веды, нашы знаходкі да тых, хто, спадзяемся, падтрымае нашу справу на мясцох.

З.Юркевіч


Спасылкі на сайт гімназіі:

http://gymn.lyahovichi.edu.by/be/main.aspx?guid=22403


                               ============================================


                                         Фатаздымкі з імпрэзы (ніжэй) , ад сп. Алены Прохаравай.
кніга "АЙЧЫНА" Ул. Арлова і П.Татарнікава



Удзельнікі і пераможцы

Пераможца віктарыны


Пераможца віктарыны

Дэпутаты 

Сойм 1773


Дэпутаты  ліцьвіны-беларусы Тадэвуша Рэйтана (сп.Біза) , 
Самуэль Корсак і Станіслаў Багушэвіч -Мінькоўскі і іншыя паслы з ВКЛ.


Вядучы ў ролі Адама Паніньскага   :) 



Комментариев нет:

Отправить комментарий