понедельник, 24 апреля 2017 г.

Шляхам Тадэвуша Рэйтана -3 (частка ІІ - Каўпеніца- Наваградак)



Ад печы гасьціннай хаты гаспадара Алеся Мачульскага рушылі ў бок Наваградка.  За плячыма суботнік у Грушаўцы, Сачыўкі Ігната Дамейкі, і заплечнік са "Сцягам брыгады". Другая частка менска-баранавіцкае залогі -спсп. Алесь Родзін, Зьдіслаў Сіцька (краязнавец, ураджэнец Пашкоўцаў), Алена Прохарава  ехалі на Наваградак на аўто сп.Уладзіміра Варанца (рэстаўратара, ураджэнца Пашкоўцаў).
Пашкоўцы-вёска у 1 км. ад Грушаўкі, малой радзімы Тадэвуша Рэйтана . Амаль 240 год належала  Рэйтанам.

Вёска Каўпеніца, а дакладней фальварак (быў бочач з вёскай), слядоў якога не засталося 9зараз там калгасная ферма) - месца , шчыльна знітаванае з продкамі Ігната Дамейкі. Тут нарадзіліся  ягоныя дзядзькі і цёткі. А пасьля таго, як дзяды Ігната (не Дамейкі), перабраліся ў Сачыўкі, тут аднойчы, пабраліся шлюбам дзяды (па маці), нашага вядомага кампазітара  Станіслава Манюшкі (!). Такі цікавы факт мусіць надаць баранавіцкай краязнаўчае палітры новых фарбаў! :)

Аўтобус, на які мы рушылі, як аказалася тут не спыняецца, што пахавальных рэхам магло прагучаць над труной Наваградскага сойміку. Часу было вобмаль. 

Але, аўтаспын, у якім намазоліў руку Алесь Мачульскі, быў пасьпяховым. Нас давязлі да Стваловічаў, куды вельмі хацелася ў гэты дзень патрапіць. І, (гэта знак!) . дзьверы былога мальтыйскага касьцёла былі адчыненыя, упершыню за некалькі год, якія я вандрую гэтым шляхам. Гэты касцёл важны для нас тым, што тут,у 1639 г.,  згодна з К.Нясецкім, быў пахаваны першы з прадстаўнікоў вялікалітоўскай галіны Рэйтанаў.  Недзе там, пад нагамі праваслаўнага святара, за алтаром, у лёхах ларэтанскай капліцы мальтыйскіх рыцараў, спіць вечным сном прапрадзед Тадэвуша Рэйтана.
















Свіцязь


Валеўка,1 км. на захад (за прыпынкам) ад якой знаходзіцца былы маёнтак Чомбраў, месца дзе жыў шляхціч Мацей Маеўскі і ягоная дачка, Барбара, маці Адама Міцкевіча.



Гародня беларускую мову не ўхваляе?


Спадчына часоў польскай акупацыі зямель БНР



     Сапраўдны Наваградак




                                                   Былы касцёл францішканаў.


Помнік Леніну, на месца, на якім раней стаяў палац Радзівілаў


сустрэча ўсіх ўдзельнікаў імпрэзы пад мурамі мастацкай галерэі мастака Кастуся Качана



Працы ў ніжнім раду-  шматпакутнае гумно ў Грушаўцы. Пленэрныя працы Кастуся Качана.





Імпрэзу "Наваградскі соймік -2" адкрыў сам гаспадар майстэрні - Кастусь Качан, які прадставіў удзельнікаў і запрасіў першых выступоўцаў, арганізатараў імпрэзы - Зьмітра Юркевіча  і Алеся Родзіна.   Як і пад час "НС-1", які год таму прайшоў у наваградскім гісторыка краязнаўчым музеі, імпрэза праходзіла на тле прац з шэрагу "Род Рэйтанаў. Асобы.Падзеі". 







Пасьля прастранных прамоваў арганізатараў імпрэзы, сп.Зьдіслаў Сіцька распавёў некаторыя цікавыя моманты, якія датычыліся гісторыі Пашкоўцы-Грушаўка ў гарызантальным разрэзе.
даволе цікава было паслухаць пра тое. ад чалавека, які бачыў апошніх, даваенных уладальнікаў рэйтанаўскага гнязда.


Нажаль, на здымках не аказалася выступоўцаў - Уладзіміра Варанца, які таксама закрануў гісторыю той мясцовасьці. у прыватнасці, згадаўшы  вядомага персанажа кнігі "Кніга памяць Ляхавіцкага раёна"  - Кірыла Арлоўскага ;
Алеся Мачульскага, распавёўшага пра свае дачыненне да дзейнасьці Арт-суполкі.
А таксама, сп. Алены Прохаравай, якая запрасіла ўсіх прысутных прыехаць на наш фэст "ДАХ" у Грушаўку, і станцаваць "Паланэз". 





Пасьля афіцыйнай часткі, ураджэнец Наваградка, сябра нашае супоцы Арцём Быстрык, выканаў свой новы альбом "13 songs" (вершы беларускіх паэтаў ХХ ст. пад гітарны акампанемент).




Завітаў на імпрэзу і дырэктар музея Адама Міцкевіча   сп. Мікалай Гайба. На вялікі жаль, не на асноўную, гістарычную частку. 

Усе удзельнікі і госьці імпрэзы атрымалі на памяць аб падзеі наш новы календар, з выявай Тадэвуша Рэйтана (маст. Павал Татарнікаў).


Пад час падрыхтоўцы да паказа дакументальнай стужцы "Грушаўскія дахі" рэж. Алены Ясінскай, удалося трохі паблукаць па майстэрні сп. Кастуся Качана.


                                            Накшталт неўдалага аўтапартрэта .









Пасьля афіцыйнай часткі госьці былі запрошаныя на гарбатакаву ў адмысловае памяшканне, дзе гаспадары ўдала перадалі гасцінны дух старой  беларускай шляхецкай сядзібы. Госці і гаспадары абменьваліся думкамі і прагназавалі планы далейшага супрацоўніцтва.


Спадар Алесь Родзін нешта піша ў кнізе "водгукаў"



Калі будзеце ў Наваградку, абавязкова завітайце да спадароў Кастуся і Жанны Качан!




Вядома, што соймік 1773 года , які быў праведзены 22 сакавіка, адбыўся тут , на замкавай гары.
Наш соймік быў меньш людны, але ня меньш маляўнічы!











Апошнія гукі ... Паланэз



спадар Кастусь і Грушаўка



Разьвітанне!


Вітанне і разьвітанне з роднымі Баранавічамі, тымі, хто у кадры спсп.ю А.Родзін, З.Сіцька, З.Юркевіч,  і па-за кадрам (сп. Алена Прохарава) 




Выказваем шчырую падзяку гаспадарам галерэі - спсп. Кастусю і Жанне Качанам, за цёплы прыём, выдатную атмасферу, дапамогу ў правядзенні імпрэзы!  А таксама тым з наваградцаў, хто дапамог у правядзенні імпрэзы і тым, хто быў на ёй!  Перш за ўсё - сп. Наталльлі Клок. настаўніцы інфарматыкі ў  школе №2 (г.Наваградак).

Спадзяюся, што гэта не апошняя сумесная імпрэза, балазе, месца само спрыяе вярнуцца ў гасьцінныя муры!


Зьміцер Юркевіч
24.04.2017






2 комментария: