пятница, 21 апреля 2017 г.

УЖО ЗАЎТРА ВА ЎСІХ КІНАТЭАТРАХ -“СУБОТНІК У ГРУШАЎЦЫ -5”

22 красавіка 2017 года.
“СУБОТНІК У ГРУШАЎЦЫ -5”

"Бывалі дні вясёлыя!" (2014г.)   (На гэты раз так ня будзе :) )

22 красавіка, на Малой радзіме нашага нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана, у в. Грушаўка (Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) адбудзецца штогадовы суботнік Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана і рэдакцыі газеты “Культура”. Праводзіцца ён , звычайна, з нагоды гадавіны падзей красавіка 1773 года. І ў гадавіну заснавання Арт-суполкі.
З гэтага дня пачынаецца чарговы этап суботнікаў, летнікаў супраць-аварыных прац, які запланаваны нашае Арт-суполкай на аб’ектах спадчыны старабеларускага рода Рэйтанаў у 2017 годзе.
Час пачатку суботніка - 12:30.
Лакацыя - падворак сядзібы ў Грушаўцы.
Пры сабе пажадана мець “суботнічны рыштунак” -  пальчаткі, сякеру, гарбату, прысмакі.
Тым, для каго гэта будзе першая вандроўка ў Грушаўку. Гарантуецца экскурсія ад Зьмітра Юркевіча па сцяжынках мінуўшчыны – апавяданне пра Тадэвуша Рэйтана , а таксама род Рэйтанаў, і, безумоўна саму Грушаўку.  Пачатак + - 16 00.

Зьміцер Юркевіч
архівіст, старшыня Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана,
+375 33 375 72 50

Комментариев нет:

Отправить комментарий