воскресенье, 23 апреля 2017 г.

Суботнік у Грушаўцы-5 (фотахроніка) 22.04.2017

У суботу, 22 красавіка, Арт-суполка разам з рэдакцыяй газеты "Культура" , правяла традыцыйны суботнік на радзіме Тадэвуша Рэйтана. у вёсцы Грушаўка. Традыцыя, у гадавіну варшаўскага сойму, і мужнага супраціву паслоў ліцьвінаў-беларусаў з Тадэвушам Рэйтанам на чале , Першаму падзелу ВКЛ і КП, закладзеная ў 2013 годзе, як бачым, не парываецца.

Сп.Юрась Жыгамонт, выпадкова сустрэты блізу вакзала і  які, на гэты раз  не змог далучыцца, бо меў неадкладныя справы на вёсцы, перадаў усім удзельнікам вітанні і бласлаўленне на подзьвіг.  Бо, надвор'е, сапраўды, прадвесьціла нечаканасьці і нязручнасьці.


У гэты час, сп.Даша Мароз (г.Культура) , чакала ў традыцыйнай кропцы збору... Ад Грушаўцы да Грушаўцы, і звярталася да нябёсаў з прозьбай падараваць  нам  сонейка на жыццёвым шляху. Так і сталася! 





Праўда, Ляхавіччына сустрэла нас нялюба. Вецер, хмары, чаплі...





Сп.Вячаслаў Новік, старшыня начаўскага СПК, даўні сябра нашай суполкі, які немала дапамог, каб "Мураванка" Тадэвуша Рэйтана (на заднем плане), набыла сучасны выгляд.   
Прысутнічаў пры размове і ганчак "Руды", лапа якога, пабобна. загаілася (гэта для тых, хто сачыць за ягоным лёсам грушаўскага пакутніка-скітальцы).


Погляд на лёс "Грушаўкі пяцігадовай даўніны".


Па выніках нядаўніх падзей, надзеі на "усё будзе як мкае быць!", пабольшала.



Нечаканы град з арабіну, але , леккі, як пенапласт, заспявае групу хадакоў у чыстым полі. 


Вадападзел дня. Пасьля гэтай навалы, якая сапраўды, выглядала чорнай навалай-выпрабаваннем нашае рашучасці, надвор'е змяніла тактыку. Ад гэтага моманту - "мыццё і катанне". Сонца-дождж-сонца-дождж, праз кожныя 20 хвілінаў.


Вяртанне ў Грушаўку з першымі промнямі сонца!


Пакуль, частка аб'яднанай групоўкі -суполка+"культура", блукала па наваколлю, перадавы атрад правёў першапачатковы падрыхтоўчы этап. Тры дрэвы, якія , надаль, сваімі каранямі падымалі падмуркі стайні, а галінамі руйнавалі муры і дах, былі прыбраны.  Да сапраўднага бярозавага гаю на даху стайні мы ў гэты раз не змаглі дабрацца, бо ляхавіцкае МНС, гатова было прадаставіць драбіну, але машыну мусіла адаслаць на суботнік на іншы аб'ект,  нашы рукі не дабраліся. 





Алесь, Андрэй і Яўген - авангард суботніка.



Стайня, без даху..як птушкі без гнёздаў.



Пашкоўска-грушаўскі рэзерв
Максім, Ангеліна, Н (першы выхад у Грушаўку, не пасьпелі пазнаёміцца), Марыя 






"Хлопцы з Бервяном . Кастусь і Яўген". Палатно. алей, 2017.




Цяжка ўзброены сп.Уладзімір Варанец.


Канчатковы выгляд тэатра падзей.






Чакана-нечаканы прыезд групы беларускіх турыстаў на чале з Алесям Варыкішам. 

Згодна з дамоўленасцю, правёў для зацікаўленых, невялічкі гістарычны экскурс у гісторыю роду Рэйтанаў, аб Тадэвушы , пра рухі суполкі.


Павал. Хлапец-выдатнік з Грушаўкі , пераможца шматлікіх алімпіядаў мясцовага ўзроўня. На наступным тыдні яго чакае алімпіяда па правазнаўству ў Берасці. Пажадаем нашаму сябру Перамогі!!






Алесь Варыкіш з  невялічкім падарункам ад Арт-суполкі, са знакамітым календаром, на якім змешчана праца Паўла татарнікава "Тадэвуш Рэйтан".  Некалькі такіх календароў было перададзена сп.Алесю, з прозўьбай узнагародзіць пераможцаў "аўтобуснай віктарыны". 
А так, як аўтобус скіроўваўся ў бок сядзібы роду Бохвіцаў у Флер'янава, мы папрасілі перадаць адзін асобнік гаспадару той сядзібы сп. Траццяку, які на ўласныя грошы ахвярна падымае тамтэйшую сядзібы з забыцця.



"Швецкі стол", які з-за надвор'я, больш за тузін разоў мяняў порт прыпіскі.


Усё удзельнікі суботніка, за выключэннем аўтара радкоў, атрымалі падарункі!


У гэтым годзе да суботніка ўпершыню далучыўся сын сп. Варанца - Павал (з леваго боку).






Цяжка паверыць, што улетку паміж берагам і г.зв. "выспай" было 2 метра вады і 10 см. глыбіні.. Палаводздзе :)



Вока Бальшага брата і вясёлка, традыцыйна сачаць за намі. 


тым, хто завітае ў гэты маляўнічы куток Ляхавіччыны, раю пашукаць сапраўдны скарб, на які паказвае вясёлка.    Старая разлапістая ігруша, аточаная колам вялізарных разнакаляровых валуноў. ня можа не быць намаляванай мастакамі або запракаліраваная фатографамі. Па ўсей верагоднасьці, з гэтым месцам звязана нейкае старажытнае паданне, якое мы яшчэ не пачулі, але якімі проста перанасычана  тамтэйшая этнасфера.


Над малой радзімай Ігната Дамейкі.



Працяг Будзе.


Зьміцер Юркевіч

Комментариев нет:

Отправить комментарий