среда, 19 апреля 2017 г.

Мікра-рэпартаж з адкрыцця выставы "Першы Падзел"

Сёння. у 4 гадавіну Арт-суполцы імя Тадэвуша Рэйтана адбылі дзьве падзеі.
1. Ад 11 00 да 18 00 - паседжанне , пад час якога вышаліся перспектывы Грушаўкі.
2. Ад 18 00 да 22 00 - Адкрыццё выставы "Першы Падзел", прысвечанай 244 -гадавіне варшаўскага сойму 1773 года. Які, нягледзячы на адчайны, рашучы супраціў групы паслоў беларусаў, на чале якіх стаяў Тадэвуш Рэйтан, урэшце рэшт, узаконіў падзел ВКЛ і Польшчы.
Аб тым, як рыхтаваўся падзел, як быў праведзены і як быў узаконены распавёў Зьміцер Юркевіч. 
Акрамя гэтага , прысутныя пачулі кароткі жыццярыс Тадэвуша Рэйтана, а таксама пра найбольш знакамітых ягоных сваякоў.
Пазьней выступілі з прамовамі  іншыя прадстаўнікі суполкі, або нашыя сябры:
Алесь Родзін, Ільля Свірын, Зьміцер Дрозд, Юлія Шастак, Алесь Мачульскі і Кацярына Зелянко.
Пасьля чаго прагучалі пытанні і адказы на некаторыя з іх.
Яшчэ пазьней, калі  змрок апусціўся на горад, пачаліся фотасесія і ўрачыстае гарбатапіццё
.

Выстава будзе доўжыцца месяц. Уваход вольны. 








Комментариев нет:

Отправить комментарий