вторник, 18 апреля 2017 г.

НАВАГРАДСКІ СОЙМІК –ІІ . Прэс

  



АРТ – СУПОЛКА ІМЯ ТАДЭВУША РЭЙТАНА
КАРЦІННАЯ ГАЛЕРЭЯ МАСТАКА КАСТУСЯ КАЧАНА

                                         ПРЭС - РЭЛІЗ

                          НАВАГРАДСКІ СОЙМІК –ІІ
244-й гадавіне Наваградскага сойміка і Варшаўскага сойма 1773 года, а таксама 4-й гадавіне Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана прысвячаецца

22 сакавіка 1773 г. на Замкавай гары, у прысутнасці шляхты Наваградскага ваяводства ВКЛ, адзінадушна, дэпутатамі на варшаўскі надзвычайны сойм былі абраныя падкаморыч наваградскі Тадэвуш Рэйтан і і пісарэвіч земскі наваградскі Самуэль Корсак. 19 красавіка, меньш чым праз месяц, у Варшаве пачаўся сойм Рэспублікі Абодвух Народаў –ВКЛ і Кароны польскай, галоўнай мэтай склікання якога было зацьвердзіць “Першы падзел”  зямель Беларусі, Украіны і Польшчы паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Дэпутаты-наваградцы, разам з менчукамі, пінчукамі і прадстаўнікамі іншых беларускіх зямель,  чатыры дні блакавалі пачатак сойму. Іх мужная барацьба за незалежнасць Бацькаўшчыны, перш наперш , Тадэвуша Рэйтана, назаўсёды ўвайшла ў сусветную гісторыю, як прыклад шчырага нязломнага патрыятызма.
Мінулі годы, і пра Герояў Мінуўшчыны, як аказалася,  забыліся на Радзіме. Іх імёнаў не надаюць вуліцам і школам, ім не ставяць помнікі.  Выправіць гістарычную несправядлівасць спрабуе Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, створаная роўна 4 гады таму.
Аб тым, што адбылося 244 гады таму і што было зроблена за 4 гады ў наш час, распавядуць прадстаўнікі Арт-суполкі, сярод якіх ёсць і мастакі і гісторыкі.
Удзел у імпрэзе бяруць дэпутаты  і музыкі былога Наваградскага і Менскага ваяводстваў:
Зьміцер Юркевіч, старышыня Арт-суполкі, перформер, архівіст Наваградскага земска-гродскага суда
Алесь Родзін, рэзідэнт берлінскай Арт-сядзібы “Тахелес”, мастак –рэйтаніст
а таксама, спецыяльны госць -  Алесь Жлутка, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Рэспублікі Беларусь

кінапаказ:
Дакументальны фільм “Грушаўскія Дахі” (рэжысер – Алена Ясінская)

Канцэртная частка:
Арцём Быстрык (Наваградак-Менск)

Фонам імпрэзы стане выстава-аднаго дня:
Графічны шэраг “Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі” (мастак -А.Родзін, гістарычны кансультант –Зьміцер Юркевіч)

Пераможцы віктарыны атрымаюць невялічкія падарункі!
Запрашаем на імпрэзу ўсіх тых, хто цікавіцца беларускай гісторыяй!

карцінная галерэя мастака Кастуся Качана                       Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
вуліца Замкавая, д. 9                                                            Зьміцер Юркевіч
231400 г. Навагрудак                                                             lefthunder@gmail.com
Гродзенская вобласць, Рэсупбліка Беларусь                       +375 33 375 72 50
e-mail: gallery.kachan@gmail.com
Тэлефоны для даведак:
+375 (29) 346 03 23

+375 (29) 676 90 38

Комментариев нет:

Отправить комментарий