воскресенье, 9 апреля 2017 г.

Вымушаны нядзельны суботнік-ІІ


Запланаваны мінімум прац  пасьпяхова праведзены. Акрамя барацьбы з хмызамі, праведзены зандаж падмурка ляхавіцкай капліцы.  Слушная пастаноўка пытання паказала, у дадатак, што капліца адразу будавалася на ўзор Пізанскай вежы, пад "цяжкім" нахілам.

Пад час несанкцыянаванага адгалінавання суботніка ў Грушаўку, былі засьпеты там турыстамі з Менску, на чале з Іванам Сацукевічам. 
З задавальненнем перанялі экскурсійнае стырно і распавялі ўважлівым слухачам пра ня толкі вядомыя, але і спрэчныя момант жыццярыса Тадэвуша Рэйтана. А такасама яшчэ нікому невядомыя старонкі гісторыі гэтага роду.
Напрыклад, што Ігнат Дамейка, нацыянальны герой Чылі - пляменнік ў чацьвёртай страчы нацыянальнага героя Беларусі Тадэвуша Рэйтана і нацыянальнага героя ЗША Тадэвуша Касцюшкі.

Напрыканцы вандроўкі, завіталі да добрага знаёмага з ляхавічаў, дзе праслухалі некаторыя з " Рытмаў Кубы" на грамафоне!

Працяг серыяла заўтра ўвечары!

Вандравалі:

Павал Падаляка (стырнавы)
Анатоль Новікаў
Андрэй Шулаеў
Алесь Мачульскі
і 




З.Юркевіч
 (фота, за малым выключэннем , аўтара)









У чаканні сонца



Пракладка курса


Выпрацаўка  новай храналогіі




"Галінак ядлаўца?"

















зандаж падмурка капліцы





                                                         



                                                      Фінальны грамакорд


Комментариев нет:

Отправить комментарий