четверг, 13 февраля 2014 г.

Пісьменьнікі з роду Рэйтанаў (Reyten)

1. Станіслаў-Карл Рэйтан, сын Міхала-Ксаверыя Рэйтана, пляменьнік Тадэвуша Рэйтана. 

                                           Краязнаўчая газэта №44 (493), лістапад 2013

                


Аўтар трох празаічных і, верагодна, некалькіх паэтычных твораў. Арт-суполкай рыхтуецца пераклад твораў на беларускую мову. 



Нобіль, не ўзяты “на аловак”

Станіслаў Рэйтан: невядомы з ХІХ стагоддзя

Кожнае паляванне калі-небудзь заканчваецца. У маім выпадку шматмесячнае высочванне, нарэшце, скончылася не самым горшым чынам. Дзякуючы сябрам я займеў “найкаштоўны зіпун”. Са мной прыбыў мой стары знаёмы. Дакладней, ягоная душа, увасобленая ў старой кніжцы, нібыта вяртаючыся да роднага ганка... Не ўстаяўшы перад спакусай, толькі ад’ехаўшы ад пункта адпраўлення, кнігу, якую надрукавалі ў 1858 годзе, я адкрыў. І ўжо не закрываў яе аж да Мінска. “Pan Wada” нетаропка распавядаў мне пра жыццё нашага краю на зломе XVIII і XIX стст., калі канчаткова перастала існаваць Вялікае Княства Літоўскае, калі адгрукаталі гарматы Напалеона і дні працякалі ў нетаропкім рытме вальсаў. У апісанні мясцін, на тле якіх разгортвалася жыццё адстаўнога афіцэра, раз-пораз я пазнаваў родную Навагрудчыну. Стаяў перад вачыма акварэльны сядзібны будынак з мураванкай…
Накід мастака Алеся Родзіна да твора, прысвечанага Станіславу Рэйтану. Партрэтаў апошняга на сёння не выяўлена.
За псеўданімам аўтара “Pan Wada” (“Пан Хіба”) хавалася імя Станіслава Рэйтана, пляменніка Тадэвуша Рэйтана — героя часоў падзелаў Рэчы Паспалітай і персоны, не шмат каму вядомай сёння. Урэшце, імя апошняга — больш-менш на слыху дзякуючы намаганням энтузіястаў, а вось асоба Станіслава вядомая не ўсім літаратуразнаўцам: у грунтоўных працах па нашай літаратуры ХІХ стагоддзя не адшукаеце яго імя. Каб дапамагчы даследчыкам, падзялюся часткай “здабычы”.
Станіслаў Рэйтан, герба “Рэйтан”, паходзіў са старажытнага ліцвінскага (беларускага) роду. Першы Рэйтан, кліент Радзівілаў, нагадаю, лёг у нашу зямлю за 150 гадоў да нараджэння Станіслава. Род дзякуючы выбітным прадстаўнікам карыстаўся пашанай, а праз сувязі з Радзівіламі меў уплыў на шляхту ВКЛ.
Бацькамі Станіслава-Карла (імя нашага героя пры хрышчэнні 29 студзеня 1781 г.) былі брат Тадэвуша Рэйтана, наваградскі земскі пісар Міхал-Ксаверый (1743 — 1809) і Ганарата з Багдановічаў. Міхал быў жанаты двойчы і меў шасцёра дзяцей. Адна з ягоных дачок, Ганна, маці Эдварда Герыча (сябра Адама Міцкевіча ў эміграцыі), паўстанца 1831 года, мела талент мемуарысткі, таму пакінула нам “Успаміны”, якія былі часткова надрукаваны ў ХІХ стагоддзі. Менавіта дзякуючы ім мы ведаем, хто быў тым натхняльнікам, які развіў літаратурны талент у Станіслава і Ганны. Гаворка — пра наймалодшага брата Тадэвуша, таксама Станіслава.
Доўгае жыццё галоўнага героя нашага аповеду прыпала на самыя драматычныя часы гісторыі. Ён бачыў другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай, паўстанцаў Якуба Ясінскага і Тадэвуша Касцюшкі, сярод якіх быў і паплечнік Тадэвуша Райтана Самойла Карсак (менавіта так гучаць іх прозвішчы ў перакладзе на беларускую мову Міцкевічавага “Пана Тадэвуша”, зробленага Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам), войскі на чале з Напалеонам, з якімі ў 1812 годзе на нашу зямлю вяртаўся ягоны брат — афіцэр Дамінік Рэйтан. Пазней на яго вачах каралі паўстанцаў 1831 года. Памёр жа ён у 1863-м, у год паўстання, як, да слова, і Стэфан Рэйтан — пляменнік Станіслава, пакінуўшы сваіх дзяцей сіротамі.
Вучыўся Станіслаў Рэйтан, мяркуючы па ўскосных даных, у Вільні — у піярскім “Collegium Nobilium”. Потым была служба ў войску. У 1832 годзе Станіслаў у чыне капітана войска Каралеўства Польскага і паручніка баявога кірасірскага палка выходзіць у адстаўку. Ён ўзяў за жонку Саламею Рэйтан — далёкую сваячку, дачку Язэпа Рэйтана. Давялося яму тады ж стаць сведкам адносін да тых, хто ў 1831-м узняў зброю за волю Бацькаўшчыны. Ці не таму, што на ім не было падазрэнняў у сімпатыях да паўстанцаў, ён спрабаваў атрымаць замежны пашпарт на сябе і на нейкую шляхецкую дзятву? Мо хацеў такім чынам дапамагчы знаёмым выратаваць іх сем’і ад “вандроўкі ў Сібір”?
З 1840 года пачынаецца грамадская дзейнасць Станіслава, калі яго выбіраюць Слуцкім павятовым маршалкам — тытул, які пазней намінуюць па прынятым у Расійскай імперыі ўзоры як “уездный предводитель дворянства”. Гэтую пасаду ў 1802 годзе займаў яго старэйшы брат Казімір, іншы ж брат Тадэвуш нейкі час з’яўляўся харунжым таго ж павета, а іх бацьку, Міхала, у 1795 годзе, шляхта ранейшага Наваградскага ваяводства выбрала Нясвіжскім павятовым маршалкам. Таму на Случчыне, Капыльшчыне, у Нясвіжы прозвішча “Рэйтан” было, бадай, найвядомым пасля “Радзівіл”.
Станіслаў дзяцей не займеў. Але тое, што ў яго быў гасцінны характар, што ён з ахвотай прысутнічаў на ўрачыстасцях, бачна па метрыках хростаў і шлюбаў з касцельных кніг. У ягоным доме адбылося вяселле Сцяпана Рэйтана з Марыяй з Несялоўскіх, менавіта Станіслаў стаў хросным іх дзяцей —Марыі і Язэпа (апошні з роду, памёр у 1910 годзе).
Яшчэ цікавы факт. У 1862-м Станіслаў ператварыў сваю сядзібу ва Усаве пад Капылём у лякарню. Як ён сам пісаў у газетах, здарыўся ў тых мясцінах выпадак, які прывёў да смерці вялікай колькасці людзей. З хваробай не змаглі справіцца і тры запрошаныя лекары. Дарэчы, гэта былі апошнія артыкулы, падпісаныя ягоным імем. Але быў і той час, калі імя Станіслава не сыходзіла са старонак часопісаў, газет…
Унікальныя звесткі пра Станіслава Рэйтана чытайце ў наступных нумарах “Культуры”.
Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар

2.   Ганна Герычова, дачка Міхала-Ксаверыя  Рэйтана, пляменьніца Тадэвуша Рэйтана.

Аўтарка успамінаў, з якіх да гэтае пары надрукавана толькі першая частка.  На беларускую мову пераклад зроблены Вольгай Гарбачовай.       

                  Z pamiętników Anny z Rejtenów Geryczowej





Вольга Гарбачова


Ганна Герыч пра Рэйтанаў, 

Радзівілаў і Ішкалдзь
http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/89744/1/Arche_%E2%84%96%2012.%202011.pdf




3. Генрык Жавускі, унук Марты-Марыяны, сястры 

Тадэвуша і Міхала Рэйтанаў.

 Вядомы пісьменьнік, перш наперш "Гавэндамі Сапліцы". У якіх зьмясьціў кароткі нарыс жыцьця Тадэвуша Рэйтана. Нягледзячы на тое, што твор літаратурны, некаторыя з момантаў жыцьцярыса Тадэвуша Рэйтана правяраюцца дакументамі.


http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B5%D0%BD%D1%80%D1%8B%D0%BA_%D0%96%D0%B0%D0%B2%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96

 http://bellib.net/other/polish/rzewuski/TadevusRejtan.shtml

                                                            http://www.polona.pl/item/298128/3/



ТАДЭВУШ РЭЙТАН.
(З «Успамінаў пана Севярына Сапліцы, парнаўскага чэсьніка»).

http://bellib.net/other/polish/rzewuski/TadevusRejtan.shtml






















среда, 12 февраля 2014 г.

Планы арт-суполкі на 2014 год.

1. 15 лютага (пач.17 30)  пад час вечарыны памяці Чэслава Нямона прэзентацыя некалькіх графічных працаў мастака Алеся Родзіна прысьвечаных гісторыі роду Рэйтанаў. Палац Мастацтва . Менск .

2. 22 сакавіка канферэнцыя на тэму "Рэйтаны. 300 год гісторыі роду і краіны". Менск. 

3. 19 красавіка суботнік у Грушаўцы, на радзіме Тадэвуша Рэйтана. Суботнік, верагодна , з мастацкім ухілам.

4. 30 траўня-чэрвень фэстываль "Рэха-Даху-ІІ" у  Пружанах.

5. Ліпень (20-я лічбы) - фэстываль "Дах" у Грушаўцы. + Летнік-пленэр.  

6. 23 кастрычніка мастацкая выстава прысьвечаная нацыянальнаму герою Беларусі -Тадэвушу Рэйтану . Нацыянальная Бібліятэка , Менск
 

Маюцца небакраі і на лістапад.

Запрашаем да ўдзелу ва ўсіх мерапрыемствах - гісторыкаў,  мастакоў, музыкаў, пісьменьнікаў,   
аматараў свежага паветра!

вторник, 11 февраля 2014 г.

ПЕРШЫ ПАДЗЕЛ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ АБОДВУХ НАРОДАЎ

 ПЕРШЫ ПАДЗЕЛ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ АБОДВУХ НАРОДАЎ-
 КАРОНЫ ПОЛЬСКАЙ І ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

 I падзе́л Рэ́чы Паспалі́тай (1772) — першы з трох падзелаў, пасьля якіх Рэч Паспалітаязьнікла з палітычнай мапы Эўропы.

Эўропе пагражаў новы шырокамаштабны канфлікт з прычыны таго, што Аўстрыя, занепакоеная посьпехамі Расеі ў вайне з Турэччынай, была гатовая да ўзброенага выступу ў абаронку Турэччыны. Прусія была зьвязаная з дваром Кацярыны II саюзам, які ўцягнуў бы ў канфрантацыю і яе.
Значна паслабіла пазіцыі караля Станіслава Панятоўскага і чатырохгадовая Барская канфэдэрацыя, які перастаў быць моцным гарантам расейскага пратэктарату над Рэччу Паспалітай.
Тры дзяржавы правялі шырокую кампанію дэзінфармацыі, каб падрыхтаваць да падзелу грамадзкую думку эўрапейцаў. Іхняе жаданьне падзелу грунтавалася на прэтэнзій на «гістарычныя» землі ў складзе Рэчы Паспалітае.
18 верасьня 1772 року Расея, Аўстрыя і Прусія паставілі Рэч Паспалітай перад фактам падзелу, патрабуючы скліканьня сойму для ўхваленьня цэсіі. Падпісаньне дагавору з умовамі падзелу адбылося 5 жніўня 1772 року. 30 верасьня 1773 гэтае рашэньне ратыфікаваў скліканы ў Варшаве Падзельны сойм. Супраць выказаліся толькі тры паслы-ліцьвіны на Сойм: Тадэвуш Рэйтан,Самуэль Корсак ды Станіслаў Багушэвіч.
ПАСОЛЬСКАЯ ІЗБА


четверг, 6 февраля 2014 г.

СТАРЫЯ ФОТА, СТАРЫЯ ВЫЯВЫ


Грушевка. На обороте надпись:"Июнь 1916 г.дв. Грушевка. Штаб IX арм.корп. В мезонине была чертёжная фотометрической части". Архив В.Л.Святенко.

Фото 1917 года из архива В.Л.Святенко. На обороте надпись: Часовня Рейтеля г.дв. Грушевка. 10 мая 1917 г.





Фатаздымкі са 

                                                       Narodowe Archiwum Cyfrowe


1926

Помнік Тадэвуша Рэйтана.
Замоўлены Сцяпанам Рэйтанам напрыканцы  1850-х. Павінен быў быць усталяваны каля сядзібы ў Грушаўцы. Але, да 1889 г. праляжаў схаваны ад акупацыйнае ўлады ў скрынях. У 1889 г. падараваны Язэпам Рэйтанам (апошнім з роду) г.Кракаву (Польшча) Ад таго часу  знаходзіцца там (з 1946 г. у музэі). На Платанах некалькі год таму была пастаўлена копія таго, старога помніка.



1928


Капліца-пахавальня роду Рэйтанаў. Пабудавана прыкладна ў 1927-28 гг. 
Мармуровая пліта з кароткай біяграфіей Тадэвуша Рэйтана .(адсутнічае на здымку ніжняя частка з чорнага мармуру з імёнамі  (верагодна) фундатараў), а таксама пліты , прысьвечаныя іншым Рэйтанам, перапахаваным ў капліцы, былі урачыста асьвечаны ў 1928г. Ніводная з плітаў не захавалася, або знаходзіцца ў якіх "добрых" людзей.


1930

"Мураванка" . Мажліва, самы стары будынак у сядзібным комплексе. Па агульнаму меркаваньню, менавіта тут правёў апошнія гады свайго нядоўгага пакутлівага жыцьця Тадэвуш Рэйтан. Пасьля ягонай сьмерці,  некаторы час тут захоўваўся родавы архіў. Як бачна з першага здымка, у 1930 -м годзе паперам тут ўжо было не места.



Мясцовыя урадоўцы, Аліна з Гартынгаў Рэйтан (жонка апоўшняга з роду),  каля меркаванае магілы Тадэвуша Рэйтана. Нажаль, нягледзячы на вялікае жаданьне адшукаць сапраўдную магілу, верагодна, зрабіць гэта ім не ўдалося.




1939

1960
Тэатральныя пастаноўкі...



НАПАЛЕОН ОРДА
Грушаўка


                                                      HRUSZÓWKA
                                                          (G. Mińska)
                                       Dziedzictwo familji Rejtanów teraz własność Józefa Rejtana.



                                                                                1866



http://www.pinakoteka.zascianek.pl/Orda/Orda_Minsk.htm



Язэп Рэйтан, 
апошні з роду
(+1910) 
                                                                Аліна з Гартынгаў Рэйтан
                                                                         


                                                                Касьцёл Пятра і Паўла 
                                                                         г.Капыль
                                                        фундацыі Станіслава Рэйтана

НАШЫ СПРАВЫ

2014

15 лютага , пад час фэстывалю ДАХ-ХХІІІ , у Палацы Мастацтва, Менск, адбылася   выстава твораў Алеся Родзіна, прысьвечаных Тадэвушу Рэйтану.


22 лютага , у школе мястэчка Нача (Ляхавіцкій раён) для школьнікаў і ўсіх цікаўных , сярод якіх былі тыя, хто актыўна нам дапамагаў пад час летніка ў Грушаўцы (сядзіба Рэйтанаў), адбыўся паказ тэатра "Батлейка" спадара Алеся Лася http://www.aleslos.com/ . Дапамагала яму спадарыня  Алеся Сівохіна , спявачка і  выкладчыца Педагагічнага ўніверсітэта . Дапамагла ажыцьцявіць нашу мару спадарыня Алена Прохарава й кампанія "Будзьма".   







22 сакавіка, Менск, палац Мастацтва, вул.Казлова,3                  Першая навукова-практычная канферэнцыя  “Рэйтаны. Гісторыя роду-гісторыя краіны”
+   Фэстываль эксперыментальнага мастацтва "ДАХ-ХХІІІ - Забытым героям мінулых гадоў"









31-03-2014 | Автор: Евгения КРЫМСКАЯ

В Минске прошла конференция «Рейтаны. История рода — история страны»





Особым украшением встречи стали работы А. Родина — иллюстрированная история рода Рейтанов. Фото: Евгения КРЫМСКАЯ
Научно-практическая конференция прошла 22 марта 2014 года в минском Дворце искусства.  


Организатором выступила Арт-суполка имени Тадеуша Рейтана, основанная энтузиастами в 2013 году.

http://www.intex-press.by/ru/news/people_news/15795/



2013

20 красавіка. Суботнік .Грушаўка.

 Арт-суполка , рэдакцыя газэты "Культура",прадстаўнікі мясцовай грамадскасьці.



На здымках адсутнічаюць прадстаўнікі гаспадарчай брыгады адзела культуры Ляхавіцкага райвыканкама, якія прыехалі зранку і зрабілі сваю частку працы. як толькі прыехаў менскі дэсант, брыгада, перадаўшы нам частку інвентара, з'ехала. 


Пасьля працы, менчукі здвінуліся ў бок капліцы-пахавальні, а потым адведалі ДК г.Ляхавічы, дзе мясцовы мастак, фатограф і краязнаўца Сяргей Чарановіч (таксама ўдзельнік суботніка) зрабіў нам экскурсію па фотавыставе, прысьвечанай Грушаўцы.




Дакументальны фільм Алёны Ясінскай пра тое,як  тое было,гл. у кінарубрыцы.



на сядзібным будынку замацаваны інфармацыйны шчыт 
http://2.bp.blogspot.com/-_jkxQOcJAZY/Uixe-2UKKkI/AAAAAAAAA3s/UclElhWFRA8/s1600/IMG_45511.jpg


100 фота з прэс-суботніка рэдакцыі газеты "Культура" ў Грушаўцы





======================================






23 красавіка-15 траўня 2013г.Выстава прысьвечаная памяці Тадэвуша Рэйтана 




Выстава прысьвечаная памяці Тадэвуша Рэйтана пад дахам фэстывалю "ДАХ-КРАХ-ХХ". 23 красавіка-15 траўня 2013г. Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва. Менск. Арганізатары - Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.















====================================

 Вечарына памяці Тадэвуша Рэйтана “Вяртанне Героя на Бацькаўшчыну”,  10 траўня 2013 года



=======================================================

15 чэрвеня (15.06.2013г.)  ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”  фестываль эксперыментальнага мастацтва “Рэха ДАХа”.Ппрысвячаны нашым гістарычным нацыянальным постацям: Тадэвушу Рэйтэну, Напалеону Ордзе, Юзафу Крашэўскаму, Станіславу і Ганне Рэйтэнам


==========================================================

29 ліпеня аАбвешчаны літаратурны конкурс імя Тадэвуша Рэйтэна

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтэна, Міжнародны фэстываль саверсізму і ігдрасілізму “ДАХ”, выдавецтва “Галіяфы”, рэдакцыя альманаха “Тэксты” абвяшчаюць пра пачатак прыему твораў на конкурс гістарычнай прозы імя Тадэвуша Рэйтэна. 



=========================================================

З 11 па 18 жніўня 2013г.Ф эстываль "ДАХ"-ХХІ .



На Радзіме нацыянальнага героя Беларусі, ліцьвіна-беларуса Тадэвуша Рэйтэна.


Фэстваль праходзіць пад сьцягам вяртаньня Беларусі імя татальна забытага героя.

Вёска Грушаўка, Ляхавіцкі раён, Берасьцейскай вобласьці.

Фэст у вёсцы Грушаўка. Прысвечаны памяці Тадэвуша Рэйтэна


каля капліцы-пахавальні усталёваны двухбаковы інфармацыйны шчыт ( гісторыя капліцы)

http://4.bp.blogspot.com/-shecFlbWY0s/UiuhBbDAa8I/AAAAAAAAA2Y/7d_IRvbWfmg/s1600/IMG_4560.JPG
http://1.bp.blogspot.com/-7xDHA1phL-c/UiuhA-mnuHI/AAAAAAAAA2c/5s7bimpL9wc/s1600/IMG_4569.JPG

http://zmicer1488.blogspot.com/2013/09/blog-post.html

Па матывах летніка ў Грушаўцы



+
Тадэвуш Рэйтэн. 

240-гадавіне І падзела Рэчы паспалітай Абодвух Народаў - Кароны польскай і Вялікага Княства Літоўскага прысьвячаецца.



Календар-хатка 19 красавіка 2013 - 18 красавіка 2014 ...

У афармленьні выкарыстаны два малюнкі Грушаўкі, зробленыя ў розны час Напалеонам Ордай.




==========================================
====================================================================

Асеньнік .Кастрычнік .
26 - Ляхавічы, на могілках. Каплічка "Дамініка Рэйтана"
27 - Грушаўка, дах "Мураванкі".




====================

Працяг "Асеньніку" у Ляхавічах і Грушаўцы - 9-10 лістапада. 





 Ляхавічы. Могілкі. капліца Рэйтанаў. 17-18 лістапада. Талака.



Aнтыталака. 23 лістапада








================