суббота, 27 сентября 2014 г.

Тадэвуш Рэйтан у "Тэкстах"

10 гадоў таму выйшаў першы нумар альманаха “Тэксты”! 


Літаратурна-мастацкі праект “Тэксты” – гэта прастора вольнай думкі. У кожным нумары акрамя айчыннай прозы і паэзіі прадстаўленыя перакладныя творы, друкуюцца тэарэтычныя матэрыялы і крытычныя артукулы. Тут ідуць сутыкненні ідэяў, наватарства і традыцыі, непрадузяты аналіз літаратурнага працэса і выкрыццё штучна створаных міфаў. Іронія, сарказм, эпатаж, інсінуацыя нязменна прысутнічаюць на старонках альманаха. “Тэксты” – гэта прыемнае чытво для інтэлектуалаў.

Бяры да галавы!

27 кастрычніка
19:00
Палац мастацтваў (г. Менск, вул. Казлова, 3)

Урачыстая імпрэза

У мерапрыемстве возьмуць удзел: Валянцін Акудовіч, Адам Глобус, Алесь Родзін, Зміцер Юркевіч, Сяргей Сыс, Альгерд Бахарэвіч, Ілля Сін, Зміцер Вішнёў, Віктар Жыбуль, Георгій Барташ, Фёдар Чарняўскі, Адам Шостак, Алесь Жлутка, Вольга Гарбачова, Уладзімер Варанец, Ніна Дыдышка, Зміцер Гуд, Раман Яраш, Віктар Сямашка, Аляксей Палачанскі, Ягор Nebo і іншыя.

понедельник, 22 сентября 2014 г.

Прэзентацыя "Рэйтанаўскага" нумара альманаха "Тэксты"

Прэзентацыя "Рэйтанаўскага" нумара альманаха "Тэксты" па тэхнічным прычынам пераносіцца на другую палову кастрычніка. Месца і час будуць пададзены асобна! 

Выстава ў Нацыянальнай бібліятэке , прысвечаная Тадэвушу Рэйтану, таксама пераносіцца на пачатак 2015 г. З яе пачнецца адзначэнне 275-й гадавіны з дня нараджэння Тадэвуша Рэйтана (1740-1780). 

Прозьба пашырыць!!

вторник, 16 сентября 2014 г.

Рэйтан / Рейтан /Грушаўка Рэспубліка

Память крепче дерева


Сегодня от роскошной некогда усадьбы Рейтанов в деревне Грушевка Ляховичского района осталось немного. Родовая усыпальница, въездная брама, флигель и несколько хозпостроек — всего 12 зданий. В их числе и усадебный дом. Среди былого великолепия он выделяется своими размерами. Вблизи даже приходится запрокидывать голову, чтобы увидеть мансардный этаж. И он весь из дерева. С одной стороны, это уникальный образец деревянного зодчества. С другой — бомба замедленного действия: со временем дерево стало хрупким, и постройка медленно, но верно разрушается.
Методист по охране историко-культурного наследия отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи Ляховичского райисполкома Наталья Скрипник рассказывает, что усадебный дом включен в Государственный список историко-культурных ценностей. Но хозяина у него нет. Из всего ансамбля повезло только двум конюшням — они на балансе СПК «Ляховичский». Сам усадебный дом и другие постройки довольствуются лишь покровительством шефствующих организаций. Среди них все тот же СПК «Ляховичский», средняя школа № 2 Ляховичей и Ляховичский аграрный колледж. О реставрации речь не идет. Проект реконструкции, конечно, существует, но на его реализацию в местном бюджете просто нет денег.  Видя, как Грушевка постепенно угасает, художники Змитер Юркевич и Алесь Родин из Минска решили помочь усадьбе своими силами. Весной прошлого года они создали арт-сообщество имени Тадеуша Рейтана — самого известного представителя фамилии. Депутат сейма от Новогрудского воеводства, именно он выступил против разделов Речи Посполитой в конце 18-го века.  Змитер Юркевич рассказывает, что день основания сообщества отметили грандиозным весенним субботником. С тех же пор имя Тадеуша постоянно звучит на фестивалях современного искусства «Дах». Художники говорят, таким образом они хотят привлечь внимание к судьбе разрушающейся усадьбы.  Но Змитер считает, что важнее вернуть истории само имя Тадеуша Рейтана. Сегодня оно практически забыто. А грушевский уроженец, убежден художник, в числе национальных героев мог бы занять одно из важнейших мест. Рейтан — пример безоглядной любви к Родине и патриотизма, которым не страшны ни угрозы, ни наказания, ни искушения. Широко известна картина Яна Матейко, где Тадеуш лежит у дверей зала заседаний с разодранной на груди рубахой. Художник изобразил сцену, когда Тадеуш хотел сорвать «Разделительный сейм» и кричал: «Убейте меня, но не убивайте Отчизну!».  В следующем году исполняется 275 лет со дня рождения Тадеуша Рейтана. В арт-сообществе считают, что это хороший повод вернуть имя героя белорусской истории. А с ним, уверены художники, изменится и отношение к самой усадьбе. В райисполкоме 26 сентября пройдет сессия Совета депутатов, на которой обсудят будущее усадьбы в Грушевке. Змитер Юркевич надеется, что комплекс все же останется в собственности государства. И со временем станет историко-культурным центром республиканского значения. Память — материал потверже дерева. На ней даже самая хрупкая деревянная усадьба простоит еще долгие годы. 

Артем КИРЬЯНОВ artem.kirjanov@gmail.com
Читать статью полностью на портале «СБ»: http://respublika.sb.by/kultura-12/article/pamyat-krepche-dereva.html

суббота, 13 сентября 2014 г.

четверг, 11 сентября 2014 г.

Рэйтан у "ТЭКСТАХ" .

Выйшаў новы нумар "Тэкстаў"!У нумары прадстаўленыя: Зміцер Юркевіч, Уладзімір Варанец, Юры Станкевіч, Зміцер Гуд, Мікалай Плавінскі, Алесь Бычкоўскі, Адам Шостак, Кастусь Касяк, Валянцін Анціпенка, Тадэвуш Міцінскі, Нільс Хенрык Сміт, Алесь Жлутка, Фёдар Чарняўскі, Здзіслаў Сіцька, Вольга Гарбачова, Алесь Дудар, Васіль Дранько-Майсюк, Віктар Жыбуль, Валянцін Акудовіч, Ніна Дыдышка, Віталь Воранаў, Зміцер Крымоўскі, Павал Булаты, Георгій Барташ.


Прэзентацыя 26 верасьня 2014 г. 
Пазьней аба ўсім і больш дэталёва.

среда, 10 сентября 2014 г.

Рэйтан

«Вяртанне» ДАХУ!
 Сёлета 23 жніўня сядзіба Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка, што непадалёк Ляхавічаў, зноў зведала «нашэсце». Але калі пад час войнаў і зменаў рэжымаў нашэсці выклікалі жах у месцічаў, то гэтым разам яны глядзелі на новых людзей з усмешкамі на тварах, не хаваючы радасці. Чаму? Таму што ДАХ, фестываль сучаснага мастацтва, вярнуўся на Грушаўскую зямлю. Не такі маштабны, як летась, але вельмі насычаны, а галоўнае – чаканы!
Фестываль ДАХ-XXV «Вяртанне», які ладзіла Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, атрымаў такую назву невыпадкова. Гэта і вяртанне самой падзеі ў Грушаўку (закладзеная ў свой час традыцыя была падтрыманая ўладамі Ляхавіцкага раёна), і працяг вяртання асобы Т. Рэйтана да роднага ганка, да свайго народа. Але ёсць і яшчэ два вяртанні – культурнага жыцця ў закінутую сядзібу і надзеі на тое, што ўсё ж такі вышэйшыя ўлады звернуць увагу на занядбаную святыню Беларусі, на тое месца, дзе нарадзіўся патрыёт гэтага краю, сапраўдны ліцвін-беларус, мужны абаронца і гонар нашай зямлі.
Чытаць далей…
DACh_01Каб ушанаваць памяць Т. Рэйтана, у Грушаўцы сабраліся музыкі, мастакі, паэты, рэжысёры ледзь не з усёй Беларусі, а таксама шмат месцічаў з Грушаўкі, Пашкоўцаў, Канюхоў, Ляхавічаў. Сярод іх былі і тыя, хто яшчэ памятае добрай памяццю апошніх Рэйтанаў. На жаль, з кожным годам іх усё меней… Час бярэ сваё.
У фестывалі бралі ўдзел Капэла Алеся Лася, гурт «Міжрэчча» (в. Пагост Жыткавіцкага раёна), музыкі Віктар Сямашка, Раман Яраш, Цімох Авілін і Павел Селівончык (праект «Беларускі гарадскі раманс 20 – 30-х гадоў ХХ ст.»), Аляксей Жбанаў (праект «Песні філаматаў і філарэтаў “Натхнёныя подзвігам Рэйтана”») ды іншыя, паэты Уладзімір Мароз і Іосіф Бацечка, мастакі Анатоль Лабкоўскі, Святлана Бадак, а таксама фатографы Алена Ясінская, Насця Трусава, Крысціна Булас і Каміла Янушкевіч. Спецыяльным госцем фэсту былі курсы беларускай мовы «Мова нанова – Баранавічы» (выкладчык – Юлія Траццяк). Іх удзельнікі зладзілі акцыю па новым для Беларусі віду вулічнага мастацтва – ярнбомбінгу – і ўпрыгожылі дрэва каляровымі вязанымі шалікамі. Адбыўся і запланаваны кінапаказ дакументальных стужак «Тадэвуш Рэйтан: Беларускі Дон-Кіхот» (АНТ), «Апошняя з роду» (прысвечаны Аліне Рэйтан) і «Мясцовы анёл» рэжысёра Алены Ясінскай.
DACh_02Асобна трэба вылучыць стрыжнявы праект экспазіцыі – буйны графічны цыкл «Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі» Алеся Родзіна і Змітра Юркевіча. Больш чым на 30-і працах разгарнулася сапраўдная энцыклапедыя радаводу Т. Рэйтана, а таксама яго жыцця ад нараджэння да смерці. Праект рыхтаваўся цягам года адмыслова для гэтай выстаўкі, але, што праўда, ужо часткова быў прадэманстраваны ў мінскім Палацы мастацтва і ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».
Нагадаем чытачам, што ў наступным годзе спаўняецца 275 гадоў з дня нараджэння Т. Рэйтана, таму мы працягваем папулярызаваць яго імя. А гэта значыць, сёлета адбудзецца яшчэ не адна імпрэза, звязаная з імёнамі Т. Рэйтана, С. Корсака і С. Багушэвіча-Мінькоўскага. Запрашаем далучацца да руху!
 Зміцер ЮРКЕВІЧ, Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана