суббота, 27 августа 2016 г.

У Ляхавіцкім раёне прайшоў мастацкі фестываль «Дах»

Publishing House Star

У Ляхавіцкім раёне прайшоў мастацкі фестываль «Дах»
У Ляхавіцкім раёне прайшоў мастацкі фестываль «Дах», які спалучыўся з арганізаваным мясцовымі ўладамі фэстам «З крыніц спрадвечных». Разам яны нагадалі пра актыўны творчы дух гэтых мясцін, дзе дагэтуль застаецца гістарычная сядзіба аднаго з палітычных дзеячаў ВКЛ Тадэвуша Рэйтана. Менавіта гэтая сядзіба і прыцягвае ўвагу сучасных мастакоў.
Спачатку ў Мінску ладзілі фестываль авангарднага мастацтва «Дах». Потым яго сталі прысвячаць памяці Тадэвуша Рэйтана, грамадскага дзеяча, пасла Вялікага Княства Літоўскага ў сойме Рэчы Паспалітай. Падавалася дзіўным: якое дачыненне прадстаўнік старажытнага рыцарскага роду мае да мастацкага авангарду? Зрэшты, калі адзін грамадскі ўчынак Рэйтана расцаніць як мастацкі акт, то можна разгледзець яго асобу як вынаходлівага творцы: магчыма, менавіта ён наладзіў перформанс, калі да з'яўлення такой формы было яшчэ вельмі далёка. Ён лёг каля дзвярэй і прапанаваў палітыкам пераступіць цераз сябе, калі яны сваімі рашэннямі не дапусцілі разбурэння краіны... Тым не менш у гісторыю Тадэвуш Рэйтан увайшоў не як мастак, а як патрыёт, гатовы ахвяраваць сабой дзеля радзімы. Каб радзіма не дапусціла знікнення памяці пра гэтую асобу, была створана арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана. Ініцыятары яе стварэння Зміцер Юркевіч і Алесь Родзін вырашылі, што фестываль «Дах» будзе апекавацца захаваннем гістарычнай сядзібы ў вёсцы Грушаўка на Брэстчыне, дзе нарадзіўся Тадэвуш Рэйтан.
Зміцер Юркевіч расказаў, што выклікае асноўны клопат на цяперашні момант:
— Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана ўжо чатыры гады вядзе барацьбу за вяртанне яго імя беларускай культуры і за захаванне гістарычнай сядзібы ва ўласнасці дзяржавы, таму што былі планы яе перадаць у прыватную ўласнасць. Але цяпер у мясцовых улад ёсць ідэя стварыць у гэтай сядзібе краязнаўчы музей, дзе было б ушанавана імя Тадэвуша Рэйтана. Значную ролю ў прыняцці такога рашэння адыгралі мастацкія імпрэзы і летнікі, якія ладзяцца ў рамках фестывалю сучаснага мастацтва «Дах».
Сёлета з летнікам дапамагло грамадскае аб'яднанне ІКАМОС. У рамках фестывалю «Дах» праводзіліся майстар-класы, мастацкія выстаўкі, канцэрты. Але Зміцер Юркевіч мяркуе, што варта было б далучыць да работы гісторыкаў і правесці «Рэйтанаўскія чытанні», каб раскрыць таямніцы жыцця і смерці Тадэвуша Рэйтана, таму што вакол гэтай асобы існуе шмат міфаў. Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана спадзяецца на актыўнасць грамадскасці ў цікавасці да лёсу сядзібы ў вёсцы Грушаўка: выдатнае месца для сустрэч, творчасці і паглыблення ў гісторыю ўсёй краіны...
Ларыса ЦІМОШЫК

Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі

Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі

Знакаміты паплечнік Рэйтана

Ліцвін, які бараніў інтарэсы дзяржавы
Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі — адзін з двух найбліжэйшых паплечнікаў Тадэвуша Рэйтана на векапомным Сойме Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў 1773 года… Сойм гэты, пры татальнай згодзе амаль усіх паслоў, сенатараў і міністраў, зацвердзіў Першы падзел дзяржавы. Але знайшліся і тыя, хто не стаў на бок подласці… Іх было толькі некалькі чалавек, амаль усе — ліцвіны (беларусы) з Наваградчыны, Міншчыны, Піншчыны… Жамойты ў тым сойме ўдзел не ўзялі, пазрываўшы ўсе свае соймікі. Іхняя чарга бараніць тое, што застанецца ад ВКЛ, а дакладней — Жамойці, надыдзе толькі пры Трэцім падзеле, праз дваццаць гадоў…
/i/content/pi/cult/502/10877/14-1.jpg

Станіслаў Багушэвіч паходзіў са старажытнага і разгалінаванага тутэйшага роду. Адметнасць, якая вылучала менавіта гэтую галіну са шматлікіх Багушэвічаў, — прыдомак “Мінькоўскія”. Ці то ад злучэння з родам Мінькоўскіх у сівой даўніне, ці то ад аднайменнага маёнтка атрымалі яны такі дадатак, але як было, так было.
Нарадзіўся Станіслаў у маёнтку Літва, Ігуменскага павета Мінскага ваяводства (цяпер арыенцірам можа служыць Івянец, які адыгрывае ў нашай гісторыі не апошнюю ролю). Дакладная дата яго нараджэння невядомая — прыкладна ў 1751 — 1752 гг. Станіслаў быў сынам стражніка полацкага Мікалая і стальнікоўны мінскай Феліцыяны з Быкоўскіх.
Бацьку страціў рана. Адбылося гэта пад час вельмі бурлівага мінскага сойміка 1756 г., калі ў шабельнай сечы сышліся прыхільнікі дзвюх палітычных груповак — Радзівілаў і Чартарыйскіх, да якіх належыў Багушэвіч. Страціўшы кармільца, Багушэвічы аказаліся пад шчыльнай апекай іх сваяка, Антонія Багушэвіча, які запісаў на іх да таго застаўны маёнтак Літва, а таксама апекаваўся шматлікімі сіротамі Мікалая.
На вучобу Станіслава адправілі ў Віленскі Collegium Nobilium, які даваў пад даглядам айцоў-езуітаў выключна добрую адукацыю шляхецкай моладзі. Дарэчы, толькі гэты калегіум у ВКЛ навучаў французскай мове, веданне якой потым вельмі прыдалося Багушэвічу.

На гістарычным Сойме

Ледзь не “наступным днём” пасля заканчэння адукацыйнага працэсу, 24 сакавіка 1773 г., мінскі соймік дае Станіславу прывілей на ротмістра мінскага ваяводства, і ў той жа самы дзень яго і Тадэвуша Валадковіча абіраюць пасламі на Надзвычайны Сойм Рэчы Паспалітай. Паслы ад ВКЛ ведалі, што іх чакае. Ужо амаль год іхнія суграмадзяне на роднай Полаччыне, Магілёўшчыне гвалтам прымушаны былі прымаць прысягу на вернасць расійскай царыцы Кацярыне ІІ, а гэта значыць, што 1 300 000 ліцвінаў у адзін момант сталі падданымі іншай краіны…
Нечуваная да таго часу афера патрабавала надання ёй выгляду “законнасці”, гэта значыць, што паслы павінны былі аднадушна зацвердзіць гэтую анексію. Мала хто з ліцвінаў досыць добра ведаў, што адбываецца ў іншых правінцыях Рэчы Паспалітай — Кароне Польскай (уласна Польшчы) ды Русі (Украіне), — але кожны бачыў, што ВКЛ страціла самыя заможныя землі на ўсходзе, з такімі буйнымі гандлёвымі гарадамі, як Полацк, Невель, Віцебск, Магілёў, Гомель. І шмат хто са сваякоў трапіў у няволю...
Таму рашучасць ліцвінаў бараніць інтарэсы сваёй дзяржавы — Вялікага Княства — і, разам з тым, усёй Рэчы Паспалітай выбухнула на сойме, які распачаўся 19 красавіка 1773 г. Па-першае, ліцвіны былі абураны, і справядліва, узурпацыяй Каронай Польскай права правядзення сойму (чарга прыпадала на Гародню і ВКЛ). Але ў тых варунках, калі гаворка ішла пра існаванне дзяржавы, гэты момант быў толькі адной з зачэпак для яго зрыву. Ліцвіны, на чале якіх стаялі наваградцы Т.Рэйтан і С.Корсак, мінчук С.Багушэвіч і адзінкі з палякаў заблакіравалі пачатак сойму. Яны апелявалі да заканадаўства, да сумлення суграмадзян-паслоў, але не ведалі, што большасць з тых, хто мусіць бараніць дзяржаву, наадварот, прадалі яе…
Не здолеўшы прадухіліць падзел краіны, за які выказалася большасць “абаронцаў" Айчыны, паслы сарвалі покрыў легітымнасці з гэтай найвялікшай аферы таго часу. Свет убачыў сапраўдны стан рэчаў — і маланкай паляцела ад адной еўрапейскай сталіцы да другой сумная навіна... Але ніхто не наважыўся стаць на абарону Рэчы Паспалітай, бо яе лёс вырашалі дазвання мілітарызаваныя дзяржавы — Расійская імперыя і Прусія, да якіх наўздагон далучылася Аўстрыя.
Падзел, хоць і не легітымна, але адбыўся. Мужныя, нязломныя патрыёты — Рэйтан, Корсак і Багушэвіч — сталі вядомыя ва ўсім свеце. Іхнімі імёнамі доўгі час называлі сваіх дзетак не толькі ліцвіны, але і палякі. А іх подзіг быў адзначаны не толькі нашымі гісторыкамі, але і высока быў ацэнены расійскімі, бо мужнасць, шчырасць грамадзяніна заўсёды надзвычай цэніцца ў любым грамадстве.

Лёс трох Герояў

Лёс, які напаткаў трох галоўных “віноўнікаў” тугі агрэсараў, на здзіўленне, падобны ў нейкіх момантах. І мы не кажам пра культавы статус іх асоб у ВКЛ ды нават у Кароне Польскай (разам з Руссю), якая, хоць і была ўдвая большая па тэрыторыі, чым наша краіна, але так і не знайшла сярод сваіх 114 паслоў-сенатараў-міністраў такіх герояў для Ушанавання.
Гаворка ідзе пра асабістае жыццё. Першы момант, які выклікае ўвагу, — спроба тых, хто верхаводзіў на сойме 1773 — 75 гг. у 1780-м “разлічыцца” са сваімі галоўнымі ворагамі: Рэйтанам, Корсакам і Багушэвічам. Усе яны, Героі Айчыны, зведалі ледзяны “подых смерці”, а ў выпадку з Тадэвушам Рэйтанам мары і надзеі здраднікаў спраўдзіліся напоўніцу: ён быў забіты…
Станіслаў Багушэвіч да канца жыцця карыстаўся вялікай пашанай на Міншчыне, бо нават пакінуўшы пост суддзі мінскага, доўгі час па-сяброўску судзіў месцічаў, неаднаразова аднадушна (!) абіраўся паслом на Галоўны Трыбунал ВКЛ. Пад час вайны 1812 г., калі ў вызваленым Мінску ў сэрцах гараджан нарадзілася надзея на аднаўленне страчанай дзяржаўнасці — Вялікага Княства — 15 жніўня Багушэвіч, разам з Антоніем Ваньковічам, быў абраны на Сойм Генеральнай Канфедэрацыі. У гэты самы дзень Мінск святкаваў імяніны Напалеона Банапарта, і месцічы ў гонар вызваліцеля перайменавалі плошчу Верхняга рынку ў Пляц Напалеона. Дарэчы, менавіта гэты дзень можна з поўным правам лічыць днём заснавання грамадзянскай авіяцыі Беларусі: у неба над Мінскам быў запушчаны паветраны шар, у гандоле якога знаходзіліся вершы ды прывітальныя словы на адрас Банапарта...
Праз два месяцы пасля тых падзей былы капітан Станіслаў Багушэвіч быў прызначаны камісарам у новаствораны 20-ты ўланскі літоўскі полк, а яго жонка Тэрэза з Іваноўскіх шмат ахвяравала на патрэбы лазарэтаў для нашых войскаў…

Ізноў загадка

Існуюць дзве версіі даты смерці Станіслава Багушэвіча: 27 жніўня 1819 года або 29 жніўня 1817-га. Першая змешчана на пахавальнай пліце (не захавалася), другая паходзіць з радзівілаўскіх архіваў.
Пліта, якая была над трунамі Станіслава і Міхала (яго брата), знікла, відаць, пасля вайны, бо ў касцёле не хапала месца для захавання бульбы і гуркоў. Таму дакладна сказаць, дзе ў сутарэннях знаходзіцца яго магіла, цяпер нельга.
На вялікі жаль, ні імя Багушэвіча, ні ягоны подзвіг ніякім чынам не згадваюцца нашымі суайчыннікамі. Не згадваюцца і не шануюцца. Але хацелася б верыць, што разам з вяртаннем імёнаў Тадэвуша Рэйтана і Самойлы Корсака вернецца і імя Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, Ганаровага жыхара Мінска, гонару ўсёй Беларусі…
Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар

У дэкарацыях старых муроў

Як заўсёды, "Ляхавіцкі веснік" зрабіў шыкоўнае апісанне фестываля "З крыніц спрадвечных" з выдатнымі здымкамі.
Але, як заўсёды, з падзеі выпала згадка пра фестываль ДАХ-ХХХІ "РЭЙТАН", удзельнікі якога , а менавіта згаданыя тут" мастак-лінагравёр", мастакі "на чырвоным муры", праект "Эпоха Міхала Клеафаса" (20 жніўня) , як аказалася, бралі ўдзел зусім у іншым фестывале.
Таксама, абыйдзены увагай другі дзень фестываля ДАХ, які прысвечаны памяці Тадэвуша Рэйтана, асноўныя падзеі якога разгарнуліся 21 жніўня.






http://www.lves.by/?p=36239

У дэкарацыях старых муроў. У мінулую суботу Грушаўка прымала ўдзельнікаў ХV фэсту народнай творчасці “З крыніц спрадвечных”

Цудоўны куточак Ляхавіцкай зямлі – Грушаўка – назаўсёды звязаны з лёсам вядомага роду Рэйтанаў. Старыя пабудовы, капліца, алея з лістоўніц – “лесвіца ў неба” – даўно сталі гістарычнай каштоўнасцю. І менавіта цяпер з’явілася надзея ўдыхнуць жыццё ў колішні рэйтанаўскі маёнтак. Далейшым лёсам грушаўскай сядзібы заклапочана мясцовая ўлада. Аб’ект пераходзіць ва ўласнасць аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Зацікавіліся лёсам сядзібы і прадстаўнікі Лэнчненскага павета Рэспублікі Польшча, з якім у Ляхавіцкага раёна наладжаны сяброўскія сувязі. Цяпер афармляецца ўсё неабходнае для атрымання міжнароднай тэхнічнай дапамогі па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва для аднаўлення і рэканструкцыі былой рэйтанаўскай сядзібы. Мяркуецца, што гэты адрас можа стаць папулярным турыстычным аб’ектам. А пакуль Грушаўка прымала ўдзельнікаў ХV фэсту народнай творчасці “З крыніц спрадвечных”. Было гэта ў мінулую суботу.
Упершыню фантан “крыніц” заструменіў на пачатку нулявых. Ідэя трапіла дакладна ў цэль, і адметна-яркі дэбют атрымаў штогадовы працяг. Кожны фестывальны жнівень, як правіла, меў свой адрас і, нягледзячы на агульную платформу народнасці, хоць нейкую ды адмысловасць. Тыдзень назад раённае свята фальклорнага мастацтва “З крыніц спрадвечных” адкрыла свой 15-ы сезон. У Грушаўцы, пад ценем векавых дрэў, у дэкарацыях старых муроў і рэшткаў пабудоў былой сядзібы роду Рэйтанаў.
Да слова, леташні фэст праводзіўся тут жа, і ёсць асцярожнае меркаванне, што Грушаўка стане месцам яго пастаяннай прапіскі. Брукаваная алея напрамкам у эпіцэнтр падзей – шлях нязвыклы. “Эпоха не толькі вакол, але і пад нагамі”, – мільганула думка. Многія старыя, абшарпаныя не толькі часам сцены займелі галерэйны выгляд. У найбольшай ступені такое параўнанне дарэчнае да доўгай чырвонай цаглянай сцяны адной з пабудоў. Чорнае на чырвоным. І на розным. Тэма большасці мастацкіх палотнаў атрымала “прывязку” да падзеі і месца яе правядзення.
Свята народных рамёстваў і мастацтваў пачалося з “дэфіле” фальклорных творчых калектываў. Кожны калектыў – свае гісторыя і геаграфія, не падобны на іншых строй канцэртнага ўбрання. На гэты раз конкурс на званне лепшага фалькгурта разыгрываўся ці не сярод паўтара дзясятка калектываў. У пераважнасці, нашых раёншчыкаў, але і не без гасцей. Запомніліся выступленні самадзейных, але творча самадастатковых артыстаў з Баранавіцкага, Пружанскага раёнаў, Маларыты. Гучала на фестывалі польская мова і – пазаконкурсна – польская песня. Жаночы фальклорны гурт з Люблінскага ваяводства Рэспублікі Польшча добрыя паўгадзіны валодаў глядацкай увагай. Ва ўсёй яе паўнаце. Гэта праяўлялася ў апладысментах, спробах падхапіць песеннае слова, падпяваць. Найбольшую галасавую падтрымку атрымала вядомая кампазіцыя пра “рябину кудрявую – белые цветы”.
Вышыванкі, выцінанкі, ткацтва, пляценне і саломапляценне, вышытыя абрусы, ручнікі і сурвэткі ў стылі “фолк”, здавалася, прымагнічвалі многіх наведвальнікаў свята. Асобныя лезлі ў кашалёк, каб стаць уладальнікам нейкага з грушаўскіх сувеніраў. Дастаткова шырока, разнастайна і “смачна” заявіла пра сябе на свяце выстава страў беларускай кухні. Самых розных умельцаў і ўмеліц убачыла Грушаўка 20-21 жніўня. Напрыклад, давалі майстар-клас па лінагравюры. Калі коратка – выразаны на лінолеуме ўзор пераносіцца пасля, напрыклад, на паперу. Аншлагу не было, а на спробу назваць лінаграфію рамяством майстар, як падалося, пакрыўдзіўся: “Гэта мастацтва!”.
З раённых рамак свята фактычна ўжо выйшла. Было б справядліва, каб да наступнага жніўня “З крыніц спрадвечных” вырасла і ў сваім афіцыйным статусе. Яно таго варта.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.


Летнік у Грушаўцы -4 (справаздача)

З 10 па19 і  22 жніўня на тэрыторыі сядзібнага комплекса Грушаўка (сядзіба роду Рэйтанаў) адбыўся чарговы летнік, які ладзіла  Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана. У гэтым годзе нам дапамагла з правядзеннем летніка ГА Міжнародны камітэт ІКАМОС 
20 і 21 на сядзібным падворку прайшлі фестывалі "З крыніц спрадвечных" - XV і наш ДАХ-ХХХІ "РЭЙТАН".

Выказваем падзяку валанцёрам, якія цягам 10 дзён працавалі дзеля захавання спадчыны нашага нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана! 
Таксама шчыра дзякуем начальніку  адзела культуры і ідэалогіі   ляхавіцкага райвыканкама Мікалаю Дабрыянцу, старшыне начаўскага СПК Вячаславу Новіку,  дырэктару КААПТРАНС Уладзіміру Равяка, начальніку начальніку ляхавіцкага ЖКГ Аляксандру Мядвецкаму, дырэктару ляхавіцкага лясгаса Міхаілу Свістуну, кіраўніцтву РАМНС Ляхавічаў, Баранавіцкія электрасеці і усім тым, хто аказаў садзейнічанне ў правядзенні летніка. 


Кіраўніцтва летніка:
Зьміцер Юркевіч (Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана)
Валянціна Кароткіна , Цімох Акудовіч (ІКАМОС)

Спіс валанцёраў:

Анатоль Новікаў
Алена Лазоўская
Алесь Мачульскі
Зміцер Дашкоў
Уладзімір Варанец
Павал Булаты
Павал Іваніцкі 
Таццяна Пятрова
Святлана Грышкевіч
Андрэй Tuk
Дар'я Бараноўская
Паліна Радзько
Віталь Аноп
Elias Minotti
Дзяна Дзіўная
Вольга Святлячок
Таццяна Галінская
Яўген Губчык
Алег Балаш
Кацярына Маркевіч
Зміцер Веляскевіч
Алена Ясінская
Алена Прохарава
Барыс Волчак



Хлопцы з Ляхавічаў 

Мясцовыя хлопцы і дзяўчынкі з Грушаўкі і Пашкоўцаў:

Паўлюк Анціпарук
Вікторыя  Анціпарук
Кірыл Паляшчук
Марыя Паляшчук
Сяржук Трыбух
Яўген Трыбух
Арцём Жукоўскі
Мікіта Жукоўскі
Ангеліна Таранда
Мілана Таранда
Максім Казакевіч





А таксама адчайная футбольная зборная з в. Пашкоўцы:
Мазоль Дзяніс
Вялянцін Станкевіч
Яўген Трыбух
Вадзім Расоха
Кірыл Мазоль






Летнік-4.

10-19, 22 жніўня. 

 Выканана.

1.       “Мураванка” Тадэвуша Рэйтана
- удабрапарадкаванне тэрыторыі вакол будынка –ачыстка брука, засыпка ямаў
- давершэнне рамонтных прац на даху 
- стварэнне стрэшак над комінамі
- пабудова ахоўнага навеса над уваходам







2.       Бровар (руіны)
- праполка
- ачыстка ад кустоў’я




3.       Аранжарэя (руіны)
-ачыстка  ад кустоў’я


Лядоўня
-ачыстка муроў ад расліннасці
-удабрапарадкаванне тэрыторыі вакол і унутры аб'екта (праполка, абкос)



4.       Флігель №2
-ачыстка даха
-рамонт даха (вільчак, шыфер)
-аднаўленне кансервацыі





5.       Сядзібны будынак
-аднаўленне кансервацыі (вокны, дзьверы)
-ачыстка ад кустоў’я

6.       Гумно
-праполка
-ачыстка  апорных слупоў ад смецця








7.       Удабрапарадкаванне тэрыторыі сядзібнага комплекса (збор смецця, высечка кустоў’я)

П.С.   
8.   Камяні (в. Патапавічы)

-удабрапарадкаванне тэрыторыі (праполка, збор смецця)


9. Развеска шпакоўняў, домікаў для кажаноў (тэрыторыя сядзібнага комплекса)  







Больш фатаздымкаў  тут :  Летнік у Грушаўцы    www.vk.com/event125283766