среда, 16 сентября 2015 г.

Тадэвуш Рэйтан (мастакі - Яўген Шчарбач і Зьміцер Шапавалаў)


              2013 год. "Пружанскі Палацык". Фестываль "РЭХА-ДАХУ". ("ДАХ" на выездзе)
                                 Твор ствараўся ў прамым эфіры, пад час фестываля.

воскресенье, 13 сентября 2015 г.

У гасцях у Рэйтанаў

http://bfk.by/?p=2263
DACh_06

У гасцях у Рэйтанаў

Фестывалі ў знакавым месцы
 На падворку старажытнай сядзібы Тадэвуша Рэйтана ў в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна трэці год запар праходзіць фестываль сучаснага мастацтва «ДАХ», мэтай якога з’яўляецца прасоўванне ідэі аб неабходнасці стварэння ў сядзібе мемарыяльнага музея Т. Рэйтана.
Сёлета 22 жніўня свята ў Грушаўцы было падвойнае. «ДАХ-ХХІХ» праходзіў разам з ХІV фестывалем традыцыйнай культуры «З крыніц спрадвечных». Ён і распачаў імпрэзу, прадставіў дзясяткі фальклорных калектываў, народных майстроў і кухараў не толькі з Ляхавіцкага, але і з Ганцавіцкага ды Баранавіцкага раёнаў. Дарэчы, «З крыніц спрадвечных», які праводзіць адзел культуры Ляхавіцкага райвыканкама, можна сказаць, нарадзіўся ў Грушаўцы, бо ўпершыню прайшоў тут у 2001 годзе.Чытаць далей…
«ДАХ» гэтым разам меў крыху зменены фармат. Да ўдзелу былі запрошаныя старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, дырэктар сядзібы-музея «Пружанскі палацык» Юрась Зялевіч, кінарэжысёр Уладзімір Арлоў, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алесь Жлутка, музыкі ды спевакі Алесь Лось, Цімох Авілін, Павел Селівончык, Таццяна Грыневіч-Матафонава, мастакі з Мінска, Баранавічаў, Слоніма, Узды.
DACh_07DACh_05DACh_04DACh_03DACh_02DACh_01Выказваем шчырую падзяку кіраўніцтву Ляхавіцкага райвыканкама, які аказаў дапамогу ў правядзенні нашага фестывалю.
 Зміцер ЮРКЕВІЧ, Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
(Цалкам чытайце ў №34 «Краязнаўчай газеты»)
 DACh_08
P.S. Ліпеньскі ўраган нарабіў шмат шкоды на тэрыторыі сядзібнага ансамбля. З «мураванкай» (будынак праваруч ад сядзібы, у якім прайшлі апошнія гады жыцця Т. Рэйтана), падобна, сіламі Арт-суполкі мы дамо рады. Ужо адноўленая большая частка даху. Але з унікальным гумном (яму больш за сто гадоў), з якога віхурай сарвала частку даху, можна справіцца толькі ўз’яднаўшы дзяржаўныя і грамадскія высілкі. І яднацца трэба тэрмінова. Ахвочыя «словам-справай» дапамагчы, калі ласка, звяжыцеся з намі!

"Мураванка". 1856 -2015

"Мураванка" -самая старая пабудова сядзібнага комплексу ў Грушаўцы (17ст.)
. Тут прайшлі апошнія гады жыцця Тадэвуша Рэйтана (1740-1780). Ужо ў 1784 годзе патрабаваў добрага рамонту. Быў крыты гонтай і дранкай. Пазьней служыў сховішчам для родавага архіву.
Пасьля Другой Сусветнай вайны быў прызначаны лазьней. Пазьней закінуты.  
Год 10 таму пад час навальніцы на дах Мураванкі павалілася старая таполя(ліпа). 10 год рука дабрадзея не магла дацягнуцца да бітага шыфера і праламаных канструкцый.  Цягам 3 -х сязонаў, прадстаўнікі Арт-суполкі паціху-памалу ліквідавалі мінімальную 
 чалавечую запазычанасць перад гэтым месцам.  Часткова... бо, насамрэч, гэта толькі пачатак руху.  Наперадзе -вялікая барацьба за стварэнне ў сядзібным комплексе дзяржаўнага мемарыяльнага музэя Тадэвуша Рэйтана..


паміж 1856 й 1883 (Напалеон Орда)

1910 (Wieś Ilustrowana 1910)

красавік 2003 (Андрэй Дыбоўскі)


"Ад ідэі да ўвасаблення"
Арт-суполка

                                                                              красавік  2013
красавік 2014 (талака-кастрычнік 2013)

                                                                     
                                                                 жнівень-верасень 2015







адваротны бок 
1856-1883  (Напалеон Орда)
1930 (Ян Булгак)


Арт-суполка
2013-2015







среда, 9 сентября 2015 г.

Грушаўка. Рэйтан. Свята



Грушаўка. Рэйтан. Свята


Фэст сучаснага мастацтва ДАХ, які ўжо дзівіў гледачоў і ў Нацыянальнай бібліятэцы, і ў мінскім Палацы мастацтва, і ў “Пружанскім палацыку” на Брэстчыне, дабраўся і да Грушаўкі. 22 жніўня, ужо ў трэці раз — ёсць традыцыя і паслядоўнасць! — наша Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана зладзіла фэст на падворку былой Сядзібы старабеларускага роду Рэйтанаў. Фестываль ДАХ-XXIX “Адраджэнне”, як і іншыя імпрэзы суполкі, сёлета быў прысвечаны 275-м угодкам выбітнай асобы нашай гісторыі з ХVІІІ стагоддзя: Тадэвушу Рэйтану. Гэта ён, нагадаем, адстойваў незалежнасць Бацькаўшчыны так, як і належыць кожнаму сапраўднаму патрыёту. У 1773-м пад час Надзвычайнага сойму Рэчы Паспалітай, ці Дзяржавы абодвух Народаў, ён стаў на чале невялікай групы паслоў з беларускіх зямель Вялікага Княства Літоўскага. Гэтыя патрыёты, апелюючы да законаў дзяржавы, чатыры дні спрабавалі пераканаць карумпаваных або маладушных паслоў адступіцца ад здрады, стаць плячом да пляча на абарону незалежнасці Бацькаўшчыны. Але Акт падзелу быў падпісаны. Што з таго сталася? Пацікаўцеся…

 
Таццяна Матафонава-Грыневіч спявае пры мурах Сядзібы Рэйтанаў у Грушаўцы

Як і два гады таму, у Грушаўцы зноў прайшлі два фэсты ў адзін дзень. Спачатку — Свята традыцыйнай культуры “З крыніц спрадвечных” — яго арганізаваў адзел культуры Ляхавіцкага райвыканкама. Выступала некалькі дзясяткаў фальклёрных калектываў, у тым ліку і з суседніх Баранавіцкага і Ганцавіцкага раёнаў. Прыехалі таксама народныя майстры, можна было пакаштаваць стравы традыцыйнай беларускай кухні.
Удзельнікі фестываля "З крыніц спрадвечных"


Потым распачаўся наш ДАХ. На пачатку выступілі куратары фэсту і заснавальнікі Арт-суполкі Тадэвуша Рэйтана Зьміцер Юркевіч і Алесь Родзін. Мелі слова і спецыяльныя госці: кінарэжысёр Уладзімір Арлоў і старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэмі навук Алесь Жлутка. Мы гаварылі пра тое, што неабходна як мага хутчэй стварыць у Грушаўцы Дзяржаўны мемарыяльны музей Тадэвуша Рэйтана. На тое ёсць шмат прычын. Урэшце, гэта справа гонару для ўсіх беларусаў: ушанаваць памяць пра чалавека, які ўсім нам даў прыклад вялікай любові да Айчыны. Бо і ў сённяшнім свеце любіць Беларусь, быць гатовымі абараняць яе гонар, а калі спатрэбіцца, то і самую зямлю, — надзвычай важна. Выказваліся цікавыя ідэі, прапановы. У прыватнасці, як ратаваць ад знішчэння пабудовы на Сядзібе Рэйтанаў. Гаварылі пра Мураванку, дзе, паводле легенды, прайшлі апошнія гады жыцця Тадэвуша Рэйтана, стайню, а таксама стогадовы свіран. Апошні, дарэчы, моцна пацярпеў пад час ліпеньскага ўрагану: віхурай сарвала частку даху.  На думку прафесара Анатоля Федарука, якую падзяляюць іншыя спецыялісты, свіран — унікальны будынак, які трэба ратаваць да восеньскіх дажджоў.

гумно

На гэты раз на фэсце ДАХ быў цікавы інтэрактыў: ад раніцы да вечара прадстаўнікі мінскай школы гістарычнага фехтавання “Duellatoria Alba” ў поўнай экіпіроўцы дэманстравалі свой спрыт у двубоях на шпагах і кінжалах. Іншыя госці свята таксама мелі магчымасць паспрабаваць свае сілы ў гэтай справе.

Сярод музыкаў, запрошаных на фэст ДАХ, быў Алесь Лось. З гэтым музыкам і майстрам — ён робіць унікальныя музычныя інструменты! — наша Арт-суполка супрацоўнічае гады два. Алесь, разам са сваёй капэлай, не толькі браў удзел у фэсце год таму, але і паказаў у Начаўскай школе (Ляхавіцкі раён, непадалёк ад Грушаўкі) батлеечны спектакль, расказаў, што такое старажытная беларуская батлейка. А на гэты раз Алесь Лось прывёз у Грушаўку лірныя спевы, і здаецца, не было анічога больш велічнага, чым яны. Потым — народныя танцы, за імі распачаліся моўныя курсы “Мова-Нанова-Баранавічы” — іх, як заўсёды, з душою вяла Юля Траццяк. Пасля выступіла Таццяна Грыневіч-Матафонава. І як хораша гэта было! Песні ядналі слухачоў са спявачкай, голас яе ў вечаровай цішы, якая апусцілася на Грушаўку, кранаў самыя патаемныя струны душы.
сп.Алесь Лось


Быў, вядома ж, на ДАХу і мастацкі складнік. Ізноў сцены Сядзібы Рэйтанаў сталі вялізарным мальбертам, на якім выстаўлялася блізу 60 буйных графічных прац з цыклу “Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі”. Шматлікія прадстаўнікі роду нібы наведалі сваё родавае котлішча, маўкліва распавядаючы гледачам пра сябе, свае жыцці, некаторыя подзвігі. Безумоўна, у цэнтры быў сам Тадэвуш Рэйтан, якому ў гэты дзень было прысвечана шмат цёплых словаў. Графічны шэраг ствараецца куратарамі фэсту, ён — унікальны ў гісторыі мастацтва: Рэйтанам прысвячаецца карпатлівая праца, якая абымае і архіўны пошук, і мастацкае ўвасабленне знойдзенага. Акрамя рэйтанаўскай графікі Алеся Родзіна і Зьмітра Юркевіча, быў яшчэ жывапіс дырэктара Баранавіцкай мастацкай школы Анатоля Лабкоўскага, акварэльныя замалёўкі Святланы Бадак, прысвечаныя Грушаўцы, і батальная графіка Зьмітра Шапавалава. Брала ўдзел у фэсце і  цікавая суполка “Абуджэнне”, якую прадставілі мастакі Андрэй Лычкоўскі, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка. Апанаваўшы будынак былой лядоўні, яны ня толькі дэманстравалі свае творы з нашых пленэраў, але і малявалі партрэты ўсіх жадаючых.

2012 
2015


Фэст ужо стаў гісторыяй, а супрацьаварыйныя працы, якія вядзе ў Сядзібе Рэйтанаў наша суполка, прадаўжаюцца. За гэты час дах Мураванкі, пашкоджаны ўраганамі, амаль цалкам перакрыты шыферам наноў. Наперадзе — працы на свіране, далучыцца да якіх запрашаем найперш тых, хто мае будаўнічы досвед і можа дапамагчы матэрыяламі. Дарэчы, будзем рады, калі да справы падключацца і прадстаўнікі беларускай дыяспары з розных краін свету. У каго ёсць жаданне — можам прыняць валанцёраў на наступны год. Пішыце на рэдакцыю “Голасу Радзімы”.

Усё больш і больш людзей пашыраюць думку: у Сядзібе старабеларускага роду Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна павінен паўстаць Дзяржаўны мемарыяльны музей Тадэвуша Рэйтана. Мы перакананы, што гэта — справа неадкладная, годная і патрэбная для Бацькаўшчыны, што нельга дапусціць, каб нацыянальная святыня, фактычна не маючы цяпер гаспадара, была знішчана ці стала нечай прыватнай уласнасцю. У Грушаўку ж можна вазіць экскурсіі і з Нясвіжа, і з Міра. І жадаючых пабываць у старадаўняй шляхецкай сядзібе, паглядзець родавае котлішча сапраўднага героя Тадэвуша Рэйтана, чалавека, які не шкадаваў нават жыцця свайго ў барацьбе за незалежнасць Бацькаўшчыны, заўжды будзе шмат.

Зьміцер Юркевіч, Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана 
Дата публикации: 15:15:37 09.09.2015