воскресенье, 12 июля 2020 г.

Свіслацкія могілкі -частка IV. Багушэвічы-Ляскоўскія


У частцы І, гаворка вялася пра род стары берасцейскі род Ляскоўскіх, прадстаўнікоў якога , волей усесакрушальнага лёсу закінула на Свіслаччыну. Атабарыўшыся ў Ятвеску,  Ляскоўскія  паступова далучылі да свайго немалога маёнтка іншую нерухомасць. 
 У 1849 менавіта ад Ляскоўскіх бацька Вінцэнта-Канстанціна Каліноўскага набыў маёнтак Якушоўку. Дзе, да таго часу, жылі Павел і Казіміра з Рудзкіх  (дачка Францішка і Ганны з Серафіновічаў Рудзкіх) Багушэвічы. Апошнія перабраліся ў Ятвеск. Пасля смерці першай жонкі. Ігнат Ляскоўскі (будучы паўстанец і паплечнік Каліноўскага), ажаніўся з дачкой Паўла Багушэвіча Вольгай. 

Акрамя  Вольгі, Павел Багушэвіч меў сына Карла-Аляксандра, які нарадзіўся 4 лістапада і быў ахрышчаны 26 снежня 1857 года.   Ягонымі  хроснымі   сталі Станіслаў Багушэвіч і  Вольга Ляскоўская, асістэнтамі Вінцэнт Багушэвіч і Юзафата  Араноўская.




Як і ў сына Ігната і Вольгі Ляскоўскіх, Вацлава (нар.1857), жыццё  Карла не было сумных. У Пецярбургу, натуральна, ён далучыўся да "Народнай волі".

Магчыма, што братам Паўла з'яўляецца Уладзімір Багушэвіч. Жонкай апошняга была Генрыка з Мядушэўскіх, унучка Ганны ,старэйшай сястры Тадэвуша Касцюшкі, якая пабралася шлюбам з Пятром Эсткам, уласнікам Сяхновічаў. 

Дзецьмі Ўладзіміра былі Марыя і Ян, якія таксама далучыліся да рэвалюцыйных  рухаў у Расейскай імперыі. Біяграфічныя даведкі на ўсіх трох Багушэвічаў дадаем.


Strona 72

Strona 73
   

 Przednia okładka




http://elib.shpl.ru/ru/nodes/4170-t-3-vosmidesyatye-gody-vyp-1-a-v-sostavlen-m-m-klevenskim-e-n-kushevoy-a-a-shilovym-1933-xvii-1-s-1-690-stb-fot#mode/inspect/page/3/zoom/4

Знаходкі ў Свіслачы. Прафесар гімназіі ў Свіслачы - Станіслаў Мальцужынскі. Частка ІІ

Гэта гісторыя будзе больш кароткая, чым папярэдняя.  Па-суседству з Ляскоўскімі, Брадоўскім і Каліноўскім, ёсць сямейнае пахаванне Мальцужынскіх.  
Тут пахаваны Станіслаў і яго жонка Сафія з Сніткаў. Побач з Сафіяй, па ўсей верагоднасці, яе сястра Ізабэла (гл. частку ІІІ).

Станіслаў меў брата Ігната, з якім яны разам вучыліся ў Віленскім універсітэце. тыя сія сведчанні пра братоў маюцца ў літаратуры прысвечанай філамацка-філарэцкай тэме, бо браты (прынамсі Ігнат) мелі самае непасрэднае дачыненне да патаемных таварыстваў.

Пра Ігната вядома, што ён быў выкладчыкам гісторыі, масонам (у 1821). Але, пра далейшы яго лёс звестак пакуль не маецца.

Іншая справа са Станіславам. Завершыўшы  ўніверсітэт, ён працаваў выкладчыкам у Крожах , аб чым пакінуў ўспаміны. А пазьней займаў пасаду прафесара грэцкай і лацінскай мовы ў Свіслацкай гімназіі. 
Падобна, што меў аднаго сына Вітальда-Канстанціна, які нарадзіўся ў 1832 годзе. Метрыкі хросту вадой і дапаўнення хросту дадаюцца.

Таксама дадаю біяграфічны нарыс пра Вітальда Мальцужынскага з Польскага біяграфічнага слоўніка, дзе маецца згадка пра працы ягонага бацькі, сярод якіх Дзённік пра жыццё ў Свіслачы і г.д. 







Strona 352