четверг, 26 апреля 2018 г.

Праграма мастацка-гістарычнага фестываля "РЭЙТАН" на 28 красавіка

Здымак Alisa VstranechydesАРТ-СУПОЛКА ІМЯ ТАДЭВУША РЭЙТАНА


ШМАТФУНКЦЫЯНАЛЬНАЯ АРТ- ПРАСТОРА  “ВЕРХ”


ПРЭС-РЭЛІЗ
МАСТАЦКА-ГІСТАРЫЧНАГА ФЕСТЫВАЛЯ “РЭЙТАН” (ДАХ)


28 красавіка 2018 года  а 13-ай гадзіне ў Шматфунцыянальнай арт -прасторы ВЕРХ распачнецца  мастацка-гістарычны фестываль “РЭЙТАН” (ДАХ).


Фестываль прысвечаны памяці  нашых славутых землякоў - Тадэвуша Рэйтана, Самуэля Корсака і Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, якія,  245 год таму, 19 красавіка 1773 года  рашуча выступілі супраць Першага гвалтоўнага Падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў – Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства. Імёны Герояў, якія прадстаўлялі Наваградскае і Менскае ваяводствы ВКЛ, перш наперш Тадэвуша Рэйтана, як душу і сэрдца таго супраціву, высока шанаваліся ў ВКЛ.  Кажуць пра гэта шматлікія паэтычныя і мастацкія творы, народжаныя на беларускіх землях Францішкам Князьніным, Адамам Міцкевічам, Генрыкам Жавускім, Францішкам Смуглевічам, Людвікам Горвартам і інш. 


Культ іх памяці зведаў перыяды ўздыму і заняпаду. Але, апошнім часам, памяць аб мужных абаронцах Незалежнасці роднай зямлі вяртаецца. Сведчаннем гэтага вяртання з’яўляецца і гэты штогадовы фестываль, які з 2013 года ладзіць Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.

Куратары фестываля::
Зміцер Юркевіч, Алесь Родзін

Вядучая: Таццяна Галінская

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана ( +375 33 375 72 50lefthunder@gmail.com),

 http://reyten.blogspot.com.by/       

www.vk.com/club52677453

www.facebook.com/Арт-суполка-імя-Тадэвуша-Рэйтана-562381497125815/


                                              ПРАГРАМА
МАСТАЦКА-ГІСТАРЫЧНАГА ФЕСТЫВАЛЮ “РЭЙТАН” (ДАХ)

 28 красавіка 2018 года

Шматфункцыянальная прастора ВЕРХ,
Менск, Куйбышава, 22, корпус 6, 6 паверх

Уваход вольны

ГАЛОЎНАЯ ЗАЛЯ

Частка І  13 00 - 15 00

Літаратурны музея Максіма Багдановіча (партнер фестываля) :

- лялечны тэатр “Батлейка” У чароўны свет батлейкі" аповяд і інтэрмедыя ( загадчык музея "Беларуская хатка" Таццяна Анатольеўна Лабада)

- майстар-клас "Сам зраблю батлеечную ляльку" (малодшы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча В.Кароткіна)
(бярыце з сабой, алоўкі , фламастары, усё чым можна размалёўваць лялек папяровых. Мы возьмем і сваё, канечне. Але і прынесенае вамі не зашкодзіць).

Частка ІІ   18 00 -23 59

- ансамбль старадаўняй музыкі “BREVIS” http://reyten.blogspot.com.by/2018/02/brevis-17.html

- Тэатралізаваная дзея, прысвечаная падзеям Надзвычайнага Сойму 1773 года

- паказальны выступ: фехтаванне на рапірах  ад Minsk Hema Fight Club (Уладзімір Лапікаў і Зміцер Шапавалаў)

- РАМАН ЯРАШ вершы і сьпевы


- паказальны выступ: фехтаванне на рапірах ад Minsk Hema Fight Club ((Уладзімір Лапікаў і Зміцер Шапавалаў)

- ПІТ ПАЎЛАЎ  - "Зброя.Золата.Кабеты" -  www.be.wikipedia.org/wiki/Піт_Паўлаў

паказальны выступ: рыцарскія двубоі , менскі філіял тэатра гістарычнага строя “Полацкі звяз” http://reyten.blogspot.com.by/2018/01/17.html

- KRITCHEV vs BAN  (KVSB) https://www.last.fm/ru/music/Kritchev+vs.+Ban

- паказальны выступ: рыцарскія двубоі , менскі філіял тэатра гістарычнага строя “Полацкі звяз” (


- супольны праект  MASQUE NOIR feat.  SIN + BUBEN  http://reyten.blogspot.com.by/2018/01/masquenoir-masque-noir-feat-17.html

- супольны праект  BUBEN (Уладзіслаў Бубен)  і Яўген Рагозін


- гурт MASQUE NOIR



- адкрытая трэніроўка па фехтаванні на рапірах (Minsk Hema Fight Club)
- майстар-клас па шаблі, мячы, рыцарскія гульні  і  забаўкі  (“Полацкі звяз”)


Майстэрня смаку “Зёлка-пчолка” ад сядзібы “Дайнаўскі двор” (Зьміцер Мурашка)  http://reyten.blogspot.com.by/2018/02/c-dajnauski-dvor-17.html

Дэманстрацыя і продаж навінак выдавецтваў :




Мастацкая выстава  ад 12 00 да 00 00 : графічны шэраг “ Тадэвуш Рэйтан на сойме 1773 года” (Алесь Родзін З.Юркевіч),  І. Марачкіны, З.Шапавалаў, Р.Батальёнак,  М.Купава, А.Шарыпа, Я. Шунэйка,   П.Шарыпа, і інш.

Інсталяцыя “Ад Першага да Чацьвертага падзела (1772-1921)” (З.Юркевіч , А.Родзін)


А таксама, рыцарскія даспехі часоў ВКЛ ад менскага філіяла тэатра гістарычнага строя “Полацкі звяз”

праект Dzivasil Trio

28 красавіка мастацка-гістарычны фэстываль "РЭЙТАН"

28 красавіка на мастацка-гістарычным фэстывалі "РЭЙТАН" з намі - BREVIS,РАМАН ЯРАШ, ПІТ ПАЎЛАЎ, KRITCHEV vs BAN (KVSB), BUBEN i Яўген Рагозін, DZIVASIL TRIO, MASQUE NOIR feat SIN, тэатр "Полацкі звяз", майстры фехтавання на рапірах, мастакі і майстры, выдаўцы...

Падрабязная праграма з'явіцца неўзабаве.

Для цікаўных, у гэты самы дзень-вечар, толькі ў іншым залі прасторы ВЕРХ адбудзецца канцэрт гурта ŠUMA!

Здымак Alisa Vstranechydes

Код мары пра ўласны дом, Культура, № 14 (1349) 07.04.2018

Маленькая прадмова да "Экспазіцыя шмат згубіла б у сваёй выразнасці, каб у выставе не браў удзел ветэран нон-канфармізму — Алесь Родзін. Створаная ім і яго паплечнікам Змітром Юркевічам манументальная інсталяцыя распавядае пра драматычныя наступствы, якія мела для Беларусі Рыжская дамова 1921 года.".

https://www.svaboda.org/a/kod-voli/29145830.html

Інсталяцыя "Чацверты падзел"  Зьмітра Юркевіча і  жывапісны твор "Карэнні" Алеся Родзіна, складаюць адно цэлае. І ў той за самы час, маюць розных аўтараў.  

Код мары пра ўласны дом

№ 14 (1349) 07.04.2018 - 14.04.2018 г
4 красавіка ў сталічным Палацы мастацтва адкрылася Рэспубліканская мастацкая выстава “Код: 25.03.18”, прысвечаная стагадоваму юбілею абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У гэтых лічбах насамрэч закадзіравана цэлая эпоха, напачатку якой была звычайная чалавечая мара пра шчасце. А што для чалавека шчасце? Апытайце дзесяцярых — і дзевяць з іх адкажуць: “Уласны дом!”

/i/content/pi/cult/686/15096/15.jpgТэма тысячагадовай традыцыі дзяржаўнага будаўніцтва стала прысутнічае ў беларускім мастацтве ці не з 1980-х гадоў. Задумвалася гэтая выстава як аповед пра канкрэтныя драматычныя падзеі, але ніхто не замінаў мастакам рабіць экскурсы ў іх перадгісторыю, як і звяртацца да сённяшняга дня, да нашай рэчаіснасці. Паколькі часу на падрыхтоўку было няшмат, даводзіцца прымаць як дадзенасць тое, што частку выставы склала рэтраспекцыя. Але, зразумела, віталіся новыя творы.
Мне давялося на свае вочы бачыць, як стваралася “Код: 25.03.18”. Работа экспазіцыянера звычайна застаецца “за кадрам”. Экспазіцыямі рэспубліканскіх выстаў у Палацы мастацтва ўжо не адзін год займаецца вядомы жывапісец Леанід Хобатаў, і, трэба адзначыць, робіць гэта па-майстэрску. Гэтым разам яму давялося “адсякаць” немалую колькасць работ, дзе тэма беларускай гісторыі вырашалася залішне непрафесійна, просталінейна, па-дылетанцку, інакш кажучы — не па-мастацку. Назіраючы за гэтым, я ў нейкі момант нават засумаваў па “сацыялістычным рэалізме”. Ідэалагічны вектар гэтага напрамку мне не даспадобы, але, што ні кажы, мастакоў ён дысцыплінаваў, прывучаў працаваць у зададзеных абставінах, вымагаў прафесіяналізму.
Так што невыпадкова ўпрыгожаннем выставы сталі творы тых аўтараў, якія яшчэ заспелі савецкую школу і савецкі лад. Гэта містычна-ўзнёслыя палотны Гаўрылы Вашчанкі, пакутлівы роздум пра трагічны лёс Беларусі пэндзля Віктара Маркаўца, і сёння не да канца прачытаны выяўленчы і сэнсавы код Сяргея Цімохава. Гэтых постацяў ужо няма з намі, але іх набыткі не страцілі актуальнасці, і выстава ў чарговы раз тое засведчыла.
Як цэльны твор успрымаецца і графічны шэраг партрэтаў славутых ліцвінаў (ад Вітаўта да Дастаеўскага) работы Міхася Басалыгі. Асобна хачу сказаць пра жывапіс Андрэя Дубініна. Гэты творца не захацеў выстаўляцца на такой выставе з чымсьці ўжо вядомым, і таму за кароткі час зрабіў паўнавартасны жывапісны твор. У сваім палатне “Звеставанне” мастак звярнуўся да біблійнай вобразнасці, якой вельмі пасуе упадабаная ім рэнесансная стылістыка. Манументальны лад і філасофскі змест палатна робяць яго вартым экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея. Такое сумленнае стаўленне да творчай працы нагадвае мне словы аднаго кінагероя: “Гэта, можа, і не подзвіг, але нешта гераічнае ў гэтым ёсць”.
У экспазіцыі шмат краявідаў, якія ў той ці іншай ступені суадносяцца з тэмай. Гэта старасветчына, якая нейкам цудам захавалася ў віры войнаў, рэвалюцый, разбурэнняў і перабудоў ХХ стагоддзя, альбо жывапісныя ці графічныя рэканструкцыі ўжо няісных помнікаў гісторыі і культуры. Варта адзначыць работы Рыгора Сітніцы, Віктара Нікіты, Івана Іванова ды іншых. Удалай гістарычнай рэканструкцыяй уяўляецца малюнак дома ў Мінску, дзе адбылося абвяшчэнне незалежнасці БНР (работа Віктара Сташчанюка, якога ўжо няма з намі болей за 10 гадоў). Мяркуючы па дадзенай экспазіцыі, беларускія мастакі часта малююць Вільню. Так часта, як армянскія — Арарат.
БНР — БССР — РБ. Гэты гістарычны ланцуг застаецца непарыўным, пакуль у ім прысутнічаюць усе звёны. Таму лагічным з’яўляецца наяўнасць у экспазіцыі твораў, якія тэматычна знітаваныя з савецкім перыядам станаўлення нашай дзяржаўнасці. Нядзіўна і тое, што на выставе не раз сустракаюцца партрэты Васіля Быкава, якому мастакі даўно прысвоілі годнасць Апостала. Такім ён паўстае, у прыватнасці, у трактоўцы графіка Уладзіміра Вішнеўскага і мастака габелена Святланы Баранкоўскай.
Стылістыку і вобразны лад, якія мусяць увасабляць сучаснае разуменне гістарычных падзей, прадставілі на выставе, сярод іншых, Віктар Касцючэнка, Леанід Хобатаў, Канстанцін Вашчанка, Марта Шматава. У раздзеле скульптуры вылучаюцца работы Генадзя Лойкі — арганізатара і ўдзельніка разнастайных нацыянальна-скіраваных культурных праектаў. Экспазіцыя шмат згубіла б у сваёй выразнасці, каб у выставе не браў удзел ветэран нон-канфармізму — Алесь Родзін. Створаная ім і яго паплечнікам Змітром Юркевічам манументальная інсталяцыя распавядае пра драматычныя наступствы, якія мела для Беларусі Рыжская дамова 1921 года.
На заканчэнне згадаю, што выстава “Код: 25.03.18” займае другі паверх Палаца, а ў фае месціцца персаналія жывапісца Алеся Цыркунова, прымеркаваная да яго 70-годдзя і таксама прысвечаная юбілею БНР.
Па шчырасці, мастацкія выставы з выразным сацыяльным зместам не часта гасцююць пад дахам Палаца мастацтва. Усё больш экспазіцыі там маюць камерцыйна-забаўляльны ўхіл. Тут крыўдаваць няма на што, бо гэта знак часу. Ад мастацтва, якое прымушае думаць, паціху адвыкае і публіка. На тле эстэтычных рэфлексій і спантанных пошукаў немаведама чаго, якімі поўніцца выставачная прастора, “Код: 25.03.18” выразна вылучаецца як спроба знайсці адказ на адвечнае пытанне “Хто мы і куды ідзём?” Далёка не ўсё на гэтай выставе мне даспадобы. Штосьці падаецца залішнім, а чагосьці не стае. Скажам, можна было не засяроджваць увагу на некаторых рэаліях памежжа 1980 — 1990-х гадоў. Жыццё пайшло далей, і пэўныя палітычныя тэзы і лозунгі тае пары сёння ўспрымаюцца інакш. А прадстаўленая ў экспазіцыі тэма сярэднявечнай беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага мусіла б быць спалучанай з тэмай далейшай нашай гісторыі не механічна, а праз лагічна-вобразны ланцуг. Але экспазіцыя, галоўнае, чапляе за жывое. Тут ёсць аб чым думаць і пра што гаварыць. І ўжо за адно гэта варта падзякаваць тым, чыімі намаганнямі мастацкая падзея адбылася.
Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"


Рамэа і Джульета з-пад Наваградка , частка ІІІ, Культура, № 15 (1350) 14.04.2018

Рамэа і Джульета з-пад Наваградка

№ 15 (1350) 14.04.2018 - 20.04.2018 г
(Працяг. Пачатак у №№ 12 — 13.)

/i/content/pi/cult/687/15123/15 kultura 15.JPGПераможца

Зусім не лішнім будзе кінуць позірк на “творчы шлях” ксяндза-дамініканіна Юзафа Паніквіцкага. Акрамя “справы Лешчылоўскіх”, ён вёў у 1720 — 1740-х нямала іншых судовых працэсаў супраць наваградскай шляхты. І, безумоўна, не мог абмінуць сваёй увагай “ерытыкоў”-кальвіністаў. Польскі гісторык Юзаф Лукашэвіч (1797 — 1873) у сваім двухтомным выданні “Гісторыя цэркваў Гельвецкага вызнання ў Літве” (1842 — 1843) нямала ўвагі надаў асобе наваградскага дамініканіна. І было з /i/content/pi/cult/687/15123/12.jpgчаго.
Напрыканцы жніўня 1730 года ў Любчы згарэў кальвінскі збор. Як пісаў наваградскаму шляхціцу Яблонскаму старадубскі харужы Воўк-Ланеўскі, “згарэў не столькі з папушчэння Боскага, колькі са злосці чалавечай”.
Па яго словах, падзеі разгортваліся такім чынам. Пасля таго, як маланка ўдарыла ў спіжарню езуітаў, заняліся іншыя падобныя пабудовы. Потым — раптоўна, нібы пад яго падклалі галаўню — палыхнуў і збор. Агню напачатку было столькі, што хапіла б вядра-другога вады, каб яго пагасіць. Але месцічы тое рабіць не спяшаліся. Наадварот, у натоўпе, як быццам, гучала пагалоска: “Хай і кальвінскі збор гарыць, калі езуіцкія спіжарні гараць”. Болей за тое — мясцовыя жыхары сталі актыўна супраціўляцца намаганням кальвінскага пастара заліць агонь. А нейкага хлапца, які бег з вядром вады пад збор, кажуць, хацелі нават кінуць у вогнішча, і выратавала яго толькі кемлівасць. Ён крыкнуў: “Я католік!”, тым і пазбегнуў спалення.
Усе акалічнасці таго дня ў сукупнасці нагадвалі падпал. Пра што і пісалі адзін аднаму наваградскія шляхціцы-кальвіністы, і лісты тыя мне даводзілася чытаць.
Працяг гэтая гісторыя атрымала ў 1731 годзе. Пасля таго, як збор пайшоў дымам, кальвіністы пачалі збірацца на набажэнствы на падворку наваградскага стольніка Воўк-Ланеўскага. У дзень “Пятра рускага” (маецца на ўвазе праваслаўнае свята Пятра і Паўла) Юзаф Паніквіцкі, узяўшы на падмогу свайго брата, капелана мейскага, яснавяльможнага Навасельскага, любчанскага дзяржаўцу, і ксяндза Вольскага, сенненскага плябана, прыбыў на падворак Волка. Дзейсны дамініканін загадаў усё, чым карысталіся кальвіністы ў набажэнствах — лаўкі, амбон, алтар — скласці ў стос і спаліць па-над Нёманам. Звон са збору Паніквіцкі распарадзіўся вывезці ў Наваградак, пасля чаго яго так і не вярнуў.
Дарэчы, і наваградскі кальвінскі збор таксама згарэў недзе ў гэты час. Праўда, сведчанняў таго, што да гэтага неяк спрычыніліся браты Паніквіцкія, мне сустракаць не даводзілася.
Усё гэта з’яўляецца перш-наперш сведчаннем прынцыповасці — “сказаў-зрабіў” — пробашча фарнага касцёла, а таксама яго шчырага клопату (хай і па сваім разуменні) аб “душэўным здароўі” паствы. А гэта значыць, што шансаў на перамогу ў Лешчылоўскіх бадай не было — нават пры наяўнасці моцных заступнікаў, якія, мяркуючы па ўсім, у іх меліся.

Чорны дзень

Як мы памятаем, у 1724 годзе Паніквіцкі ўпершыню звярнуўся да судовых інстанцый ВКЛ, каб знайсці ўправу на маладых грэшнікаў. Ад таго часу і да пачатку 1737 года Яну, яго верагодным заступнікам з ліку сваякоў  — а магчыма, і самога ўніяцкага мітрапаліта — удавалася весці пазіцыйнае змаганне з ксяндзом. Але ўрэшце нешта схіліла шалі на карысць апошняга. У сакавіку паводле прысуду трыбунала і гродскага суда Ян і Фларыяна былі ўзятыя пад варту. Прысуд быў катэгарычным — “на горла”. То бок, абаіх павінны былі пакараць смерцю.
Але 2 сакавіка сваякі Фларыяны Дабрынскія забралі яе з вязення “на парукі”. Гэта таксама можа падацца дзіўным, бо патрабаванні Паніквіцкага, якія прайшлі праз шматлікія судовыя інстанцыі, былі настолькі ж катэгарычнымі, як і ён сам. Адзіным, што магло трохі змягчыць прысуд для Фларыяны, была наступная акалічнасць: яна не ведала пра тое, што Ян ужо быў на той момант у шлюбе. Праўда, як тады быць з тым, што Фларыяна сама кінула першага мужа? Гадаць можна доўга, але… вернемся да ходу падзей.

Апошні позірк на горад Міндоўга

6 сакавіка 1737 года ў Наваградку, хутчэй за ўсё, было шматлюдна. Настрой у натоўпе, хутчэй за ўсё, быў дваісты. Адны з жахам чакалі пачатку абвешчанай экзекуцыі Яна Лешчылоўскага. Іншыя радаваліся, што “парушальнік запаветаў”, “пудзіла ўсіх добрых людзей” нарэшце атрымае заслужанае пакаранне.
Як на сёння, выглядае даволі дзіўным караць смерцю чалавека за тое, што ён зрабіў памылку, імпульсіўна ажаніўшыся першы раз, а потым “змяніў веру” (ці, дакладней, толькі абрад, перайшоўшы з рыма- ў грэка-каталіцтва), ажаніўся другі раз, і пражыў шаснаццаць шчаслівых гадоў з любай жанчынай (хай і сваячкай у трэцяй ступені), з якой меў дзетак. І не збіраўся адмаўляцца ад свайго адзінага шансу на “рай на зямлі” нават перад пагрозай страціць жыццё. Але ў тыя часы, калі барацьба за няўхільнае захаванне рэлігійных нормаў адпраўляла на суд Божы сотні, а мо і тысячы “грэшнікаў” ва ўсім свеце, такія працэсы ўспрымаліся, верагодна, больш спакойна.
У кнізе сучаснай беларускай даследчыцы Наталлі Сліж “Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага княства Літоўскага ў XVI — XVII стст.”, разглядаюцца ўсе тры пункты абвінавачвання, якія высунуў Юзаф Паніквіцкі ў 1724 годзе, і кожны з іх прадугледжваў толькі адзін прысуд — сякера ката.
Насуперак некаторым стэрэатыпам пытанне “змены веры” было ў ВКЛ даволі жорсткім. Пасля “Маскоўскага Патопу” (вайны 1654 — 1667 гадоў), на землях Беларусі канчаткова запанавала Контррэфармацыя. Пра гэта мы пісалі ў публікацыі пра бабку Адама Міцкевіча Тадору Пянкальскую. Неўзабаве на дзяржаўным узроўні быў пралабіраваны закон, які пад страхам смяротнага пакарання забараняў пакідаць лона рыма-каталіцкай царквы. Гэты “пункт”, падобна, быў адменены толькі ў 1770-я. Але ў слыннай “Канстытуцыі 3 мая 1793 года” ўсё вярнулася на колы свае, і апастасія (змена веры) была ізноў забароненая. Зрэшты, нельга казаць, што ў ВКЛ норавы былі больш жорсткія, чым у іншых краінах.
Прыкладам, у Расійскай імперыі з часоў Пятра І (і нават раней) ды ажно да 1917 года 22-гі параграф Саборнага ўкладу дэманстраваў самы пільны клопат пра душы вернікаў, і да справы пакарання адступнікаў ад праваслаўя там падыходзілі не менш адказна. Толькі ў 1738 годзе было вынесена шэсць смяротных прысудаў, і ўсе вінаватыя былі спаленыя.
Але мы ізноў надта заглыбіліся ў юрыдычныя нюансы…
Якім чынам (сякера, меч ці вогнішча), і дзе менавіта — на Замку ці на рынкавай плошчы — быў пакараны смерцю Ян Лешчылоўскі, дакладна невядома. Ці былі ўзведзеныя адмысловыя пабудовы накшталт эшафота або месца для судзей і трыбуны для гледачоў? Ці мела акцыя ўрачысты характар (у навуку іншым), ці гучалі падчас яе гучныя прамовы чыноўнікаў і ксяндза Паніквіцкага? Ці прымушалі Лешчылоўскага каяцца і прызнаваць памылкі, пагражаючы ў выпадку адмовы вярнуць Фларыяну ў вязніцу? Ці прысутнічала Фларыяна на экзэкуцыі?
У знойдзеных мною ды іншымі даследчыкамі дакументах аб гэтым няма згадак. Як няма звестак і пра тое, дзе было пахавана цела пакаранага смерцю. Ці аддалі яго сваякам і ён быў пахаваны ў Руце, пры царкве, або яго пахавалі ў невядомым месцы? Малаверагодна, каб ён знайшоў спачын пры фарным касцёле, дзе ляжалі (а можа, і да гэтага часу спачываюць) некаторыя з прадстаўнікоў роду Лешчылоўскіх. Але тут таксама застаецца толькі губляцца ў здагадках.
Так завяршылася першая частка гэтай папраўдзе шэкспіраўскай гісторыі. Нават супала вырашальная роля святара. У англійскага драматурга яна — нягледзячы на добры намер — прывяла Рамэа і Джульету на смяротнае ложа. Тое самае здарылася і ў выпадку Яна. Праўда, тут і намер быў ад пачатку іншым.
А што далей?
Мяркую, чытачу будзе цікава даведацца і пра тое, як склаўся далейшы лёс асноўных персанажаў трагедыі.
Як сведчаць дакументы, першая жонка Яна Марта з Голубаў Лешчылоўская не стала кідацца ў Дзвіну. Ужо 27 снежня 1722 года — трохі больш, чым праз год пасля знікнення Яна — полацкі ксёндз-езуіт Томаш Турчын ахрысціў імем Марта дачку незаконных бацькоў Уладыслава Ракоўскага і Марты Лешчылоўскай. Была дзяўчынка прыёмным дзіцём або нарадзілася па-за шлюбам з Ракоўскім? І якія паміж ім ды Мартай былі стасункі? Пра гэта, ізноў жа, можна пакуль хіба здагадвацца.
22 ліпеня 1741 года законная ўдава Марта Лешчылоўская пасля заручынаў становіцца жонкай Базыля Карася, жыхара верхняга горада і цесляра Полацкага езуіцкага калегіюма. Адпаведна, праз 20 гадоў чакання кабета атрымала шанец на асабістае шчасце і скарысталася ім. 29 мая наступнага года ў тым самым езуіцкім касцёле быў ахрышчаны іх сын. Імя яму далі Антон.
Аб тым, як склалася жыццё Фларыяны з Дабрынскіх і іх супольных з Янам Лешчылоўскім нашчадкаў, мы распавядзем у апошняй частцы артыкула.
Зміцер ЮРКЕВІЧ,
гісторык, архівіст

Рамэа і Джульета з-пад Наваградка, частка ІІ, Культура , № 13 (1347) 31.03.2018

Рамэа і Джульета з-пад Наваградка

№ 13 (1347) 31.03.2018 - 07.04.2018 г
Перад тым, як паглыбіцца ў гісторыю трагічнага кахання продкаў Адама Міцкевіча, думаем, не будзе залішнім падсумаванне пададзенага ў першай частцы артыкула.

/i/content/pi/cult/685/15066/4.JPG(Працяг. Пачатак у №12.)
Дваяжэнства

Як вы ўжо маглі даведацца, яшчэ да завяршэння Паўночнай вайны (1700 — 1721), у Полацк “у навукі” выпраўляецца юнак-шляхціц з Наваградчыны — Ян Лешчылоўскі. 29 верасня 1719 года ў фарным полацкім касцёле святога Стэфана ён бярэ шлюб з полацкай мяшчанкай Мартай з Голубаў. Але… раптоўна кідае жонку і Полацк ды спехам вяртаецца ў Наваградак.
21 чэрвеня 1721 года ва ўніяцкай царкве ў вёсцы Рута Ян Лешчылоўскі вянчаецца зноў — гэтым разам, з Фларыянай з Дабрынскіх — шляхцянкай з Наваградчыны. Асаблівую вастрыню падзеі надае тое, што і Ян меў у гэты час законную жонку, і Фларыяна ўжо паспела пабрацца шлюбам з нейкім Пацэвічам (імя яго нам невядомае).
У дадатак да бігаміі (дваяжэнства), дадалася і апастазія (змена веры, або, дакладней, канфесіі), бо рыма-каталікі ўзялі шлюб ва ўніяцкай царкве. Менавіта гэтыя і некаторыя іншыя пункты і стануць падвалінамі доўгага і гучнага судовага працэса супраць бацькоў прабабулі Адама Міцкевіча.
Ажаніўшыся ў другі раз, Ян увёў новую жонку ў свой сядзібны дом. У Мацюшыцах, як мы ўжо пісалі, продкі Яна атабарыліся не пазней за 1577 год. Вядома, што і напрыканцы ХІХ стагоддзя Лешчылоўскія валодалі сваім спадчынным маёнткам — і гэта з’яўляецца даволі нетыповым. Безліч беларускіх шляхецкіх родаў пазбаўлялася сваіх родавых котлішчаў даволі хутка і з самых розных прычын — аддавалі ў заставу, або ў арэнду, або аказваліся не на баку партыі пераможцаў той ці іншай міжусобнай вайны, або род мог згаснуць па мячы, і тады маёнтак пераходзіў сваякам. А тут — больш за 300 год! І гэта пры тым, што Лешчылоўскія зорак з нябёсаў не хапалі — ніхто з іх высокія пасады ў ВкЛ не займаў. Відаць, была ў гэтым родзе нейкая ўнутраная трываласць.
Ян не рабіў са сваёй новай жаніцьбы ніякай таямніцы. Неўзабаве пасля яе Лешчылоўскі піша ліст да законнай жонкі Марты, у Полацк. Ужо 12 ліпеня бедная кабета актыкуе яго ў Полацкім гродскім судзе.
У гэтым невялікім па аб’ёме лісце Ян тлумачыць свой учынак тым, што ўзяўшы шлюб з мяшчанкай (мезальянс) ён нібыта стаў аб’ектам нападак з боку братоў. І не вытрымаўшы таго прэсінгу, ажаніўся з іншай — шляхцянкай, роўнай сабе. Сваёй першай жонцы ён піша, каб вылічыла што ёй належыць з пасагу, і ён па-сяброўску ўсё верне. Дае ён Марце і поўную волю — то бок, яна можа пайсці хоць “да кляштара, хоць замуж”.
/i/content/pi/cult/685/15066/5.JPGТакое тлумачэнне выглядае не да канца сумленным. Можа, гэта была спроба неяк апраўдацца перад кінутай жонкай? Як мы ведаем, маці Марты, мяшчанка, па смерці мужа стала жонкай шляхціца. Дзве старэйшыя сястры таксама пабраліся шлюбамі са шляхціцамі. Таму мезальянс не мог быць сапраўдным апраўданнем для такога ўчынку.
У чым жа тады справа? Улучна з ўсімі ранейшымі акалічнасцямі — вандроўка ў Полацк “у навукі”, імклівае вяселле, спешнае вяртанне, шлюб з жанчынай, якая мела мужа, змена канфесіі, гэты ліст, як падаецца, дае падказку да разумення гісторыі.

Імпульсіўны шлюб

Цалкам верагодна, што яшчэ да “полацкага трыпу” Ян добра ведаў Фларыяну з Дабрынскіх, якая даводзілася яму сваячніцай ў трэцяй ступені. Дарэчы, шлюб ў такім блізкім сваяцтве таксама быў забаронены законамі ВкЛ, аб чым будзе пазней. На нашу думку, паміж імі ўзнікла сапраўднае каханне — такое, пра якое пішуць у раманах. І на розныя ўмоўнасці, панапрыдумляныя калісь Львом Сапегам ды іншымі стваральнікамі Статута ВкЛ 1588 года, яны проста не звярталі ўвагі. Як і на нормы маралі — а іх, насамрэч, трымаліся тады далёка не ўсе, улучна з духоўнымі асобамі і вышэйшымі ўраднікамі дзяржавы.
Ян, даведаўшыся пра тое, што Фларыяну аддалі за другога, а сам ён не мог разлічваць на законны шлюб (з прычыны сваяцтва), з’язджае на “край зямлі”. На ўсе небяспекі (Паўночная вайна яшчэ не завяршылася!) ён у такім дэпрэсіўным стане проста не зважае. Магчыма, рухала ім імпульсіўнае жаданне забыцца, сысці ад болю “хоць у кляштар, хоць ажаніўшыся з другой”.
Але якія ж тады навіны вярнулі яго ў Наваградак? Магчыма, ён дачуўся, што Пацэвіч аказаўся нягодным мужам — а няздатнасць мужчыны выконваць свае абавязкі з’яўлялася адной з рэдкіх магчымасцяў прызнаць шлюб несапраўдным. Так ці іначай, гэта толькі гіпотэза. Выяўленыя пакуль крыніцы канкрэтнага адказу на дадзенае пытанне не даюць.

З гербу “Еліта”

Тут варта зрабіць адступленне ды сказаць пару словаў пра “двойчы маладую” — тую самую наваградскую Джульету.
Дабрынскія гербу “Еліта” вядомыя ў Менскім і Наваградскім ваяводствах яшчэ з пачатку XVII стагоддзя. Сваім пратапластам яны лічылі Рыгора, які ў 1629 годзе быў земянінам Менскага павета. Яго сын Крыштап атрымаў ад бацькі маёнтак Шчонаў у Наваградскім ваяводстве, а ад жонкі Алены з Лешчылоўскіх (NB!), у якасці пасагу прыдбаў частку маёнтку Тупалы. Як нам ўдалося ўстанавіць, сын Крыштапа Андрэй у шлюбе з Ізоўскай (імя мне невядома) меў пяць сыноў і толькі адну дачку — Фларыяну.
Цікавай акалічнасцю з’яўляецца тое, што і некаторыя прадстаўнікі родаў Дабрынскіх і Пацэвічаў яшчэ ў 1730-х заставаліся ў “кальвінскай веры”. Але да якой канфесіі прыналежалі бацькі і першы муж Фларыяны, пакуль сказаць цяжка.
Дарэчы, акрамя некалькіх павярхоўных згадак у судовых дакументах (без імя), нам больш нічога невядома пра першага мужа Фларыяны. Нават само прозвішча сустракаецца ў дакументах настолькі рэдка, што можна дапусціць, быццам Пацэвічы на Наваградчыне —“транзітныя пасажыры”, а іх дзедзічныя маёнткі знаходзіліся недзе ў іншых паветах. Найверагодней, у Жамойці, дзе Пацэвічаў напрыканцы XVII стагоддзя было вельмі шмат і яшчэ трошкі.

Ксёндз Паніквіцкі

Чалавекам, без якога аб парушэннях Лешчылоўскімі ўсіх тагачасных нормаў мы б ніколі не даведаліся (і, па ўсей верагоднасці, не мелі б шчасця назваць Міцкевіча творчым геніем беларускай зямлі), быў ксёндз-дамініканец Юзаф Паніквіцкі. Асоба, як вынікае з успамінаў пра яго, а таксама судовых дакументаў, — звышэнергічная.
Ордэн дамініканцаў (Ордэн братоў прапаведнікаў) быў зацверджаны яшчэ ў 1216 годзе Папам Ганорыем ІІІ. Неўзабаве яму была даручана інквізіцыя — зацятая барацьба з ерасямі. Пазней у сферу цікавасці дамініканцаў патрапіў і рэфарматарскі рух. Паколькі ордэну было афіцыйна дазволена мець маёмасць і сталыя крыніцы прыбытку, на жабракоў яго чальцы не заўсёды былі падобныя.
Ксёндз Юзаф Паніквіцкі займаў пасаду пробашча фарнага касцёлу ў Наваградку. Таму пільна сачыў, каб даручаная паства асабліва не адхілялася ад каталіцкага веравучэння. Даведаўшыся, што бліз горада жыве такая незвычайная шчаслівая пара, якая тройчы (бігамія, апастазія, сваяцтва ў трэцяй ступені) парушыла параграфы Статута ВкЛ, ён неаднаразова абвяшчаў іх шлюб несапраўдным і прыступаў з намовамі і пагрозамі да Мацюшыцкага фальварку. Але ўсё было дарма. Каханне было такім моцным, што “галубкаў” немагчыма было напалохаць ні плахай ката, ні нават пякельным вогнішчам.

Мой дом — мая фартэцыя

І тады Паніквіцкі пайшоў ва-банк. 6 мая 1724 года ён звярнуўся ў Галоўны духоўны трыбунал ВкЛ, і той 18 мая выдаў дэкрэт, якім скасоўваў шлюб Лешчылоўскіх ды абвяшчаў аб іх арышце.
Але нешта пайшло не так. Судовая справа расцягнулася на доўгія трынаццаць год. За першым дэкрэтам адзін за адным пайшлі наступныя. Слуханні ў гродскім судзе і Галоўным Трыбунале ВкЛ адбываліся шматразова — у 1725, 1727, 1728, 1730 і 1737 гадах! Лешчылоўскі шторазу падаваў апеляцыі, і працэс рызыкаваў зацягнуцца да бясконцасці, даўшы каханым магчымасць памерці сваёй смерцю.
Ці, былі ў Яна і Фларыяны ўплывовыя таямнічыя заступнікі? Гэта нам невядома. Але такое доўгае і ўпартае змаганне з усемагутным дамініканцам сведчыць, што цалкам маглі б быць.
Праўда, і сам Ян быў не з палахлівых і мог пастаяць за сабе. Аднойчы, калі да яго сядзібы прыбыў наваградскі пісар гродскі Самуэль Ян Корсак у асістэнцыі судовых возных і шляхты, маючы пры сабе дэкрэт, які загадваў хапаць злачынцаў Лешчылоўскіх “за горла”, тыя “чынна не дапусцілі” рэалізацыі плана судзейскіх чыноўнікаў. Відаць, добра падрыхтаваны і ўзброены шляхціц сустрэў іх як татарскую навалу.
Зміцер ЮРКЕВІЧ,
даследчык-архівіст
Дарэчы
На дадзены момант радавод Адама Міцкевіча, які пацверджаны дакументальна, выглядае наступным чынам. Адам быў сынам Мікалая-Караля Міцкевіча і Барбары з Маеўскіх (стары шляхецкі род, які на Наваградчыне вядомы з 1670-х). Дзедам паэта быў Якуб, які меў за жонку Тэадору з роду Пянкальскіх, кальвінскай беларускай шляхты. Прадзеды паэта — Ян Міцкевіч і Марыяна з Лешчылоўскіх. Карані роду Лешчылоўскіх на Полаччыне, адкуль яны ў XVI стагоддзі распаўсюдзіліся па ВкЛ і замацаваліся на Наваградчыне. І на тле такіх значных прарываў у радаводах маці, бабкі, прабабкі, калі можна прасачыць іх генеалогію ад XVI-XVII стагоддзяў, дзівіць тое, што “па мячы” (па мужчынскай лініі) глыбей за пачатак XVIII стагоддзя даследчыкам сягнуць пакуль не ўдалося. На дадзены момант сціплыя звесткі пра Крыштапа Міцкевіча (бацьку Яна і прапрадзеда паэта) не пераконваюць нават у яго існаванні! Вось такі парадокс.

Цяжар забранзавеласці , Культура , № 15 (1350) 14.04.2018

Цяжар забранзавеласці

№ 15 (1350) 14.04.2018 - 20.04.2018 г
Не так даўно “К” завяршыла публікацыю чарговага цыкла артыкулаў Змітра Дразда. Гэта далёка не першая праца гісторыка-архівіста, якую ён прысвяціў пачынальніку беларускай літаратуры Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і якая раскрыла чарговую таямніцу радаводу ўсім, здавалася б, яшчэ са школы вядомага літаратара.


/i/content/pi/cult/687/15110/Urkevich-S.jpgНа думку Змітра Дразда, над такімі вядомымі асобамі, як той самы Дунін-Марцінкевіч, нібы праклён навісае “цяжар канчатковай вывучанасці”. То бок, колькасць публікацый ды імёны аўтарытэтных даследчыкаў ствараюць вакол аб’екта даследавання своеасаблівую “ахоўную абалонку”. Маўляў, не шукайце тут таямніц, усё ўжо знойдзена да вас. Аднак раптам выяўляецца, што такое ўяўленне не проста галаслоўнае, але і шкоднае, бо адсякае цікавасць новай генерацыі гісторыкаў да пошуку ў дадзеным кірунку. І сведчанне таму — каскад адкрыццяў, якія зрабіў Дрозд усяго за некалькі гадоў працы з архіўнымі дакументамі. Тое самае магу сказаць і пра сябе, але ўжо ў выпадку з даследаваннем такой, здавалася б, усебакова вывучанай постаці, як Міцкевіч.
Аднак ёсць і яшчэ адна распаўсюджаная канцэпцыя, якая і дасюль “вартуе” гістарычныя факты ад пільных даследчыкаў. Яшчэ ў 1930-я польскі лекар і таленавіты публіцыст Тадэвуш Бой-Жаленскі акрэсліў гэтую з’яву тэрмінам “бранзоўцы”. Гэта калі палітыкі, літаратары, журналісты і гэтак далей узносяць на п’едэстал грамадскай думкі не жывога чалавека — з ягонымі сумневамі, а часам і заганамі — але недатыкальнае божышча. Па словах Боя-Жаленскага, першым такім забранзавелым вобразам у Польшчы стаў акурат Міцкевіч.
Гэтая канцэпцыя накладала табу на вывучэнне або абнародаванне сумнеўных месцаў біяграфіі. Адным з пачынальнікаў “табуявання” быў сын паэта Уладзіслаў Міцкевіч. Яго старанны, фанатычны клопат па збіранні і цэнзураванні (выкрэсліваліся словы, радкі, абзацы, знішчаліся лісты, дзённікі і гэтак далей) любой датычнай бацькі дакументальнай спадчыны вядомы міцкевічазнаўцам. Ну, а далей такая практыка падтрымлівалася цэнзурай многіх пільных рэдактараў або самацэнзурай саміх аўтараў — паводле поклічу сэрца. Тым, хто зацікавіўся, можна параіць вельмі важныя для даследчыкаў-міцкевічазнаўцаў артыкулы Боя-Жаленскага, сабраныя ў чацвёртым томе яго літаратурнай спадчыны, які так і называецца: Brazownicy (1956).
Згадка пра гэтыя два бакі медаля тут зусім не выпадковая. Зараз мы пагаворым пра вынікі такіх падыходаў.
Адам Міцкевіч, вядомы і шанаваны ў Беларусі (не кажучы ўжо пра Польшчу) не менш за Дуніна-Марцінкевіча, яшчэ не дачакаўся фундаментальнай навуковай манаграфіі, якая ахапіла б не толькі яго жыццё, але і гісторыю ягонага роду — або хаця б толькі радавод. Няма такой працы ні ў нас, ні ў замежжы. Імёны міцкевічазнаўцаў, якія браліся даследаваць генеалагічнае дрэва паэта не па чутках-плётках, а звяртаючыся выключна да архіўных дакументаў, можна пералічыць па пальцах.
І не памылюся, калі скажу, што найбольш важкі ўнёсак у гэтую справу зроблены за апошнія дваццаць гадоў, прычым суайчыннікамі паэта — беларускімі даследчыкамі. Чаму так? Адказ даволі просты. Масцітым замежнікам падавалася, што адшукаць новыя дакументы проста немагчыма, паколькі ўсё напісанае пра
Адама Міцкевіча можа змясціць не кожная бібліятэка. Ды і “культ асобы” паэта прыпыняў прагу сказаць нешта новае, калі яно магло кінуць цень на светлы вобраз “нацыянальнага прарока”.
Вось гэтым і можна патлумачыць адкрыцці апошняга часу. Нам няма чаго палохацца нейкіх прывідаў з мінулага. Міцкевіч для нас не “божышча”, але проста вялікі зямляк. І перш-наперш — чалавек.
Зміцер ЮРКЕВІЧ

четверг, 19 апреля 2018 г.

5 год Арт-суполцы імя Тадэвуша Рэйтана!

За дробным клопатам дзён неяк падзабылася, што 18 красавіка 2013 года, была створана Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана. Дзень той не забуду, відаць, ніколі. Бо, пасля яго рака жыцця пайшла іншым рэчышчам.
Здымак Źmicier Jurkievič
Праз два дні па абвяшчэнні аб стварэнні, 20 красавіка , адбылася першая "акцыя", якой стаў сумесны з рэдакцыяй газеты "Культура" суботнік у Грушаўцы. Які стаў ужо добрай традыцыяй. Як гэта было можна ўбачыць дзякуючы стужцы Алены Ясінскай - https://www.youtube.com/watch?v=xCarV7VkLAc
А яшчэ праз тры дні, 23 красавіка, .у Музеі сучаснага мастацтва, у межах нашага фестываля "ДАХ", адбылося урачыстае адкрыццё першай выставы прысвечанай Тадэвушу Рэйтану.

Здымак Źmicier Jurkievič
Шмат чаго змянілася за гэты час. Неўзабаве на сядзібе Тадэвуша Рэйтана, якую пяць год таму рыхтавалі на продаж з аўкцыёна, пачнецца аднаўленчы рух. Імя нашага славутага земляка, як падаецца, ужо беззваротна замацавалася ў падсвядомасці беларусаў-ліцьвінаў. Падаецца, чаго яшчэ жадаць?
Але, ногі самі нясуць нас 21 красавіка на радзіму Рэйтана. А рукі, па звычцы, самі сабой цягнуцца 28 красавіка адзначыць яго гераічны чын у тым лютым ,1773 годзе, невялічкім фестывалем тут, у Менску.
А там, і яшчэ тое-сёе плануецца. 
Дарэчы, пра дату заснавання. Нагодай абраць менавіта гэты дзень стала тое, што 19 красавіка 1773 года, Тадэвуш Рэйтан, самуэль Корсак і Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі, тры хлапцы з Наваградчыны і Меншчыны, рашуча выступілі супраць Першага Падзела Рэчы Паспалітай .
Сёння, 19 красавіка 2018 года споўнілася 245 -ая гадавіна пачатку іх барацьбы!
Дзякуй вялікі ўсім тым, хто быў з намі ўвесь гэты час!
Не ўсіх адзначыў у допісе, за гэта даруйце!
З павагай,
Пракураторыя