воскресенье, 30 августа 2015 г.

Львоў. Шлях вуліцы. Тадэвуша Рэйтана -Reitergasse- Павлика Марозова - Леся Курбаса

          За 58 год , львоўская вуліца , названая ў гонар нашага земляка 3 разы змяніла назоў. 

Праўка да радкоў    "на відомій картині Яна Матейка «Рейтан. Занепад Польщі». У першым альбоме твораў Яна Матэйкі, які выйшаў пры жыцці мастака, твор фігуруе пад назовам "Рэйтан".  



         ЛЬВІВ НЕПОПСОВИЙ. ВУЛИЦЕЮ КУРБАСА


...У 1871 р. вулицю назвали на пошану Тадеуша Рейтана (Tadeusz Rejtan, 1746-1780) – учасника Барської конфедерації. Будучи послом в Сеймі Речі Посполитої від Новогрудського воєводства, намагався зірвати ратифікацію Першого поділу Речі Посполитої. Коли всі юридичні хитрощі ним вже було використано, за переказами не випускав послів з зали Сейму, лігши перед виходом зі словами: «Вбийте мене, не вбивайте Вітчизну!». Цей момент відображений на відомій картині Яна Матейка «Рейтан. Занепад Польщі».

Під час німецької окупації з 1941 р. вулиця звалася Рейтарською (Reitergasse – від німецького Reiter – вершник), згадуємо однойменну вулицю в історичному центрі Києва… З 1950 р. вулицю переіменували на честь Павлика Морозова. З 1989 р. вулиця зветься на пошану українського актора та режисера Леся Курбаса.

                                                 http://haidamac.org.ua/2013/03/ln-rejtana/



                                         Сцена театру-вар'єте "Казино де Парі"


1909 р. на вулиці Рейтана, 3 (тепер вул. Леся Курбаса) архітектори Зигмунт Федорський та Станіслав Мацудзінський спорудили будинок Театра-варьєте «Казіно де Парі» /Casino de Paris, де відбувалися концерти та ревю, а в 1911-1918 роках ще й діяв кінотеатр Мельхіора Майблюма, одного з найвідоміших львівських кіновласників. Верхні поверхи будинку займав готель «Бельведер». Кіносеанси відбувалися у невеликому овальному залі, другий поверх якого займали балкони з ложами. Інтер’єри театру були багато декоровані – стіни та стеля розписані художником Зигмунтом Бальком, скульптурний декор виконував скульптор Францішек Бернат, його ж авторству належать скульптури та маскарони, розташовані на фасаді будинку. 

В міжвоєнний період «Казіно де Парі» змінило вар’єте “Багателя», під цією є назвою воно діяло в часи німецької окупації Львова. Після ІІ Світової війни, наприкінці 1940-х років/на початку 1950-х років в будинку функціонував Палац піонерів, а в залі відбувалися різноманітні заходи – концерти, огляди піонерської художньої самодіяльності. Вулиця Рейтана в 1950 р. отримала назву вул. Павліка Морозова як більш відповідну піонерській тематиці, а буйні розписи та скульптурний декор інтер’єрів було знищено. 
В 1956 р. Львівський міський палац піонерів перевели у відреставроване приміщення на вул. 1 Травня, 16 (тепер пр. Свободи), а у приміщенні, що звільнилося, розташувався Будинок народної творчості. Пізніше, у 1960 роках він отримав назву Обласного науково-методичного центру народної творчості і культурно-просвітницької роботи. Крім того, у будинку розташувалася Музично-театральна бібліотека. В цей час у залі також відбувалися концерти та обласні огляди народної творчості, а також репетиції численних танцювальних гуртків та колективів. Від близько 1990 р. в приміщенні розташувався Львівський академічний театр ім. Леся Курбаса. 
Ірина Котлобулатова


http://www.lvivcenter.org/uk/uid/picture/?pictureid=8944

ЭФЕКТ РЭЙТАНА або " Не на сцэнах, а ў сценах"

Газета "Культура" стала друкуе матэрыялы прысвечаныя Тадэвушу Рэйтану, знакамітым прадстаўнікам роду, паплечнікам  Тадэвуша на сойме 1773 году, а таксама пра  Грушаўку, дзе месціцца сядзіба старабеларускага (ліцьвінскага) роду Рэйтанаў. Не ў Грушаўцы ў Менску, але ў Грушаўцы пад Ляхавічамі, Берасцейшчына. Не так даўно выйшаў артыкул пра ўнікальны свіран, які пацярпеў ад ліпеньскага ўрагану (гл. архіў Арт-суполкі).  Учора - артыкул Ўладзіміра Арлова, знакамітага кінарэжысера, сталага сябры нашай Арт-суполкі , які прысвечаны  святу, якое 22 жніўня адбылося на падворку сядзібы. Дарэчы, спадар Арлоў быў, як пачэсны госць, адным з удзельнікаў фестываля. Артыкул уздымае актуальныя пытанні - ушанаванне памяці Тадэвуша Рэйтана й стварэння ў ёй дзяржаўнага мемарыяльнага музэя нашага славутага земляка.

Зразумела, што сядзібы  звязаныя з асобамі, якія з'яўляюцца Гонарам  краіны, не могуць быць пераўтвораны ў прыватныя падворкі новых магнатаў за плотам з металапрофілю, гасцёўні з усімі іншымі вытворнымі выгодамі- казіно, лазнямі, лёгкімі паводзінамі.  Але, такі лёс можа напаткаць сядзібу Рэйтанаў. Таму, мы заклікаем тых, хто можа паўплываць на прыняцце адпаведнымі структурамі рашэння аб неадкладным стварэнні Дзяржаўнага мемарыяльнага музэя Тадэвуша Рэйтана, далучыцца да нашых намаганняў.
 Што ж датычыцца ўшанавання памяці  першага сярод найвядомейшых у свеце  беларусаў (ліцьвінаў), то ці не ганьба для нас, што тут , на яго Бацькаўшчыне, у гонар Тадэвуша Рэйтана  няма пакуль што аніводнай вуліцы, не названы школы,  памятнай дошкі ці помніка, ў той час , як ў суседняй краіне ў кожным горадзе ёсць вуліца яго імя?

Пытанне, на мой погляд, рытарычнае.

Што ж датычыцца фестываля які адбыўся ў Грушаўцы, то насамрэч, фестываляў было два - http://reyten.blogspot.com/2015/08/29.html






суббота, 29 августа 2015 г.

Тадэвуш Рэйтан, мой дзядзька, нарадзіўся ў Літве

З успамінаў Ганны Герыч з Рэйтанаў, якая памерла ў Парыжы ў 1857 годзе
 I



"... Тадэвуш Рэйтан, мой дзядзька, нарадзіўся ў Літве ў маёнтку, які называўся Грушаўка, Наваградскага павета..."

arche 12 2011  стар. 7
http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/89744/1/Arche_%E2%84%96%2012.%202011.pdf



пятница, 28 августа 2015 г.

Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі

Знакаміты паплечнік Рэйтана

Ліцвін, які бараніў інтарэсы дзяржавы
Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі — адзін з двух найбліжэйшых паплечнікаў Тадэвуша Рэйтана на векапомным Сойме Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў 1773 года… Сойм гэты, пры татальнай згодзе амаль усіх паслоў, сенатараў і міністраў, зацвердзіў Першы падзел дзяржавы. Але знайшліся і тыя, хто не стаў на бок подласці… Іх было толькі некалькі чалавек, амаль усе — ліцвіны (беларусы) з Наваградчыны, Міншчыны, Піншчыны… Жамойты ў тым сойме ўдзел не ўзялі, пазрываўшы ўсе свае соймікі. Іхняя чарга бараніць тое, што застанецца ад ВКЛ, а дакладней — Жамойці, надыдзе толькі пры Трэцім падзеле, праз дваццаць гадоў…


/i/content/pi/cult/502/10877/14-1.jpg
Станіслаў Багушэвіч паходзіў са старажытнага і разгалінаванага тутэйшага роду. Адметнасць, якая вылучала менавіта гэтую галіну са шматлікіх Багушэвічаў, — прыдомак “Мінькоўскія”. Ці то ад злучэння з родам Мінькоўскіх у сівой даўніне, ці то ад аднайменнага маёнтка атрымалі яны такі дадатак, але як было, так было.
Нарадзіўся Станіслаў у маёнтку Літва, Ігуменскага павета Мінскага ваяводства (цяпер арыенцірам можа служыць Івянец, які адыгрывае ў нашай гісторыі не апошнюю ролю). Дакладная дата яго нараджэння невядомая — прыкладна ў 1751 — 1752 гг. Станіслаў быў сынам стражніка полацкага Мікалая і стальнікоўны мінскай Феліцыяны з Быкоўскіх.
Бацьку страціў рана. Адбылося гэта пад час вельмі бурлівага мінскага сойміка 1756 г., калі ў шабельнай сечы сышліся прыхільнікі дзвюх палітычных груповак — Радзівілаў і Чартарыйскіх, да якіх належыў Багушэвіч. Страціўшы кармільца, Багушэвічы аказаліся пад шчыльнай апекай іх сваяка, Антонія Багушэвіча, які запісаў на іх да таго застаўны маёнтак Літва, а таксама апекаваўся шматлікімі сіротамі Мікалая.
На вучобу Станіслава адправілі ў Віленскі Collegium Nobilium, які даваў пад даглядам айцоў-езуітаў выключна добрую адукацыю шляхецкай моладзі. Дарэчы, толькі гэты калегіум у ВКЛ навучаў французскай мове, веданне якой потым вельмі прыдалося Багушэвічу.

На гістарычным Сойме

Ледзь не “наступным днём” пасля заканчэння адукацыйнага працэсу, 24 сакавіка 1773 г., мінскі соймік дае Станіславу прывілей на ротмістра мінскага ваяводства, і ў той жа самы дзень яго і Тадэвуша Валадковіча абіраюць пасламі на Надзвычайны Сойм Рэчы Паспалітай. Паслы ад ВКЛ ведалі, што іх чакае. Ужо амаль год іхнія суграмадзяне на роднай Полаччыне, Магілёўшчыне гвалтам прымушаны былі прымаць прысягу на вернасць расійскай царыцы Кацярыне ІІ, а гэта значыць, што 1 300 000 ліцвінаў у адзін момант сталі падданымі іншай краіны…
Нечуваная да таго часу афера патрабавала надання ёй выгляду “законнасці”, гэта значыць, што паслы павінны былі аднадушна зацвердзіць гэтую анексію. Мала хто з ліцвінаў досыць добра ведаў, што адбываецца ў іншых правінцыях Рэчы Паспалітай — Кароне Польскай (уласна Польшчы) ды Русі (Украіне), — але кожны бачыў, што ВКЛ страціла самыя заможныя землі на ўсходзе, з такімі буйнымі гандлёвымі гарадамі, як Полацк, Невель, Віцебск, Магілёў, Гомель. І шмат хто са сваякоў трапіў у няволю...
Таму рашучасць ліцвінаў бараніць інтарэсы сваёй дзяржавы — Вялікага Княства — і, разам з тым, усёй Рэчы Паспалітай выбухнула на сойме, які распачаўся 19 красавіка 1773 г. Па-першае, ліцвіны былі абураны, і справядліва, узурпацыяй Каронай Польскай права правядзення сойму (чарга прыпадала на Гародню і ВКЛ). Але ў тых варунках, калі гаворка ішла пра існаванне дзяржавы, гэты момант быў толькі адной з зачэпак для яго зрыву. Ліцвіны, на чале якіх стаялі наваградцы Т.Рэйтан і С.Корсак, мінчук С.Багушэвіч і адзінкі з палякаў заблакіравалі пачатак сойму. Яны апелявалі да заканадаўства, да сумлення суграмадзян-паслоў, але не ведалі, што большасць з тых, хто мусіць бараніць дзяржаву, наадварот, прадалі яе…
Не здолеўшы прадухіліць падзел краіны, за які выказалася большасць “абаронцаў" Айчыны, паслы сарвалі покрыў легітымнасці з гэтай найвялікшай аферы таго часу. Свет убачыў сапраўдны стан рэчаў — і маланкай паляцела ад адной еўрапейскай сталіцы да другой сумная навіна... Але ніхто не наважыўся стаць на абарону Рэчы Паспалітай, бо яе лёс вырашалі дазвання мілітарызаваныя дзяржавы — Расійская імперыя і Прусія, да якіх наўздагон далучылася Аўстрыя.
Падзел, хоць і не легітымна, але адбыўся. Мужныя, нязломныя патрыёты — Рэйтан, Корсак і Багушэвіч — сталі вядомыя ва ўсім свеце. Іхнімі імёнамі доўгі час называлі сваіх дзетак не толькі ліцвіны, але і палякі. А іх подзіг быў адзначаны не толькі нашымі гісторыкамі, але і высока быў ацэнены расійскімі, бо мужнасць, шчырасць грамадзяніна заўсёды надзвычай цэніцца ў любым грамадстве.

Лёс трох Герояў

Лёс, які напаткаў трох галоўных “віноўнікаў” тугі агрэсараў, на здзіўленне, падобны ў нейкіх момантах. І мы не кажам пра культавы статус іх асоб у ВКЛ ды нават у Кароне Польскай (разам з Руссю), якая, хоць і была ўдвая большая па тэрыторыі, чым наша краіна, але так і не знайшла сярод сваіх 114 паслоў-сенатараў-міністраў такіх герояў для Ушанавання.
Гаворка ідзе пра асабістае жыццё. Першы момант, які выклікае ўвагу, — спроба тых, хто верхаводзіў на сойме 1773 — 75 гг. у 1780-м “разлічыцца” са сваімі галоўнымі ворагамі: Рэйтанам, Корсакам і Багушэвічам. Усе яны, Героі Айчыны, зведалі ледзяны “подых смерці”, а ў выпадку з Тадэвушам Рэйтанам мары і надзеі здраднікаў спраўдзіліся напоўніцу: ён быў забіты…
Станіслаў Багушэвіч да канца жыцця карыстаўся вялікай пашанай на Міншчыне, бо нават пакінуўшы пост суддзі мінскага, доўгі час па-сяброўску судзіў месцічаў, неаднаразова аднадушна (!) абіраўся паслом на Галоўны Трыбунал ВКЛ. Пад час вайны 1812 г., калі ў вызваленым Мінску ў сэрцах гараджан нарадзілася надзея на аднаўленне страчанай дзяржаўнасці — Вялікага Княства — 15 жніўня Багушэвіч, разам з Антоніем Ваньковічам, быў абраны на Сойм Генеральнай Канфедэрацыі. У гэты самы дзень Мінск святкаваў імяніны Напалеона Банапарта, і месцічы ў гонар вызваліцеля перайменавалі плошчу Верхняга рынку ў Пляц Напалеона. Дарэчы, менавіта гэты дзень можна з поўным правам лічыць днём заснавання грамадзянскай авіяцыі Беларусі: у неба над Мінскам быў запушчаны паветраны шар, у гандоле якога знаходзіліся вершы ды прывітальныя словы на адрас Банапарта...
Праз два месяцы пасля тых падзей былы капітан Станіслаў Багушэвіч быў прызначаны камісарам у новаствораны 20-ты ўланскі літоўскі полк, а яго жонка Тэрэза з Іваноўскіх шмат ахвяравала на патрэбы лазарэтаў для нашых войскаў…

Ізноў загадка

Існуюць дзве версіі даты смерці Станіслава Багушэвіча: 27 жніўня 1819 года або 29 жніўня 1817-га. Першая змешчана на пахавальнай пліце (не захавалася), другая паходзіць з радзівілаўскіх архіваў.
Пліта, якая была над трунамі Станіслава і Міхала (яго брата), знікла, відаць, пасля вайны, бо ў касцёле не хапала месца для захавання бульбы і гуркоў. Таму дакладна сказаць, дзе ў сутарэннях знаходзіцца яго магіла, цяпер нельга.
На вялікі жаль, ні імя Багушэвіча, ні ягоны подзвіг ніякім чынам не згадваюцца нашымі суайчыннікамі. Не згадваюцца і не шануюцца. Але хацелася б верыць, што разам з вяртаннем імёнаў Тадэвуша Рэйтана і Самойлы Корсака вернецца і імя Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, Ганаровага жыхара Мінска, гонару ўсёй Беларусі…
Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар


среда, 26 августа 2015 г.

ПАКАТУШКА НА ФЕСТЫВАЛЬ ДАХ-XXIX «АДРАДЖЭННЕ»




Мала хто ведае, што 22 жніўня 2015 г. у сядзібе Рэйтанаў , вёскі Грушаўка праходзіў фестываль сучаснага мастацтва Дах-29. Вось нам было цікава там пабываць, а тым больш падрабязней расказаць як там танчылі Кракавяк разам з Алесем Лосем, правялі курс баранавіцкай Мовынанова і спявалі «Пагоню» з Таццянай Грыневіч. А таксама наведалі сядзібу ў Флер’янава і даведаліся шмат цікавага аб яе будучыні.
Ехаць на фестываль мы вырашылі з Наталляй на роварах, каля 40 км нам трэба было праехаць. Па дарозе вырашылі заехаць паглядзець на  сядзібу Бохвіцаў, што знаходзіца у вёсцы Флер’янава Ляхавіцкага р-на.  Вось якога дыназаўра сустрэлі па дарозе.
Грушаўка. Сядзібна-паркавы ансамбль Рэйтанаў (XVIII-XIX)
Прыехалі нарэшце на фестываль. Спачатку па праграме  выступалі удзельнікі «З крыніц спрадвечных» — вельмі шматлікія мясцовыя фальклёрныя калектывы, народныя майстры і кухары. Спявалі народныя песьні.  Гледачоў было шмат. Прадвалі квас, шашлыкі. Спіртнога не было. З міліцыі былі толькі двое чалавек-  кантралявалі сітуацыю, хлопцаў з майкамі з Пагоняй не бралі за вошы, толькі аднаго падвіпіўшага мужыка падабралі, які пацалаваў руку і падзякаваў менавіта на сцэне  выступоўцу  Алесю Ласю.



Ужо пасля выступу мясцовых калектываў пачалі збіраць абсталяванні, звярнулі намёты з булкамі, звезлі бочку кваса ў невядомы бок, гледачы пачалі зыходзіць, але тады пачаўся сапраўдны фестываль.
Фестываль праводзіла арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана спец-структура міжнароднага фэстываля эксперыментальнага мастацтва «ДАХ». Якія робяць вялікую працу- ўшаноўваюць памяць малавядомага ў беларусаў аднаго з вялікага сына беларускай зямлі, Героя з вялікай літары. Як вядома, за сваё кароткае жыцьцё, Тадэвуш здзейсніў толькі адзін подзьвіг, алэ рэха яго пралуналапа ўсім свеце. У 1773г. , пад час надзвычайнага сойму Рэспублікі Абодвух Народаў, на які ён быў абраны дэпутатам, Наваградскага ваяводтсва ВКЛ, Рэйтан, на чале невялікай па колькасці групы паслоў з беларускіх земляў, выказаў рашучую нязгоду планам зацьвердзіць Першы падзел Рэспублікі. 
Сядзіба знаходзіцца у занядбалым стане, але на ёй працуюць валанцёры (адзін ці два чалавекі). Робяць усё магчымае для захаванне гэтага помніка беларускай гісторыі.

Хочацца верыць што пасля таго як нехта прачытае мой матэрыял захоча таксама прыняць удзел у рэстаўрацыі сядзібы. А сёння да нас прыехалі і мастакі

Рэйтэн
Грушаўка. Сядзібна-паркавы ансамбль Рэйтанаў (XVIII-XIX)
Грушаўка. Сядзібна-паркавы ансамбль Рэйтанаў (XVIII-XIX)

А таксама тут спявалі, танчылі пад скрыпку А. Лося.

Фестываль сучаснага мастацтва ДАХ-XXIX
Фестываль сучаснага мастацтва ДАХ-XXIX «Адраджэнне»

  Вучылі мову разам з Мовананова г. Баранавічы.

Мовананова на Фестываль сучаснага мастацтва ДАХ-XXIX
Мовананова на Фестываль сучаснага мастацтва ДАХ-XXIX «Адраджэнне»

Яшчэ Алесю Лосю і Мовананова хапіла мікрафона, але Таццяны Грыневіч толькі на 4 песні, пасля чаго яго забралі і увезлі на «шасцёрцы Жыгулі» Але Таццяна мужна спела свой вялікі сэт і без яго. Скончылі на «Пагоне» , «Купалінке» і «Жыве Беларусь». 

Таццяна Грыневіч


Таццяна Грыневіч

У спісе запланавахых удзельнікаў быў таксама пісьменнік У. Арлоў, але яго не было. Толькі вось у вечары у прамым эфіры я заўважыў яго віншуючага Міколу Статкевіча, якога незаўбаве выпусцілі на волю. Мо Уладзімір Арлоў ведаў больш чым сам прызідэнт)
Вось вам яшчэ відэарэпартаж ад мяне- Дабра вам!
Відэа: https://youtu.be/1BcDRktlgjY   


вторник, 25 августа 2015 г.

Спадчыне патрэбен гаспадар

http://www.lves.by/?p=27039

Спадчыне патрэбен гаспадар

Напрыканцы ліпеня адбылося пасяджэнне каардынацыйнага савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры райвыканкаме. Адным з пытанняў, што разглядаліся на парадку дня, стала абмеркаванне прадпісання пракуратуры раёна аб ухіленні парушэнняў заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, прычын і ўмоў, якія садзейнічалі парушэнням.
На тэрыторыі раёна размешчаны 11 аб’ектаў, што маюць статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў, папулярызацыя якіх магла б паўплываць на развіццё турыстычнага патэнцыялу Ляхавіччыны. Як адзначыў намеснік пракурора раёна Ігар Палыка, у гэтым накірунку аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама прымаў пэўныя меры. Разам з тым, праверкай выяўлены недахопы і парушэнні заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Так, у прыватнасці, да гэтага часу адсутнічае рэгіянальная праграма па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, работа ажыццяўляецца згодна адпаведнага плана мерапрыемстваў на 2015-2017 гады, зацверджанага райвыканкамам. Па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Яўгенія Юрлевіча, яшчэ ў снежні 2012 года райсавет накіраваў праект рашэння аб зацвярджэнні раённай праграмы на 2013-2015 г.г. у Міністэрства фінансаў краіны. Ведамства ўказала на недахопы праекта праграмы, ухіленне якіх не з’яўляецца затратным ці патрабуючым працяглага перыяду.
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі па даручэнні райвыканкама ўнёс змяненні ў раённы план мерапрыемстваў. Як падкрэсліў Ігар Палыка, у новым варыянце плана ўказаны канкрэтныя тэрміны выканання пэўных мерапрыемстваў. Але пры гэтым абгрунтаванне працягласці выканання ёсць не ўсюды. Напрыклад, на дапрацоўку тэхнічнага пашпарта на будынак царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ўстаноўлены тэрмін 2015-2016 гады, і абгрунтавання для менавіта такога тэрміну няма.
Па меркаванні пракуратуры, дапускаецца фармалізм пры ажыццяўленні кантролю за выкананнем рашэнняў райвыканкама і каардынацыйнага савета. Так, рашэннем райвыканкама фермерскай гаспадарцы “Даманскае” і ДП “Нача” было даручана да 1 студзеня гэтага года звярнуцца ў філіял “Брэстрэстаўрацыяпраект” для падрыхтоўкі навуковага абгрунтавання аб выключэнні з дзяржаўнага спісу гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь гаспадарчай пабудовы і флігеля былой сядзібы 1810-1815 гадоў у Начы. Аднак, і да гэтага часу пытанне не вырашана. Не выкананы даручэнні райвыканкама па падпісанні ахоўных абавязацельстваў на аб’екты палацава-паркавага комплексу ў вёсцы Грушаўка (СВК “Ляхавіцкі”) і былой сядзібы ў Начы (ДП “Нача”). Як патлумачыла намеснік дырэктара “Начы” Галіна Рамейка, у гаспадаркі пакуль няма сродкаў для таго, каб вырабіць неабходную дакументацыю (на гэтыя мэты патрабуецца больш за 100 мільёнаў рублёў). Але парадак на тэрыторыі былой сядзібы падтрымліваецца, дапамагаюць у гэтым работнікі цэха газазабеспячэння.
Намеснік пракурора раёна нагадаў, што згодна заканадаўства, у выпадку надання аб’екту статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці яго ўласнік (уладальнік) абавязаны на працягу месяца падпісаць ахоўныя абавязацельствы. Невыкананне гэтай умовы можа прывесці да прызнання ва ўстаноўленым парадку гісторыка-культурнай каштоўнасці безгаспадарнай. Аднак, такія меры ў дачыненні былой сядзібы Рэйтанаў у Грушаўцы і гаспадарчых пабудоў у Начаўскім палацава-паркавым комплексе не прыняты.
Рэйды пракуратуры выявілі, што ў некаторых гістарычных пабудовах, што знаходзяцца ў аварыйным стане, не заблакіраваны ўваходы. Трапіць туды не ўяўляе складанасці нават для непаўналетніх. А гэта, у рэшце рэшт, небяспечна. У прадстаўленні пракуратуры згадваюцца адсутнасць тэхпашпартоў на шэраг аб’ектаў, ахоўных дошак, іншыя парушэнні заканадаўства.
Па выніках праверак зроблена выснова, што ў раёне выкананы значны аб’ём работы па развіцці турыстычнага патэнцыялу: зацверджаны турыстычныя маршруты, сярод якіх і наведванне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, распрацавана рэкламна-інфармацыйная прадукцыя для іх папулярызацыі, ёсць звесткі і ў інтэрнэце. Указана на неабходнасць актывізацыі работы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама па размяшчэнні рэкламных указальнікаў пры ўездзе ў горад, карт-схемаў, інфармацыйных матэрыялаў пра турыстычныя магчымасці і інфраструктуру раёна.
Пракуратура ўнесла шэраг прапаноў па рабоце раённай улады і адказных службаў і асоб па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Падводзячы вынікі пасяджэння, намеснік старшыні райвыканкама старшыня каардынацыйнага савета Дзіяна Трысцень адзначыла, што самае галоўнае – сумесныя намаганні ўсіх зацікаўленых, каб давесці да лагічнага завяршэння ўсё пачатае ў гэтым накірунку і незваротна не страціць гістарычныя каштоўнасці.
Галіна КАНЬКО.

Загадкавыя валуны ў вёсцы Патапавічы

Наша спроба праліць святло на гісторыю гэтай загадкавай каменнай групоўкі .

Аб чым маўчаць камяні


У архівах знойдзены цікавыя факты пра тое, што можа яднаць невялічкую вёску Патапавічы на Ляхавіччыне і сталіцу Аўстрыі Вену 

 
Так адлюстраваў перамогу войскаў караля Яна Сабескага пад Венай у 1683 годзе мастак Ян Матэйка  

Здагадкі пра тое, што такая гістарычная повязь існуе, ёсць у нататках археолагаў і гісторыкаў ужо некалькі дзесяцігоддзяў, калі гаворка ідзе пра знакамітыя “Патапавіцкія валуны”. Так называецца, нагадаю, група з сямі валуноў, аздобленых нейкімі лічбамі ды таямнічымі знакамі. Валуны можна пабачыць пад драўляным крыжам наўзбоч гасцінца з акна аўто ці аўтобуса ў Патапавічах — злева, калі ехаць з Ляхавіч да Клецка. Цяпер многія падзяляюць думку вядомага археолага, ужо нябожчыка Міхася Чарняўскага, якую замацаваў фактамі гісторык У. Емяльянчык: маўляў, камяні гэтыя ёсць “сібалічныя магілы рыцараў-ліцьвінаў з харугвы Міхала Казіміра Рэйтана”, якія пад началам караля Рэспублікі Двух Народаў (Рэчы Паспалітай) загінулі пад Венай 12 верасня 1683 года. Гэта, дарэчы, знакаміты дзень у гісторыі. Ён вядомы сакрушальнай перамогай, якую нанеслі аб’яднаныя еўрапейскія харугвы хрысціян мусульманскім войскам Асманскай імперыі — імі кіраваў Вялікі візір Кара-Мустафа. 

Аднак, на нашу думку, гэта не ўсё, што здольныя распавесці маўклівыя валуны з Патапавіч... 

На двух камянях пры ў’ездзе ў вёску з боку Ляхавіч сапраўды чытаецца дата “1683”: яна і натхніла гісторыкаў на думкі пра Венскую бітву. Ёсць на некаторых з валуноў езуіцкая абрэвіятура “IHS” (З намі Бог!). Яшчэ на адным накрэслена слова “MARIA”: відаць, маецца на ўвазе хрысціянская Дзева Марыя, Маці Божая. На адным з камянёў — выява 8-канцовага  крыжа. Па ўсім відаць, гэта не выпадковае спалучэнне слоў ды сімвалаў, і группа можа прадстаўляць сабою сапраўдны старажытны мемарыяльны комплекс ваярам той векапомнай ваеннай кампаніі. Над гэтай “сукупнасцю” фактаў варта паразважаць і даследчыкам, і чыноўнікам ад культуры: пара б і даследаваць унікальны мемарыял ды паставіць побач нейкую ахоўна-інфармацыйную шыльду. Нічога ж падобнага ў Беларусі нідзе больш няма! Мы ж пойдзем далей. 

DSCN5841500.jpg
Знакі на адным з валуноў

Для пошукаў ісціны ёсць такая перашкод:  няма Патапавіч ва ўсеагульным Вялікалітоўскім “падымным попісе” 1690 года. Пры тым у ім згадваюцца вакольныя тапонімы: Ляхавічы, Канюхі, Ліхасельцы, Русінавічы ды Грушаўка — радзіма нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана. Праўда, у 1690-м належала вёска яшчэ іншым асобам, таму вышэйшая згадка пра магілы вояў-гусараў з харугвы Рэйтана можа і памылковая. Што да Патапавічаў, то ў ХVIII стагоддзі яны ўжо вядомыя, і жывуць у іх носьбіты “тыпова беларускіх” прозвішчаў Венцэль і Вінэль. Але чаму ўсё ж менавіта там ушанавалі герояў Айчыны, што гінулі за супольную, агульнаеўрапейскую справу?    

Каб зразумець помнікі мінулага, не абысціся без паглыблення ў гісторыю. Згадаем Люблінскую унію. Яна, як вядома, у 1569-м запачаткавала новы віток ва ўзаемадачыненнях краіны нашых продкаў Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай ды гучна абвясціла пра стварэнне новай канфедэратыўнай дзяржавы на мапах свету: Рэчы Паспалітай, Рэспублікі Абодвух Народаў. А да таго часу, сведчаць гісторыкі і дакументы, паміж яе часткамі рэдка была згода. Ды і самую Унію ліцьвіны разглядалі як вымушанае “зло”. Трэба ж было шукаць выйсце: спустошаныя ўсходнім суседам землі ВКЛ сам-насам не вытрымалі б доўга. Але замест “братняй дапамогі” заходні сусед глыбока “запусціў руку” ў ВКЛ і, дзякуючы “маніпуляцыям” з грамадскай думкай, адняў адным махам палову тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Менавіта тады Польшча прырасла Падляшшам і Руссю-Украінай (раней яна была ў складзе ВКЛ). Гучалі сярод палякаў і такія думкі: сілаю зброі, пакуль сусед аслаблены, падпарадкаваць і астатнюю частку, уласна Вялікае Княства Літоўскае і Жамойцкае. Ды ліцьвінам удалося супыніць гэты “кідок на ўсход”. Ад таго часу, сведчаць розныя крыніцы, непрыязнь да заходніх суседзяў-“дабрадзеяў” назаўсёды пасялілася ў ліцьвінскіх маёнтках. 

І ўсё ж ВКЛ пасля Уніі не стала звычайнай правінцыяй Польшчы. (Як не страціла незалежнасць Беларусь у новы час, калі ўтварыўся 20 гадоў таму Саюз Беларусі і Расіі!) А менавіта ж гэтак, прыніжаючы годнасць продкаў нашых, часцей трактуюць нашу тагачасную гісторыю суседзі: як з захаду, так і з усходу. Мяркуйце самі: ужо праз 9 гадоў Статутам 1588 года Леў Сапега агучыў забарону іншаземцам (у тым ліку і палякам!) набываць зямлю ў ВКЛ і праз тое прасоўвацца на дзяржпасады. Былі, безумоўна, выпадкі, калі правіла парушалася. Аднак ніякіх хваляў “асаднікаў” тады не было, а тыя людзі, што прыходзілі — ішлі ж сюды немцы, італійцы, шатландцы, палякі... — даволі хутка асіміляваліся на зацятых ліцьвінаў. Сталі, можна сказаць, патрыётамі гэтай зямлі. І, безумоўна, увесь час палітычная эліта ВКЛ марыла пра вяртанне незалежнасці. Прыгадаем хаця б Кейданскую унію 1655 года: тады ВКЛ разарвала унію з Польшчай, і тагачасныя нашы жамойты нават марылі пра аддзяленне ад ВКЛ. Карацей, дух ліцьвінскай незалежнасці заставаўся нескароным аж да канца існавання Рэспублікі Двух Народаў, ды і пазней. 

DSCN5842500.jpg
Застаецца загадкай: хто зрабіў гэты мемарыял?

Падыдзем да Вены... Польскія даследчыкі, спрабуючы разабрацца, чаму выдатнае, моцнае, загартаванае ў шматлікіх войнах з туркамі ды маскавітамі войска ВКЛ так і не паспела на поле бою пад Венай, вымушана прызнаюць факт: вышэйшыя магнацкія колы ВКЛ з даўніх часоў мелі выразныя “сепаратыскія” настроі. Які цынізм! Тое, што з нашага боку было барацьбою за Незалежнасць — палякі называюць сепаратызмам... Спачатку ў той  высакароднай справе рэй вялі Радзівілы, потым — Пацы, за імі — Сапегі. Напяпярэдадні вайны з туркамі краінай фактычна кіраваў род Пацаў. Але калі ў 1682-м памёр Міхал Пац (у гусарскай харугве якога, дарэчы, служыў Марцыян, прадзед Тадэвуша Рэйтана), то яго булаву — Вялікага гетмана Літоўскага — кароль Рэспублікі перадаў Казіміру Сапегу. Спадзеў быў такі: “сепаратыскія” мары той суцішыць і сам стане паслухмянаю лялькаю ў руках караля. Так не стала! А стала яшчэ горш, з пункту гледжання палякаў, што паказаў сойм 1683 года, які мусіў узгадніць пытанні вайсковага характару. Да таго ж ліцьвіны ў тыя часы былі, можна казаць, выразна прафранцузкай скіраванасці: у той час як палякі падтрымлівалі Габсбургаў, што таксама не спрыяла паяднанню думак у розных частках Рэспублікі. 

І вось — 1683 год, вайна з туркамі. Папярэдні расклад сіл у Рэспубліцы Двух Народаў мы збольшага апісалі. Вялікалітоўскае войска тады выправілася ў шлях. Было ў ім, паводле гістырычных звестак, 10000 ваяроў: 1000 гусар, 3000 пяцігорцаў, 1500 лёгкіх вершнікаў у татарскіх і казацкіх харугвах, 1500 драгунаў, 4 400 драбаў узору “нямецкага” і 600 “вянгерскага” ды ледзь не такі ж па колькасці абоз ішоў няспешна, “па гарах, у абход магістральных шляхоў”. 

Рушыла да Вены і польскае войска: 26 000 чалавек. Больш за палову там было русінска-ўкраінскай шляхты і казакоў, якім у Вене, дарэчы, нядаўна  пастаўлены помнік. Кароль Ян ІІІ Сабескі, збіраючы войска пад Кракавам, увесь час атрымліваў сумныя весткі з Аўстрыі: Вена, у якой каля 15 тысяч абаронцаў, абкладзена туркамі, якіх у 20 разоў болей, трымаецца, але “надоўга трываласці  не хопіць”. Таму, не дачакаўшыся ліцьвінаў, 29 ліпеня польскія войскі рушылі ў паход. Вялікалітоўскія тады падыходзілі да Варшавы. А калі войскі хрысціянскай кааліцыі Аўстрыі, Нямеччыны і Польшчы 12 верасня разбілі турэцкае войска Кара-Мустафы ў працяглай і крывапралітнай сечы, нашы толькі падцягваліся да Кракава. Дзе і былі заспеты ганцом пераможцаў, з загадам скіравацца ў Венгрыю, дзе атабарыўся лютэранін князь Цёкёле, хаўруснік Асманскай імперыі ды зацяты вораг каталікоў Габсбургаў і Яна ІІІ Сабескага. 

DSCN5839500.jpg
Геолаг з Мінска Уладзімір Шымановіч ля камянёў

Важны момант: дзесяціты­сячнае войска ВКЛ складалася з прадстаўнікоў, бадай, усіх вядомых шляхецкіх і магнацкіх родаў. Так што калі б хоць якая частка яго дайшла да Вены, гэта было б вядома і нам, і нашчадкам ваяроў. Але ж нам такіх сведчанняў не сустрэлася. А пра далейшы пераможны шлях літоўскага войска “сведкі падзей”  шмат напісалі ў судовых кнігах. Скардзіліся спачатку палякі, праз землі якіх ішло войска, потым наракалі і венгры. Але ж вайна ёсць вайна: паводзіны жаўнераў падобныя, пад якімі б яны харугвамі ні ішлі. Ліцьвіны, і гэта галоўнае,  добра біліся ў чужым краі, бо ад гэтага залежала іх слава і вяртанне дамоў. Дбалі і пра трафеі. Пры тым нашы гетманы раз-пораз выказвалі непадпарадкаванне загадам караля, якія прыніжалі гонар ВКЛ. Аднойчы, у снегавую завіруху, Ян ІІІ вырашыў паказаць сваім габсбургскім прыяцелям моцнае і свежае войска Літвы. Шэсць гадзін чакала высокае начальства “без агня і даху”, а ліцьвіны не з’явіліся. Потым казалі: пахолкі раз’ехаліся па акрузе шукаць сена, а ў малой лічбе з’яўляцца “де, негоже”... Неўзабаве войскі разышліся “на зімовыя кватэры”.

У даўнія часы “вера” была нормаю нават сярод ваяроў, якія, з лёгкасцю парушаючы запаветы Божыя, з такой жа лёгкасцю потым у тым шчыра каяліся. І няма чаго дзівіцца, што нашы ваяры вывезлі з тэрыторыі баявых дзеянняў такія-сякія трафеі, сярод якіх і абразы Дзевы Марыі з сынам. Мы маем звесткі пра два такія. Адзін — цудатворны абраз з касцёла мястэчка Арава. Казімір Сапега падараваў яго віленскаму Брацтву Девы Марыі. Другі абраз “пэўны шляхціц” падараваў касцёлу ў Васілішках, дзё ён знаходзіцца, пэўна, і цяпер. Не адставалі ў тым ад ліцьвінаў, а можа і падаўшы ім прыклад, і палякі. Вядома пра абраз Девы Марыі Ларэтанскай, які Гетман каронны Ябланоўскі “адшукаў” блізу Вены ў руінах палаца і падараваў Яну ІІІ Сабескаму. Пазней гэты абраз, разам з усімі трафеямі 1683 года Сабескага, пяройдзе Радзівілам. Польскія даследчыкі згадваюць і пра выявы ваяроў з Гародні, удзельнікаў сечы, у касцёле бернардынаў. Але ці гэта ваяры той выправы, ці то проста выявы 12 дзеячаў ВКЛ, якія разглядаюць 12 апосталаў, што намаляваны на супрацьлеглым баку сцяны ў ХVIII стагоддзі, сказаць цяжка. 

А з нясвіжскімі трафеямі звязаны такі факт. У 100-годдзе Венскай сечы наш апошні кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі даў загад: святкаваць перамогу ва ўсіх дварах і падворках краіны. І нават выдзяліў на тое “аж 100 000 злотых”, што выклікала насмешкі над яго “шчодрасцю”. Радзівілы ж паставіліся да справы больш адказна. Не маглі яны даць каралю пераўзысці сябе ў шчодрасці і размаху святкавання. Усе трафеі, іншыя памяткі па Сабескіх, з якімі парадніўся род Радзівілаў — шатры, узбраенне, бунчукі... — паказвалі грамадскасці ў Нясвіжы. Рэчам нават у тыя часы “не было цаны”, як пісаў “першы паэт Літвы” Уладзіслаў Сыракомля, нашчадак Казіміра-Уладзіслава Кандратовіча, удзельніка выправы 1683 года. Цяпер усё тое захоўваецца ў Нацыянальным музеі Варшавы, куды патрапіла ў ХХ стагоддзі. 

А Патапавіцкія камяні, безумоўна, маюць дачыненне да кампаніі 1683 года! Калі не да бітвы пад Венай, то да вайны ў гарах Венгрыі, якая выбіла з шэрагаў блізу 1000 ваяроў ВКЛ. Валуны маглі быць усталяваныя прадстаўнікамі наваградскай шляхты ў гонар вяртання продкаў з вайны, у памяць пра загінулых продкаў ці сваякоў. Пэўна, валуны ўстанавілі, зрабілі на іх надпісы пад час святкавання “100-годдзя перамогі”: у 1783-м. Дарэчы, некаторыя камяні яшчэ засыпаны зямлёй, месца патрабуе археалагічнага даследавання. 

Патапавіцкі комплекс — знакавая адметнасць Ляхавіччыны, прычым разам з Грушаўкай: яна там непадалёку. Першым уладальнікам Грушаўкі, з роду Рэйтанаў, сапраўды быў удзельнік той вайны, Міхал Казімір Рэйтан, дзед Тадэвуша Рэйтана. То ці не з ініцыятывы яго нашчадкаў і рабіўся мемарыял? 

Зьміцер Юркевіч, 
арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана


"Мураванка" . Працяг супраць-аварыйных працаў.


21 жніўня


23 жніўня


Застаецца апошні (?) кідок на дах.. :)

среда, 19 августа 2015 г.

Унікальнае...гумно. Ільля Свірын ("Культура"№33, 15 жніўня 2015)



ДАХ-29 "Адраджэнне"

Фестываль сучаснага мастацтва ДАХ-XXIX "Адраджэнне"
і фестываль традыцыйнай культуры "З крыніц спрадвечных" (Ляхавіцкае раённае свята) у сумеснай імпрэзе  22 жніўня 2015 г. у сядзібе Рэйтанаў , вёска Грушаўка.
Пачатак а 12 00 гадзіне.

Удзельнік "З крыніц спрадвечных" - вельмі шматлікія мясцовыя фальклёрныя калектывы, народныя майстры і кухары.

Удзельнікі фестываля ДАХ:

Пачэсныя госці :
Рыгор Сітніца, старшыня Беларускага Саюза Мастакоў
Алесь Жлутка, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута Гісторыі Акадэміі Навук Беларусі
Уладзімір Арлоў, рэжысер, пісьменнік
Юры Зялевіч, дырэктар музэя-сядзібы "Пружанскі палацык"

Удзел бяруць:
музыкі-спевакі -
Алесь Лось  http://www.aleslos.com/
Цімох Авілін і Павал Селівончык   http://azgur.by/sobytiya/item/balzam-paci
Таццяна Грыневіч http://budzma.by/?asoba=taccyana-hrynevich-matafonava


"Мова Нанова-Баранавічы" (Модныя курсы беларускай мовы, вядучая Юля Траццяк) http://vk.com/movananova.baranavichy

Мастакі:
Алесь Родзін, графічны шэраг "Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі" (Менск)
Мастацкая суполка "Абуджэнне" (Менск-Узда)
Анатоль Лабкоўскі (Баранавічы)
Святлена Бадак (Баранавічы)
Зьміцер Шапавалаў (Менск)
Мастакі горада Слоніма

Таксама, упершыню, да нас далучацца прадстаўнікі школы гістарычнага фехтавання  Duellatoria Alba (Менск), якія прадэманструюць гледачам свае майстэрства. Магчымы інтэрактыў.  http://duellatoria.by/ru/about

Магчымы змены-перамены...

Можна будзе спыніцца з намётам у табары . Бярыце гітары, дуды, ліры, бубны...:)


Зваротная сувязь:
Пракуратары - Зьміцер Юркевіч і Алесь Родзін 
lefthunder@   gmail.com
+375 33 375 72 50



вторник, 18 августа 2015 г.

9-16 жніўня. Грушаўка.. Сёе-тое-усё.

"Мураванка"








"мураванка" пад страхой

"мураванка" па-над страхой



каменная сарока


пацярпелае гумно








"мураванка"
праз некалькі гадзінаў усе дзьверныя і ваконныя праёмы будуць закладзены цэглай. 
да лепшых часоў.







стайня.  






грушаўскія мастакі 



пачатак мураваначных працаў. ачыстка даху ад галля, моху, смецця.


100-гадовая гонта


300-гадовая цэгла-пальчатка




небяспечны участак даху замураваны наноў



табар і табарыты


кавун ад ЖКГ





самотны назіральнік-абярэг







стайня. нехта парупіўся.




раскансервацыя кансервацыі

ўзарваны бровар



кароўнік




працяг супрацьаварыйшчыны





пілігрымы



плён


у чаканні (далучайцеся на 21-23 жніўня!)







тут патрэбна больш сур'ёзная дапамога.