суббота, 20 декабря 2014 г.

1812 – 2014: «Каладзееўскія чытанні» ў Барысаве

http://bfk.by/?p=1239#more-1239


1812 – 2014: «Каладзееўскія чытанні» ў Барысаве
 Пяты раз Барысаў прымаў канферэнцыю, якая ўжо трывала заваявала рэпутацыю выдатнай пляцоўкі для абмеркавання гістарычных пытанняў, звязаных з напалеонаўскімі войнамі. Падкрэслім, што ініцыятарам і непасрэдным месцам правядзення сустрэчы з’яўляецца Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Івана Каладзеева. Адсюль і такая назва чытанняў. Сёлета якраз споўнілася 155 гадоў з дня нараджэння Каладзеева, добра вядомай у Беларусі асобы. Калекцыянер і краязнаўца, І. Каладзееў пакінуў па сабе значную спадчыну (яго славутая бібліятэка часткова захавалася і знаходзіцца цяпер у Мінску і Маскве).Чытаць далей…
Праграма чытанняў была дужа шматабяцальнай. У горад на Бярэзіне мусілі сабрацца шматлікія навукоўцы, але, на жаль, усё прайшло больш сціпла. Па розных прычынах у канферэнцыі не ўзялі ўдзел шэраг спецыялістаў, а іх даклады, у лепшым выпадку, проста зачыталі перад удзельнікамі (сярод іх такія вядомыя гісторыкі, як І. Груцо, М. Плавінскі, В. Кошман). Не з’явіўся ў Барысаве і даследчык эпохі Жэром Бакур з Цэнтра напалеонаўскіх даследаванняў (Францыя), які працягвае справу свайго бацькі Фернана Бакура – вывучае месца пераправы Вялікага войска праз Бярэзіну ў 1812 г. У свой час прафесар Ф. Бакур усталяваў помнік на Брылёўскім полі і стаў аўтарам даследавання пад назвай «Бярэзіна. Ваенная перамога» (выдадзена пасмяротна ў 2006 г.).
Такім чынам, кола асобаў, што сабраліся на канферэнцыі, было не дужа шырокім, але гэта дазволіла засяродзіцца на канкрэтных тэмах.
Напрыклад, госць з далёкага Іркуцка А. Ануфрыеў у канцы свайго дакладу прапанаваў аздобіць ваенныя казармы ў Барысаве мемарыяльнай дошкай у гонар слаўных іркуцкіх гусараў, што да рэвалюцыі кватаравалі ў горадзе і аддана служылі «Богу, Цару і Айчыне»…
Вельмі цікавыя матэрыялы былі прысвечаныя археалагіным знаходкам у наваколлях Барысава, зробленыя аматарамі «метала-дэтэктарнага пошуку» (а прасцей, чорнымі археолагамі). Прагучаў і змястоўны даклад Г. Кірэевай пра кнігі і рукапісы з бібліятэкі Каладзеева ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
czytanni_01«Каладзееўскія чытанні» таксама сталі дадатковай магчымасцю, каб узняць пытанне пра забытых герояў напалеонаўскіх войнаў – братоў Станіслава і Дамініка Рэйтанаў, якім былі прысвечаныя два асобныя даклады. Так, менавіта тых Рэйтанаў, чый дзядзька, славуты Тадэвуш, калісьці клаўся на падлогу і крычаў: «Тапчыце мяне, але не тапчыце Бацькаўшчыну». Абодва пляменнікі бралі ўдзел у вайне на баку Банапарта.
С. Рэйтан, паручнік драгунскага расійскага палка ў адстаўцы, як толькі Бацькаўшчына паклікала сваіх сыноў пад харугвы новастворанага літоўскага войска, уступіў у 20-ы ўланскі полк, куды камісарам быў прызначаны паплечнік Т. Рэйтана па сейме 1773 г. – Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі. Вайна для Станіслава скончылася даволі хутка, бо неўзабаве, хворым, ён патрапіў у расійскі палон.
Малодшы брат Станіслава Дамінік яшчэ раней уступіў у войскі Напалеона, і пад час «Рускай кампаніі 1812 г.» ужо служыў пры Генеральным штабе ад’ютант-капітанам. Вайсковую службу Дамінік завяршыў пасля адрачэння Напалеона ад трона, падпалкоўнікам Генштаба, з атрыманымі за адвагу крыжамі.
Дарэчы, 1812 г. паклікаў на гістарычную сцэну яшчэ аднаго героя сейма 1773 г., Самойлу Корсака, былога наваградскага пасла, неадступнага таварыша Рэйтана і Багушэвіча. С. Корсак – палкоўнік літоўскай кавалерыі, чалец найвышэйшай Рады ВКЛ пад час паўстання 1794 г., доўгія 18 гадоў туляўся па чужыне, перш чым змог вярнуцца на Бацькаўшчыну.
Завяршыліся чытанні экскурсіяй у адноўленым нядаўна доме-сядзібе І. Каладзеева і праглядам фільма з тэндэнцыйнай назвай «1812. Першая Айчынная вайна».
Зміцер ЮРКЕВІЧ, арт-суполка імя Т. Рэйтана,
Анатоль СЦЕБУРАКА, кандыдат гістарычных навук

пятница, 12 декабря 2014 г.

Выстава "Тадэвуш RE:turn" (прысвечаная 275-й гадавіне з дня нараджэння нацыянальнага героя Беларусі- Тадэвуша Рэйтана)


Пры стварэнні афішы выкарыстаны наступныя творы:

"Мураванка" Напалеон Орда (сяр.ХІХ ст)
"Грушаўка" Валер Вядрэнка (пач.ХХІ ст)
"Тадэвуш Рэйтан" Уладзіслаў Аляшчынскі (1836 г.)

среда, 10 декабря 2014 г.

Тадэвуш Рэйтан . Выставы.

http://img.audiovis.nac.gov.pl/SM0/SM0_1-K-11503.jpg
12 лістапада па 12 снежня ў Цэнтры Сучаснага Мастацтва (Менск, Някрасава, 3) у межах праэкта “Сума Сумарум” праходзіць выстава Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана , прысвечаная роду Рэйтанаў,
Асаблівая увага нададзена найбольш знакамітаму прадстаўніку гэтага старажытнага беларускага шляхецкага роду – Тадэвушу Рэйтану (1740-1780), нацыянальнаму герою Беларусі.
У дзвух залах ЦСМ прадстаўлена блізу 30 буйных графічных прац , выкананых вядомым мастаком Алесем Родзіным (гістарычныкансультант З.Юркевіч) аб’яданых у серыю “Род Рэйтанаў.Асобы.Падзеі”, і каля 10 інсталяцый Зьмітра Юркевіча на тэму Надзвычайнага сойму 1773г., якія злучыўшыся з графікай ,разам стварылі незвыклую трохвымерную гістарычную прастору.
Выстава працуе да 12 снежня.
***
Наступную выставу пад назовам “Тадэвуш RE:turn” (прысвечаная 275-ай гадавіне з дня нараджэння Тадэвуша Рэйтана) Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана праводзіць сумесна з Нацыянальнай Бібліятэкай Беларусі (галерэя “Лабірынт”, 3-ці паверх, пр.Незалежнасці, 116).
Адкрыццё 15 студзеня , а 17-й гадзіне. Удзел у ёй бяруць блізу 15 мастакоў і фатографаў. Таксама гледач зможа пабачыць літаратурныя творы прадстаўнікоў роду Рэйтанаў, а таксама творы , якія прысвечаны Тадэвушу Рэйтану (з калекцыі НББ і Арт-суполкі).
На адкрыцці , як заўсёды адмысловыя прамовы-перформансы-музыка. Запрашаем!
Зьміцер Юркевіч, Алесь Родзін
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
Дадатковую інфармацыю аб дзейнасці суполкі можна атрымаць тут:
www.reyten.blogspot.com
а таксама ў facebook ,vk

вторник, 2 декабря 2014 г.

СПРАВАЗДАЧА ДЗЕЙНАСЦІ АРТ-СУПОЛКІ за 2013/2014 гг.















Дзеі (фэсты-выставы):


Фестываль Дах-16 “WAR” ,кунстхаўс ТАХЕЛЕС, 2012, Берлін

Суботнік, красавік, 2013, сядзіба Рэйтанаў, в. Грушаука

Фестываль (+выстава)  Дах-Крах-ХХ “Напрыканцы канца”, травень, 2013, Музэй сучаснага мастацтва, Менск

Фестываль (+выстава, вечарына памяці Тадэвуша Рэйтана) “Рэха-Даху”, чэрвень,2013, музэй “Пружанскі палацык”, г.Пружаны

Фестываль Дах-ХХІ “..”, жнівень, 2013, сядзіба Рэйтанаў, в. Грушаўка

Літаратурны конкурс імя Тадэвуша Рэйтана, жнівень-верасень 2013.

Супраць-аварыйныя працы,кастрычнік-лістапад, 2013, Грушаўка, Ляхавічы

Запачаткаваны і працягвае разбудоўвацца буйны графічны шэраг "Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі" (з'яўляецца ад таго часу цэнтральным стрыжнем любой Рэйтанаўскай імпрэзы) (маст. Алесь Родзін, канс. З.Юркевіч)


Нямон, Рэйтан   выстава, люты 2014,Палац Мастацтва, Менск

Суботнік ,сакавік, 2014, сядзіба Рэйтанаў, в.Грушаўка

Навукова-практычная канферэнцыя “Род Рэйтанаў”,выстава, красавік 2014, Палац Мастацтва, Менск

Удзел у выстве "“Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта” ( жывапіс А. Родзін, інсталяцыі З.Юркевіч, перформанс "Механёры Культуры") красавік, 2014, выставачны павільён, Менск


Фестываль “Рэха-Даху-ІІ” (+выстава), чэрвень 2014, музэй “Пружанскі палацык”, г.Пружаны

Фестываль Дах-ХХV “Вяртанне”, жнівень 2015, сядзіба Рэйтанаў, в.Грушаўка

Выстава, прысв. К.Каліноўскаму , верасень 2014 , Палац Мастацтва, Менск


Прэзентацыя альманаха “Тэксты”(нумар прысвечаны Тадэвушу Рэйтану), выстава, кастрычнік, 2014, Палац Мастацтва, Менск

Выстава “Род Рэйтанаў. Падзеі .Асобы”, лістапад, снежань 2014, Цэнтр сучаснага мастацтва, Менск

“Каладзееўскія чытанні” V (даклад- “Пляменнікі Тадэвуша Рэйтана ў 1812 годзе: Дамінік Рэйтан”), лістапад, 2014, бібліятэка ім.Каладзеева, г.Барысаў

Удзел у фэсце""penAtra(C)tion-5: Тадэвуш Рэйтан vs Пане Каханку: мастацтва вайны з аб’ектыўнасцю" (перформанс суполкі Механёры Культуры - "Хто болей?"), лістапад 2014 , ЦСМ, Менск

У спіс дадаюцца артыкулы, якія самым непасрэдным чынам датычацца дзейнасці суполкі, але створаны не яе прадстаўнікамі.

Артыкулы:

З.Юркевіч “Падзяліць-не падзяліцца?” №11, 16 сакавіка 2012, Культура
З.Юркевіч “Герб апошняга з Рэйтанаў” (частка І) №33, 17 жніўня 2013,Культура
З.Юркевіч “Герб апошняга з Рэйтанаў” (частка ІІ) №34, 24 жніўня, 2013,Культура
З.Юркевіч “Нобіль, не узяты “на аловак”(частка І) №11,15 сакавіка 2014,Культура
З.Юркевіч “Нобіль, не ўзяты на аловак” (частка ІІ) №14, 5 красавіка 2014,Культура
З.Юркевіч “Куфар Пандоры: пра адно імя і пытанне “Чаму?” №30, 27 ліпеня 2014,Культура
З.Юркевіч “Што “са столі”, а што –не” №31, 2 жніўня 2014, Культура
З.Юркевіч “Знакаміты паплечнік Рэйтана” №36, 6 верасня 2014, Культура

З.Юркевіч “І ён – Рэйтан” №44 (493), лістапад 2013, Краязнаўчая газета
З.Юркевіч “Калі і дзе нарадзіўся Тадэвуш Рэйтан” №07 (504), люты 2014, Краязнаўчая газета
З.Юркевіч “Паходжанне Тадэвуша Рэйтана” №09 (506), сакавік 2014, Краязнаўчая газета
З.Юркевіч “Пахаванне “Пад грабам” №18 (515), май 2014,Краязнаўчая газета
З.Юркевіч “На тым тыдні…” №32 (529), жнівень 2014,Краязнаўчая газета
З.Юркевіч “Вяртанне “ДАХУ” №33 (530), верасень 2014, Краязнаўчая газета
З.Юркевіч “Як “уваскрос” Самойла Корсак” №34 (531), верасень 2014Краязнаўчая газета
З.Юркевіч “Дзе варта пабываць” №40 (537),кастрычнік 2014,Краязнаўчая газета

З.Юркевіч “Вяртанне на Бацькаўшчыну” №19, 23 траўня, 2013 , Голас Радзімы
З.Юркевіч “Вандроўкі ў Пружаны і ў вёску Грушаўку”, №29 1 жніўня 2013, Голас Радзімы
З.Юркевіч “Вянок мастацтваў у Грушаўцы” №38, 3 кастрычніка 2013, Голас Радзімы
З.Юркевіч “Талака ў Грушаўцы” №16, 24 красавіка 2014, Голас Радзімы
З.Юркевіч “Пад дахам Грушаўкі” №34, 11 верасня 2014, Голас Радзімы
З.Юркевіч “Каб квітнела Грушаўка”№38, 9 кастрычніка 2014, Голас Радзімы

З.Юркевіч “240 гадоў таму…тры беларуса, якія зрабілі першы падзел Рэчы Паспалітай нелігітымным” №30, 23 чэрвеня 2014, Аргументы і Факты (АіФ)
З.Юркевіч “Помнікі тваёй краіны” №174, 17 верасня 2013, Звязда
З.Юркевіч “Станіслаў Рэйтан:радавод і жыццярыс”, №05, 2014, Тэксты
З.Юркевіч “Станіслаў Рэйтан: пісьменнік з роду Рэйтанаў, асуджаны на забыццё” №05, 2014, Тэксты


І.Свірын “Дакументы на руіны не робяцца!” №16, 20 красавіка 2013,Культура
І Свірын “Ад “Грушаўкі” да Грушаўкі” №17, 27 красавіка 2013,Культура
І.Свірын “Банальны вандалізм” №19, 11 траўня  2013, Культура
І.Свірын “Апакаліпсісізноў адмяняецца”№21,25 траўня 2013, Культура
І.Свірын “А ў “тырнэтах” пішуць:заняпад”, №34, 24 жніўня 2013,Культура
  “Дызайнерскі ход” №32, 10 жніўня 2013,Культура
І.Свірын “ Вось-вось абрынецца. Ці не?” №46, 16 лістапада 2013,Культура К.Антановіч, І.Свірын “Ад “Грушаўкі” да Грушаўкі-2” №16, 19 красавіка 2014,Культура
І.Свірын “Дзе мяжа валанцёрства” №34, 23 жніўня 2014,Культура
І.Свірын “Пішчаць, кашляць, звяртаць на сябе ўвагу…” №06, чэрвень 2013, Мастацтва
“Да і пасля…” №29, 19 ліпеня 2014, Культура

Д.Кароль “Здаровы анархізм творчасці” №17, 26 красавіка 2013, Літаратура і мастацтва (ЛіМ)
К.Багданава “Самы ДАХ прыйшоў у рэгіёны”№20, 19 чэрвеня 2013, Вячэрні Брэст
І.Сядова “І слова было ДАХ…” №49, 26 чэрвеня 2013, Раённыя будні
Н.Кадагрыб “Забытыя на Радзіме” (канф.) №12 (509), сакавік 2014,Краязнаўчая газета
А.Гізун “Дзень, поўны музыкі, колераў і апошняга летняга сонейка”, №35, 27жніўня 2014, INTEX-PRESS
А.Кір’янаў “ Пам'ять крепче дерева” , №173, 16 верасня 2014, Рэспубліка
З.Крымоўскі “Наконадні дня святога Тадэвуша” №43(540), лістапад 2014, Краязнаўчая газета

 


понедельник, 1 декабря 2014 г.

V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Каладзееўскія чытанні”

29 лістапада ў Барысаве прагучала адразу 2 даклада :
     1) "Пляменнікі Тадэвуша Рэйтана ў 1812 годзе: Станіслаў Рэйтан"  (Анатоль Сцебурака)
     2) "Пляменнікі Тадэвуша Рэйтана ў 1812 годзе: Дамінік Рэйтан" (Зьміцер Юркевіч, ад імя Арт-           суполкі)
          У абодвух дакладах неаднаразова быў узгаданы і сам  Тадэвуш Рэйтан.

















Удзел у Каладзееўскіх чытаннях
Удзел у Каладзееўскіх чытаннях
29 лістапада ў Барысаўскай цэнтральнай раённай 
бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева прайшла V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Каладзееўскія чытанні”, прысвечаная 155-годдзю з дня нараджэння І.Х. Каладзеева.У чытаннях прыняла ўдзел загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Галіна Уладзіміраўна Кірэева з дакладам “Крыніцы фарміравання збору І.Х.Каладзеева (па фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)”. Канферэнцыя была арганізавана Барысаўскім раённым выканаўчым камітэтам, Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імяІ.Х.Каладзеева, домам-сядзібай І.Х.Каладзеева, Клубам-сядзібай “Бівак” (г. Барысаў).
На адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам выступілі дырэктар Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева Галіна Міхайлаўна Слесарэнка. У мерапрыемстве з дакладамі прынялі ўдзел даследчыкі і спецыялісты Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана (г. Баранавічы), газеты “Гоман Барысаўшчыны”, Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Іркуцк, Расія), Екацярынбургскай ваенна-гістарычнай суполкі “Горны шчыт” (г. Екацярынбург, Расія). Пад час работы канферэнцыі разглядалася значэнне асобы І.Х. Каладзеева ў захаванні і увекавечванні гісторыі вайны 1812 г. у Барысаве і Барысаўскім раёне, укараненне інавацыйных форм і метадаў папулярызацыі тэмы вайны 1812 г. у асветніцкай дзейнасці ўстаноў культуры і адукацыі раёна, вынікі археалагічных даследаванняў у раёне ракі Бярэзіна, маршруты руху “Вялікай арміі” Напалеона ў раёне Барысава, дзейнасць сучасных аматарскіх аб’яднанняў па ваенна-гістарычным мінулым Барысаўскай зямлі.
У рамках канферэнцыі адбылася экскурсія па экспазіцыі дома-сядзібы І.Х. Каладзеева і аўтарскай выстаўцы ваенна-гістарычнай мініяцюры мастака Ігара Гарбунова. Таксама ў доме-сядзібе адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма “1812. Першая Айчынная”.




http://www.nlb.by/portal/page/portal/index/detailed_news?param0=111512&lang=be&rubricId=711

Ілья Сін пазнаёміў Мінск з першымі беларускімі перформерамі Каралем Радзівілам і Тадэвушам Рэйтанам


















29 лістапада ў сталічным Цэнтры сучасных мастацтваў адбыўся фестываль мастацтва перформансу "penAtra(C)tion-5: Тадэвуш Рэйтан vs Пане Каханку: мастацтва вайны з аб’ектыўнасцю".

Паводле слоў арганізатара фестывалю Ільі Сіна, прысвечаны ён быў "ганаровым айцам" беларускага акцыянізму — Каралю Станіславу Радзівілу (1734 – 1790) і Тадэвушу Рэйтану (1740 – 1780).

"Безумоўна, у тую эпоху ніхто яшчэ не ведаў слова "перформанс", але іх нейкія аўтарскія дзеянні могуць кваліфікавацца такім чынам, — сказаў Сін. — Так, у гэтым ёсць нейкая правакацыйнасць, але мне здаецца, пра гэта можна казаць, не пакрыўдзіўшы даўно памерлых людзей".

Гэтыя дзве гістарычныя постаці жылі ў адзін час і амаль у адным месцы, сказаў Сін. Сем'і Радзівілаў і Рэйтанаў звязвалі даўнія сяброўскія сувязі. Агульную атмасферу таго часу вызначала апакаліптычнае прадчуванне немінучага скону эпохі, і з гэтым трэба было нешта рабіць. Але супрацьстаяць няўмольнаму ходу гісторыі "легітымнымі" палітычнымі метадамі аказалася ўжо немагчыма. Рэйтан і Радзівіл узялі на ўзбраенне той спосаб актыўнасці, які мы сёння без асаблівых ваганняў назвалі б перформансам.

"Мэта нашага фестывалю — паказаць, што перформанс — гэта ўсё ж мастацтва аўтарскае , і яно можа быць вельмі разнастайным па тэматыцы і спосабах выканання нават з выкарыстаннем сучасных тэхнічных наваротаў", — дадаў ён.
Відэа Васіля Сямашкі, БелаПАН.

http://belapan.com/archive/2014/11/30/media_perfomance/