Гэта гісторыя будзе больш кароткая, чым папярэдняя. Па-суседству з Ляскоўскімі, Брадоўскім і Каліноўскім, ёсць сямейнае пахаванне Мальцужынскіх.
Тут пахаваны Станіслаў і яго жонка Сафія з Сніткаў. Побач з Сафіяй, па ўсей верагоднасці, яе сястра Ізабэла (гл. частку ІІІ).
Станіслаў меў брата Ігната, з якім яны разам вучыліся ў Віленскім універсітэце. тыя сія сведчанні пра братоў маюцца ў літаратуры прысвечанай філамацка-філарэцкай тэме, бо браты (прынамсі Ігнат) мелі самае непасрэднае дачыненне да патаемных таварыстваў.
Пра Ігната вядома, што ён быў выкладчыкам гісторыі, масонам (у 1821). Але, пра далейшы яго лёс звестак пакуль не маецца.
Іншая справа са Станіславам. Завершыўшы ўніверсітэт, ён працаваў выкладчыкам у Крожах , аб чым пакінуў ўспаміны. А пазьней займаў пасаду прафесара грэцкай і лацінскай мовы ў Свіслацкай гімназіі.
Падобна, што меў аднаго сына Вітальда-Канстанціна, які нарадзіўся ў 1832 годзе. Метрыкі хросту вадой і дапаўнення хросту дадаюцца.
Таксама дадаю біяграфічны нарыс пра Вітальда Мальцужынскага з Польскага біяграфічнага слоўніка, дзе маецца згадка пра працы ягонага бацькі, сярод якіх Дзённік пра жыццё ў Свіслачы і г.д.