У праектах, якія рэалізуе Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, могуць паўдзельнічаць суайчыннікі з замежжа Чытачы ведаюць пра імпрэзы, якія ладзіць наша арт-суполка ў вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна, у родавай сядзібе Рэйтанаў. Праводзім суботнікі, фестывалі. Нам не хацелася б, каб гэтая сядзіба стала нечай уласнасцю. Захаванне духоўнай і матэрыяльнай спадчыны — святы абавязак усіх, хто адчувае сябе сынам, дачкою Бацькаўшчыны. Мы ж мяркуем, што ключавыя, статусныя аб’екты павінны заставацца выключна ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта справа гонару і прэстыжу незалежнай дзяржавы. Фінансавыя ўкладанні ў такія аб’екты дадуць з часам адметны прыбытак: створаць апірышча пад нагамі тым, хто шукае сэнсу жыцця, сферы пракладання сіл.
Грушаўка ж — тое месца, што ажыўляе даўнюю гісторыю беларускай дзяржаўнасці, паядноўвае народ, дае прыклад вернасці высокім ідэалам і любові да Айчыны. Звяртаемся да ўсіх з прапановай: далучайцеся да імпрэзаў. Прыязджайце на Грушаўскія фэсты. Верым, з часам дзяржава возьме пад апеку Комплекс у Грушаўцы, але і ўсім нам трэба яго падымаць. Сядзіба вартая таго, каб культурнае, гаспадарчае жыццё вярнулася ў яе сцены. Плануем ладзіць там экспазіцыі: распавядаць пра гісторыю Беларусі, роду Рэйтанаў, абуджаць рамантычныя струны ў нашых душах. Грушаўка, верым, стане па значнасці на адзін узровень з Нясвіжам і Мірам, Косава, Ружанамі — але зберажэ сваю ўтульнасць. З вяртаннем сядзібе жыцця зменяцца і агульныя абрысы наваколля.
Такое магчыма ў Дзяржаўным гістарычна-культурным цэнтры “Грушаўка”, Зьміцер Юркевіч, арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
Читать статью полностью на портале «СБ»: http://tv.sb.by/roznae/article/kab-kv-tnela-grusha-ka.html
среда, 25 марта 2015 г.
“Забытыя імёны герояў: культурныя стратэгіі і практыка вяртання”
24 сакавіка, у апошні дзень выставы ў Нацыянальнай Бібліятэцы, у рэдакцыі газэты “Культура” быў праведзены круглы стол “па тэме “Забытыя імёны герояў: культурныя стратэгіі і практыка вяртання”, прымеркаваным да выстаўкі “Тадэвуш RE:turn" у Нацыянальнай бібліятэцы. У рамках сустрэчы былі абмеркаваны тыя рэальныя магчымасці, якія мае ў цяперашні момант дзяржава і грамадства па ўвекавечванні памяці выбітных постацяў беларускай гісторыі.Прынамсі адным з вынікаў круглага стала будзе вялікая публікая ў “Культуры”.
Вядучыя -Ілля Свірын і Кастусь Антановіч – журналісты газеты “Культура”. Сябры Арт-суполцы.
Іван Сацункевіч – гісторык, прадстаўнік тапанімічнай камісіі па найменаванню і перайменаванню вуліцаў г.Менску пры Менгарвыканкаме
Уладзімір Арлоў- кінарэжысер, пісьменнік. Сябра Арт-суполцы.
Алесь Суша – гісторык, намеснік дырэктара Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі
Алесь Жлутка –філолаг (лацініст), гісторык . Інстытут Гісторыі РБ. Сябра Арт-суполцы.
Алесь Родзін – мастак жывапісец, сузаснавальнік Арт-суполцы, супракуратар фестывалю “ДАХ”.
Віктар Скарабагатаў – оперны спявак, выкладчык, музыказнаўца ,кіраўнік “Беларускай капэлы”
Дыяна Трысцень – намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама
Наталля Скрыпнік- метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ляхавіцкага райвыканкама
Зьміцер Юркевіч – дасьледчык “рэйтаназнаўца”, заснавальнік Арт-суполцы , супракуратар фестываля “ДАХ”.
Алена Прохарава- харэограф, сяюра Арт-суполцы
Кацярына Маркевіч -дызайнер, сябра арт-суполцы
Алена Прохарава- харэограф, сяюра Арт-суполцы
Кацярына Маркевіч -дызайнер, сябра арт-суполцы
Аб выніках , як і заяўлена ў прадмове чытачы змогуць даведацца ў бліжэйшых нумарах “Культуры”.
Здымкі : Кацярына Маркевіч
Памяці Тадэвуша Рэйтана
"Краязнаўчая газета"
Памяці Тадэвуша Рэйтана
http://bfk.by/?p=1559
Напярэдадні заканчэння выстаўкі
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі працуе выстаўка «Тадэвуш Rе:turn». Яна размясцілася ў дзвюх залах: у галерэях «Лабірынт» і «Атрыум» (пад час мантажу экспазіцыі атрымала назву «Барбакан» за сваё падабенства з тыпам абарончага збудавання).
Экспазіцыя падзеленая на дзве часткі. У «Лабірынце» змясціліся творы, прысвечаныя яркім старонкам з жыцця Т. Рэйтана, гісторыі роду, а таксама найбольш вядомым прадстаўнікам і сваякам Рэйтанаў: С. Манюшку і Я. Наркевічу-Ёдку. Асобна былі прадстаўленыя графічныя і жывапісныя творы Н. Орды, В. Маркаўца, Р. Сітніцы, А. і П. Шарыпаў, У. Басалыгі, З. і Н. Шапавалавых, С. Бадак, А. Лабкоўскага, М. Купавы, Р. Батальёнка. Іх творы, прысвечаныя рыцарам і помнікам старасветчыны, краявідам і памятным мясцінам нашай Бацькаўшчыны, як нельга лепей падыходзілі па духу графічным творам Алеся Родзіна з серыі «Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі» (гістарычны кансультант – аўтар гэтых радкоў). Варта адзначыць, што некаторыя з працаў былі створаныя ў Грушаўцы Ляхавіцкага раёна пад час мінулых пленэраў.Чытаць далей…
Экспазіцыя «Атрыума» прадстаўляе падзеі надзвычайнага сейма Рэспублікі Абодвух Народаў – ВКЛ і Польшчы, які пачаўся 19 красавіка 1773 г. На палотнах А. Родзіна знайшлося месца ўсім галоўным дзейным асобам: як сапраўдным героям Т. Рэйтану, С. Корсаку, С. Багушэвічу-Мінькоўскаму, так і іх апанентам – А. Паніньскаму і яго прыхільнікам. Тыя першыя дні сейма былі адноўленыя мастакамі на падставе дыярыўшаў, якія вялі некаторыя з прысутных на сейме ўраднікаў. Таму, калі адняць ад іх трошкі творчага пошуку, то працы могуць лічыцца «жывымі ілюстрацыямі і дакументальнымі сведчаннямі эпохі».
Тут жа змешчаныя фотаздымкі А. Ясінскай і К. Булас, зробленыя ў Грушаўцы пад час здымак дакументальнага фільма «Аліна Рэйтан. Апошняя з роду» (рэжысёр А. Ясінская).
Асобным блокам былі размешчаныя рэпрадукцыі выяваў Т. Рэйтана, створаныя мастакамі ХІХ і ХХ стст. Ф. Смуглевічам, У. Барвіцкім і інш. Знайшлося тут месца і самаму знакамітаму твору Яна Матэйкі – «Рэйтан на сейме 1773 года».
Намаганнямі супрацоўнікаў бібліятэкі і Арт-суполкі быў зроблены і літаратурны блок выстаўкі. Гледачам былі прадэманстраваныя ледзь не ўсе творы, прама ці ўскосна датычныя асобы Т. Рэйтана. Старыя кнігі Станіслава Рэйтана і Ганны Герычовай (пляменнікаў Тадэвуша), Г. Жавускага, А. Міцкевіча, Я. Шуйскага, Л. Вегнера, В. Канчынскай і творы-артыкулы нашых сучаснікаў У. Емельянчыка, А. Марцыновіча, М. Турыянскага, С. Чарановіча і інш. Тут жа былі прадстаўленыя і вынікі дзейнасці Арт-суполкі – артыкулы, календары ды інш.
Літаратурныя творы, сабраныя намі за тры гады пошуку, з’яўляюцца каменем «першапачатковага фонду» мемарыяльнага музея Т. Рэйтана, які (такая думка гучала пад час адкрыцця з вуснаў усіх выступоўцаў) павінен паўстаць у радавой сядзібе Рэйтанаў у в. Грушаўка.
На думку многіх наведнікаў выстаўка аказалася вельмі насычанай і змястоўнай. Намеснік дырэктара бібліятэкі А. Суша выказаў думку, што яна ці не самая цікавая з тых выставак, што апошнім часам адбыліся ў НББ. А тое, што яна праходзіць без асаблівай увагі нашых СМІ, насамрэч, вельмі станоўчы факт. Гэта адлюстроўвае сапраўдны стан рэчаў з гістарычнай памяццю аб Т. Рэйтане. А значыць, нам яшчэ рана складваць рукі. Наперадзе ў нашай суполкі шмат «тых палёў, якія не перайсці» на шляху да вяртання Рэйтана да роднага ганка. Наступны значны праект распачнецца ў чэрвені, калі ў сталічным Палацы мастацтва пройдзе фестываль «Дах-XXVIII. Рэйтан». Карыстаючыся нагодаю, запрашаем да ўдзелу! Тым жа, хто зацікавіўся выстаўкай, скажу, што паглядзець яе можна да 24 сакавіка.
Зміцер ЮРКЕВІЧ, Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
Скарыстаныя фотаздымкі М. Гаравога і аўтара
Арыенціроўка на Арт-суполку на 2015 год
З мэтай папулярызацыі
імёнаў і ўшанавання памяці Герояў Надзвычайнага сойму Рэспублікі Абодвух
Народаў, які адбыўся 242 гады таму (распачаўся 19 красавіка 1773 годзе)– ліцьвінаў-беларусаў Тадэвуша Рэйтана,
Самойлы Корсака, Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага , а таксама іх знакамітых
сваякоў, Арт-суполка запланавала шэраг мерапрыемстваў, якія ўжо адбыліся , або
яшчэ наперадзе.
1. У гэты юбілейны
год , нагадаю, што дзякуючы інфармацыі, якую нам пашанцавала адкрыць, у гэтым
годзе мы святкуем 275-ю гадавіну з Дня нараджэння Тадэвуша Рэйтана (1740
-1780). Разам з тым , 270-ю з Дня
нараджэння Самойлы Корсака (1745-пасля 1812).
1.
Буйная
мастацкая выстава “Тадэвуш Re:turn” (15 студзеня-24 сакавіка) у Нацыянальнай
Бібліятэцы Беларусі, Менск
2. 2. Удзел
у праграме Мікалая Паграноўскага на Радыё-культура, прысвечанага выставе,
ушанаванню памяці нашых Нацыянальных Герояў – Т.Рэйтана, С.Корсака , а таксама дзейнасці Арт-суполцы. 12 сакавіка .
3. 3. У
242-ю гадавіну Наваградскага сойміку, які абраў Т.Рэйтана і С.Корсака пасламі
на Надзвычайны сойм Рэспублікі Абодвух Народаў 1773-75 гг. , была праведзена імпрэза
сумесна з Гісторыка –краязнаўчым музэем г.Наваградка. Былі
намацаны далейшыя кропкі супрацоўніцтва паміж музэямі Наваградка і
Арт-суполкай.
Удзел бралі: З.Юркевіч і А.Родзін ,А. Прохарава і К.Маркевіч (Арт-суполка)
,й сябра суполцы -У.Арлоў (кінарэжысер, пісьменнік).
Былі прадэманстраваны дакументальныя стужцы: “Аліна Рэйтан. Апошняя з роду”
(рэж. А.Ясінская), “Тадэвуш Рэйтан.Беларускі Дон-Кіхот” (рэж.У.Бакун, АНТ). Прагучалі
маналогі выступоўцаў , за якімі наступствавалі дыскусіі.
4. 4. 24
сакавіка, у апошні дзень выставы ў Нацыянальнай Бібліятэцы, у рэдакцыі
газэты “Культура” быў праведзены круглы стол “па тэме “Забытыя імёны герояў:
культурныя стратэгіі і практыка вяртання”, прымеркаваным да выстаўкі “Тадэвуш RE:turn" у Нацыянальнай бібліятэцы. У рамках
сустрэчы былі абмеркаваны тыя рэальныя магчымасці, якія мае ў цяперашні момант
дзяржава і грамадства па ўвекавечванні памяці выбітных постацяў беларускай
гісторыі. Прынамсі адным з вынікаў круглага стала будзе вялікая публікая
ў “Культуры”.
Удзел у працяглай
і насычанай эмоцыямі падзеі бралі:
Вядучыя -Ілля Свірын
і Кастусь Антановіч – журналісты газеты “Культура”. Сябры Арт-суполцы.
Іван Сацункевіч –
гісторык, прадстаўнік тапанімічнай камісіі па найменаванню і перайменаванню вуліцаў
г.Менску пры Менгарвыканкаме
Уладзімір Арлоў-
кінарэжысер, пісьменнік. Сябра Арт-суполцы.
Алесь Суша –
гісторык, намеснік дырэктара Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі
Алесь Жлутка –філолаг
(лацініст), гісторык . Інстытут Гісторыі РБ. Сябра Арт-суполцы.
Алесь Родзін –
мастак жывапісец, сузаснавальнік Арт-суполцы, супракуратар фестывалю “ДАХ”.
Віктар
Скарабагатаў – оперны спявак, выкладчык, музыказнаўца ,кіраўнік “Беларускай
капэлы”
Дыяна Трысцень – намеснік старшыні Ляхавіцкага
райвыканкама
Наталля Скрыпнік-
метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ляхавіцкага райвыканкама
Зьміцер Юркевіч –
дасьледчык “рэйтаназнаўца”, заснавальнік Арт-суполцы , супракуратар фестываля “ДАХ”.
Алена Прохарава- харэограф, сяюра Арт-суполцы
Кацярына Маркевіч -дызайнер, сябра арт-суполцы
Алена Прохарава- харэограф, сяюра Арт-суполцы
Кацярына Маркевіч -дызайнер, сябра арт-суполцы
Аб выніках , як і
заяўлена ў прадмове чытачы змогуць даведацца ў бліжэйшых нумарах “Культуры”.
5.
У
Дзень Рэспубліканскага суботніка, які ў гэты год амаль супаў з гадавінай
варшаўскага сойму, Героямі якога і сталі нашы землякі, ізноў (у трэцці раз) едзем
у Грушаўцу на ..суботнік. Як вядома, у
гэты самы дзень Ляхавіцкі райвыканкам праводзіць буйны суботнік ( у другі раз)
на тэрыторыі сядзібнага комплексу там жа. Аб’яднаем высілкі.
Запрашаем усіх цікаўных далучыцца!
6. 5. З 29
траўня , у “Пружанскім палацыку” (г.Пружаны) праводзім фестываль “Рэха-Даху” –ІІІ
“"Вольныя духам - Вялікалітвы сыны" . Запрашаем далучацца мастакоў,
фатографаў з Берасцейшчыны і іншых
рэгіёнаў .
7. 6. У
самым пачатку чэрвеня –маленькі мастацкі пленэр у Грушаўцы. Вынікі працы якога
будуць прадэманстраваны пад час наступнай імпрэзы.
8. 7. 15
чэрвеня-1 ліпеня , у менскім Палацы Мастацтва сумесна з БСМ праводзім фестываль
ДАХ-XXVIII “ РЭЙТАН”. ДАХ будзе функцыяніраваць у звычаным для Палаца рэжыме – з штодзённымі
мерапрыемствамі (канцэрты і г.д.). Таму, запрашаюцца ўсе і ўсе.
9. 8. У
жніўні плануецца фестываль ДАХ-XXIX у Грушаўцы.
9.
а таксама невялічкая імпрэза ў Івянцы,горадзе, блізу якога
нарадзіўся, жыў і дзе знайшоў свой апошні спачын Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі
(1751?- 1817 -1819??), паплечнік Тадэвуша Рэйтана і Самойлы Корсака па сойму. Правядзенне
мерапрыемства плануецца на базе
гісторыка-краязнаўчага музэя. Мэта – паспрыяць ушанаванню памяці С.Багушэвіча
на яго Малой Бацькаўшчыне.
среда, 18 марта 2015 г.
суббота, 14 марта 2015 г.
понедельник, 2 марта 2015 г.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)