среда, 25 марта 2015 г.

Каб квітнела Грушаўка

У праектах, якія рэалізуе Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, могуць паўдзельнічаць суайчыннікі з замежжа Чытачы ведаюць пра імпрэзы, якія ладзіць наша арт-суполка ў вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна, у родавай сядзібе Рэйтанаў. Праводзім суботнікі, фестывалі. Нам не хацелася б, каб гэтая сядзіба стала нечай уласнасцю. Захаванне духоўнай і матэрыяльнай спадчыны — святы абавязак усіх, хто адчувае сябе сынам, дачкою Бацькаўшчыны. Мы ж мяркуем, што ключавыя, статусныя аб’екты павінны заставацца выключна ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта справа гонару і прэстыжу незалежнай дзяржавы.  Фінансавыя ўкладанні ў такія аб’екты дадуць з часам адметны прыбытак: створаць апірышча пад нагамі тым, хто шукае сэнсу жыцця, сферы пракладання сіл.





 Грушаўка ж — тое месца, што ажыўляе даўнюю гісторыю беларускай дзяржаўнасці, паядноўвае народ, дае прыклад вернасці высокім ідэалам і любові да Айчыны. Звяртаемся да ўсіх з прапановай: далучайцеся да імпрэзаў. Прыязджайце на Грушаўскія фэсты. Верым, з часам дзяржава возьме пад апеку Комплекс у Грушаўцы, але і ўсім нам трэба яго падымаць. Сядзіба вартая таго, каб культурнае, гаспадарчае жыццё вярнулася ў яе сцены. Плануем ладзіць там экспазіцыі: распавядаць пра гісторыю Беларусі, роду Рэйтанаў, абуджаць рамантычныя струны ў нашых душах.  Грушаўка, верым, стане па значнасці на адзін узровень з Нясвіжам і Мірам, Косава, Ружанамі — але зберажэ сваю ўтульнасць. З вяртаннем сядзібе жыцця зменяцца і агульныя абрысы наваколля. 










Такое магчыма ў Дзяржаўным гістарычна-культурным цэнтры “Грушаўка”, Зьміцер Юркевіч, арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана


Читать статью полностью на портале «СБ»: http://tv.sb.by/roznae/article/kab-kv-tnela-grusha-ka.html







Комментариев нет:

Отправить комментарий