Славутага пяра Трамбецкага1 ты годны! Красой садам Гумані ты і Віслы роўны - Не бачыць гэтага хіба дзівак вандроўны, Што славіць толькі край, дзе ўсё ў прыродзе ззяе, Хоць жыць там людзям мо яна і не спрыяе... На краснай жа Русі2 - адкрытыя прасторы, Яе не рэжуць прорвы і не дыбяць горы. І для дароў Цэрэры3 плодная тут скіба, І для жывёлы лепшая, чым дзе, сядзіба. Жыхар абжытага пад ласкай сонца краю - З душой высокаю, лагоднага звычаю. Адсюль Міндоўг - на поўнач - нёс грамы праз далі, Моц рымскіх сэрцаў тут Рэйтаны4 гартавалі. Не прыдалася ж краю рыцараў паслуга - Дык сталі ваяры апекунамі плуга. Спрыяючы ратаю, надзяліла Неба Яго вялікім дарам: шчодрая тут глеба! Хоць ты з пяску яе брыльянтаў не насееш І золата знайсці нідзе ў ёй не здалееш, Хоць не ірдзее сад тут гронкамі такаю5, Матыль індыйскі6 - ткач - лісцё не аплятае, Хоць цвёрдую зямлю парою несухою Не раз, не два варочаць трэба тут сахою, Ды восень шчодра ўсё ж аддзячыць аратаю Бурштынным зернем сандамірскага ўраджаю7. На лузе - рык валоў, кароў ляных чароды За андалузскую8 не горшай мо пароды. Цвіці ж, прывольны край, зямелька Прынямоння, Людзьмі славутая, дарамі тымі ўлоння. Вітаю ўсіх, хто славіць край. Табе падзяка, Род дэпутатаў соймавых, род Верашчакаў9! Табе, наш графе, Шчорсаў гаспадар руплівы10, Ты на зямлі сваёй, вучоны, творыш дзівы. Праславіць іншы лірнік, больш падрыхтаваны, Твае заморскія расліны ды фантаны, Твой мудры скарб11, сабраны шчыраю рукою, Твой люд заможны, горды воляю сваёю! Я ж, просты вершапісец, проста, так, як знаю, Табе, славуты Земляроб, вянок сплятаю... |
пятница, 16 октября 2015 г.
"Моц рымскіх сэрцаў тут Рэйтаны гартавалі." АДАМ МІЦКЕВІЧ
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий