"Тадэвуш Рэйтан" (фрагм.) мастак П.Татарнікаў
ПОСТАЦЬ ТАДЭВУША РЭЙТАНА Ў
ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ
23 лютага 2016 а гадзіне 16-ай гадзіне адбудзецца навукова-метадалагічны семінар
кафедры гісторыка-культурнай спадчыны РІВШ, прысвечаны найбольш яскравай
постаці палітычнай гісторыі Беларусі другой паловы XVIII ст.
У
1773 годзе пад час Надзвычайнага сойму, наваградчанін Тадэвуш Рэйтан, разам з
іншымі дэпутатамі-паплечнікамі з беларускіх земляў самаахвярна супрацьстаяў першаму
падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
Тадэвуш
Рэйтан з'яўляецца класічным прыкладам “страчанага” героя, які высока шануецца ў
іншай краіне, але амаль цалкам забыты на Бацькаўшчыне. Пры гэтым ён стаў
ахвярай трывалага стэрэатыпа, створанага польскімі паэтамі, публіцыстамі і
гісторыкамі, які зрабіў з яго аднаго з апосталаў польскай нацыянальнай гістарычнай
міфалогіі. Што, у сваю чаргу, прывяло да з'яўлення амаль
неадольнай перашкоды на шляху да ўшанавання героя на яго радзіме.
Мэта
дадзенага семінара паспрыяць пераасэнсаванню асабістай ролі Тадэвуша Рэйтана ў
беларускай гісторыі.
Пільнасць
тэрміновага вырашэння гэтага пытання абумоўлена крытычным станам сядзібы роду
Рэйтанаў (в. Грушаўка, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобл.), якая можа ўжо
сёння быць прададзенай з аўкцыёна прыватнаму інвестару (што, пагражае
незваротнай стратай пярліны гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі).
У
семінары бяруць удзел прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры
гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі РІВШ і запрошаныя спецыялісты: Алесь Жлутка – кандыдат філалагічных
навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі; Вольга Гарбачова – кандыдат гістарычных
навук, дацэнт кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ; Зьміцер Юркевіч – даследчык, краязнаўца,
старшыня Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана; Анатоль Сцебурака – кандыдат гістарычных
навук, дацэнт кафедры бізнэс-камунікацый ІБМТ БДУ;
Месца правядзення: РІВШ, вул. Маскоўская –15, ауд. 322
Уваход
вольны.
Запрашаюцца
ўсе зацікаўленыя. Далучайцеся!
Комментариев нет:
Отправить комментарий