Навукова-метадалагічны семінар кафедры гісторыка-культурнай спадчыны
ПОСТАЦЬ ТАДЭВУША РЭЙТАНА Ў ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ
23 лютага 2016 года адбылося чарговае паседжанне навукова-метадалагічнага семінара кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі РІВШ, прысвечаны памяці яскравай постаці палітычнай гісторыі Беларусі другой паловы XVIII ст., славутаму абаронцу незалежнасці Рэспублікі Абодвух Народаў – Рэчы Паспалітай на сойме 1773 года – Тадэвушу Рэйтану.
У семінары прымаў удзел прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, беларускія гісторыкі – супрацоўнікі Акадэміі навук і БДУ, слухачы Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. З прывітальным і заключным словам выступіў загадчык кафедры, к.г.н., дацэнт С.Ф. Шымуковіч. Аб паходжанні роду Рэйтанаў і выхаванні самога Тадэвуша распавёў А.А. Жлутка (к.філал.н., старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі). В.В. Гарбачова (к.г.н., дацэнт кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ) выступіла з дакладам на тэму “Ганна Герыч з роду Рэйтанаў як мемуарыстка”. З.Ю. Юркевіч (даследчык, краязнаўца, старшыня Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана) выступіў на тэму “Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана. Мэты. Дзейнасць. Вынікі”, а гісторык А.М.Сцебурака (к.г.н., дацэнт кафедры бізнэс-камунікацый ІБМТ БДУ) з дакладам “Сляды Роду Рэйтанаў у Парыжы”.
(Асноўныя тэзісыі выступленняў месцяцца ніжэй).
У выніку плённай дыскусіі ўдзельнікі навукова-метадалагічнага семінара прыйшлі да наступных высноваў:
Комментариев нет:
Отправить комментарий