Там дзе ДАХ, там і РЭЙТАН.
Пад час фестываля ДАХ-ХХХ-"РАЗВІТАННЕ З ТАХЕЛЕСАМ", мы плануем правесці чарговыя "РЭЙТАНАЎСКІЯ ЧЫТАННІ", а таксама буйную выставу, прысвечаную памяці трох ліцьвінаў-беларусаў - Тадэвуша Рэйтана, Самуэля Корсака і Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, герояў сойму 1773 г.
На персанальнай выставе Алеся Родзіма
“GLOBAL WARNING/ GLOBAL WARMING”, якая стане жыццёвым асяродкам фэсту, будзе прадстаўлены трыптых з унікальнага графічнага шэрагу "Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі", аўтарамі якога з'яўляюцца мастак Алесь Родзім і гістарычны кансультант Зьміцер Юркевіч.
Прэс-рэліз
“GLOBAL WARNING/ GLOBAL WARMING”
Беларускі мастак
Алесь Родзім болей вядомы за мяжой, чым на радзіме. Выстава “Global Warning/ Global Warming”, якую можна назваць
плёнам яго творчага жыцця, цягам многіх гадоў пастаянна экспанавалася на галоўных
выставачных плошчах культавага берлінскага кунстхаўса “Тахелес”, няспынна
папаўняючыся новымі творамі. Паволе самых сціплых падлікаў, яе наведала не
меней за мільён гледачоў не раўнуючы з усяго свету. Тысячы з іх менавіта
дзякуючы мастаку даведаліся пра існаванне такой краіны, як Беларусь.
У той самы час, Алесь
Родзім заўсёды прагнуў паказаць свае галоўныя творы на радзіме. Урэшце, гэтае
памкненне ўрэчаіснілася. На выставе гледачы змогуць убачыць карціны, напісаныя
цягам яго 13-гадовай рэзідэнцыі ў “Тахелесе”. У Менск прыедуць цыклапічныя
паводле сваіх памераў творы – у тым ліку, і “Міфалагемы тысячагноддзяў”, якія
лічацца найбольшай карцінай у еўрапейскім мастацтве. Аўтар працаваў над ёй
цягам пяці гадоў!
Жывапісная
манера Алеся Родзіма арганічна спалучае па-майстроўску выпісаныя фігуратыўныя
выявы з псіхадэлічнай атмасферай татальнага хаоса. Асязальнае і метафізічнае,
сучаснасць і пазачасовасць, філасофія і інтуіцыя, пазнавальныя для кожнага вобразы
і пачвары з нетраў падсвядомасці – усё гэта ўтварае неверагоны візуальны і
сэнсавы палімпсест. Часам падаецца, нібы творы мастака набываюць трэцяе
вымярэнне, і таму цяжка верыцца, што ён выкарстоўвае самыя звычайныя фарбы і
халсціну.
На паверку гэты хаос падаецца разбуральным –
ён нібы расчапляе звыклы нам свет на асобныя мікраэлементы. Але калі
прыгледзецца, можна адчуць тую энергію жыцця, якую выпраменьваюць гэтыя творы.
Бачыць гэтыя
карціны замала – глядач павінен уступаць з імі ва ўзаемадзеянне. Цікава было
назіраць за тым, як некаторыя наведвальнікі “Тахелеса” сядалі насупраць іх і
медытавалі ледзь не гадзінамі.
Гэтая выстава –
унікальная для мінчукоў магчымасць пазнаёміцца з творамі легендарнага мастака.
Такой магчымасці не было раней і болей не будзе.
Вернісаж выставы Global Warning. Global Warming стане таксама і адкрыццём юбілейнага,
30-га фестывалю саверсізму і ігдрасілізму ДАХ, які мае дэвіз
"Развітанне з "Тахелесам".
Фестываль ДАХ-ХХХ, які нарадзіўся ў
"Тахелесе" і сёлета святкуе 15-гадовую гадавіну, магчыма, стане самым
працяглым форумам у гісторыі мастацтва. Прынамсі, беларускага. Канцэрты,
перформансы, літаратурныя чытанні, кінапаказы прадоўжацца
ажно да 13 студзеня 2017г. !
У апошнія гады
фэст нярэдка эксперыментаваў з фарматам, вырашаючы важныя грамадскія задачы і
шукаючы падыходы да рознай аўдыторыі. Але гэтым разам публіку чакае менавіта той шалёны “Дах”, які ўжо паспеў
стаць культавай з’явай у гісторыі сучаснага беларускага мастацтва.
“Тахелеса” ў
Берліне болей няма, але на чатыры месяцы ён адродзіцца ў Менску!
Пракуратары:
Зьміцер Юркевіч
Алесь Родзім
Арт-суполка імя
Тадэвуша Рэйтана
+375 33 375
72 50
Комментариев нет:
Отправить комментарий