Перадгісторыя:
Два гады таму валанцёрскаму руху Арт-суполкі, выказаў падтрымку прафесар архітэктуры, дэкан кафедры архітэктуры БНТУ сп.Сяргей Сергачоў. Што прывяло да з'яўлення ў СМІ шэрагу артыкулаў у абарону Грушаўкі, у прыватнасці закліча агульнымі намаганнямі ратаваць унікальнае гумно ХІХ ст.
У пачатку 2017 года, падтрымка перайшла на новы ўзровень. Сп.Сергачоў, адгукнуўся на нашу прозьбу і правеў два спаткання сваіх студэнтаў (6 і 4 курс) з намі, па выніках якіх сфарміравалася група студэнтаў 4 курса, якія з цікавасцю паставіліся да прапановы ўзяць у "разпрацоўку" такі складаны аб'ект , як Грушаўка.
18 лютага, адбылася Першая супольная вандроўка студэнтаў БНТУ і прадстаўнікоў Арт-суполкі на радзіму Тадэвуша Рэйтана.
Нягледзячы на маласпрыяльныя ўмовы (адліга, мокры сьнег), праграма мінімум была выканана. Былі зроблены абмеры ўсіх пабудоваў , за выключэннем руінаў бровара і аранжарэі.
З-за абмежаванасці па часе не ўдалося правесці для студэнтаў азнаямляльную экскурсію ў глуб стагоддзяў. Гэта адзіны "мінус" суботніка, але, лёгка выпраўляльны. Распавядаць-не ў Грушаўку зімой ездзіць!
БНТУ годна прадставілі:
Кацярына Зьмітровіч
Валерыя Коласава
Кацярына Багрышэвіч
Дыяна Круплевіч
Лізавета Працэнка
Арт-суполку (як змаглі) :) :
Анатоль Новікаў
Алесь Мачульскі
і я, Зьміцер Юркевіч
Вялікая падзяка сп. Юрыю Мачульскаму за дапамогу з транспартам і цярплівасць!!
І спадарыне Валянціне з Грушаўкі , сталай сяброўцы нашай суполкі, за гасціннасць!!
Дзякую дзяўчынам за знойдзеную згубленую відэа-камеру, без якой не было б гэтай фота-памяткі!!
Невялікі "фота-фіксаж":
Комментариев нет:
Отправить комментарий