У частцы нумар ІІІ вядзецца ўласна пра род Пянкальскіх, дакладней, пра вялікалітоўскую галіну роду. Што прымусіла Яна І Пянкальскага збегчы з Польшчы ў ВКЛ, стаць у шэрагі радзівілаўцаў і пры Радзівілах выбіцца ў людзі, застаецца гадаць. Пры гэтым, служылі Пянкальскія і іншыя продкі Адама Міцкевіча тым Радзівілам, якія былі прыхільнікі разрыву уніі з Польшчай, то бок, з пункту гледжання палякаў былі сепаратыстамі і здраднікамі. Безумоўна, такія погляды патронаў , ды яшчэ пакладзеныя на рэлігіёзны момант (гвалтоўнае супрацьстаянне кальвіністаў і каталікоў), відавочна не рабілі з Пянкальскіх палонафілаў.
Застаецца загадкай, чаму , нібыта маючы пэўныя падсказкі (імя і прозвішча бабкі Міцкевіча не было таямніцай ні для дасьледчыкаў ні для сваякоў паэта), гісторыя гэтае часткі роду так і не была разгорнута.
У завяршальнай частцы нашага доўгага апавядання чытач даведаецца пра чэшскую кроў у жылах беларускага паэта Адама Міцкевіча. І тут чытача чакае папраўдзе дзіўны кактэйль з самых розных экзатычных інгрыдыентаў. Спадзяемся, што яе выхад не зацягнецца.
Зьміцер Юркевіч
Комментариев нет:
Отправить комментарий