Адзін з апошніх візітаў у Ляхавічы і Грушаўку даў вельмі нечаканы вынік. Як паведамілі (і прадэманстравалі) нам прадстаўнікі Ляхавіцкага райвыканкама, сядзібу роду Рэйтанаў у Грушаўцы пачынае папулярызаваць ужо і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Прычым, не проста як сядзібу " якіх шмат", але як "родавую сядзібу аднаго з нацыянальных герояў Беларусі"!!!
Але, не абыйшлося без "міфатворчасці". Ізноў, на жаль, "прыўсплыў" ніколі не існаваўшы "кракаўскі рыцар пераможца татара-туркаў пад Венай". Прозьбу падкарэктаваць змест накіравалі.
Для таго, каб пераканацца ў гэтым, дастаткова зайсці на сайт http://www.kultura.by/by/
Унізе старонцы абраць Віртуальны тур па музеях Рэспублікі Беларусь
І на адной старонцы са знакамітым "Пружанскім палацыкам", які з'яўляецца сябрам нашае Арт-суполцы, заўважыце і сядзібу Тадэвуша Рэйтана.
Комментариев нет:
Отправить комментарий