Зьміцер Шапавалаў ад самага пачатку сярод тых, хто падтрымлівае рух Арт-суполкі. Неаднаразова браў удзел у фестывалях, якія мы ладзілі на радзіме Тадэвуша Рэйтана ў Грушаўцы, як з майстар-класам па лінагравюры, так і з майстар-класам па фехтаванні на рапірах.
На гэты раз, Зьміцер Шапавалаў правядзе майтар-клас з Іллём Андрэевым! Вельмі раім патрапіць за мастацкі стол з майстрамі справы!
17 лютага , у межах фестываля "РЭЙТАН", адбудзецца майстар-клас па гравюры на
лінолеўме ад Зьмітра Шапавалава ды Ільлі Андрэева.
Пачатак а 12 гадзіне.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная - 7 чалавек.
Неабходныя матэрыялы ды інструменты выдадзім.
Усім удзельнікам падарункі Ад арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана + падарунак ад
Зьмітра Шапавалава ўдзельніку, праца якога назбірае бальшыню сімпатый гледачоў
Тыя, хто жадае паўдзельнічаць, тэлефануйце, калі ласка, на нумар +375445182538
www.facebook.com/Majsternia-Źmitra-Šapavałava-300635737121491/
Комментариев нет:
Отправить комментарий