За гэты год мы толькі раз выязжалі ў Грушаўку. Не ладзілі і штогадовы фэст. На тое былі свае прычыны - прыйшлося далучыцца да абароны Вайсковых могілак у Менску.
Чарговы раз удалося наведаць Грушаўку толькі 24 кастрычніка. За гэтыя поўгады нехта падправіў інфармацыйны шчыт (гл.раней), які пацярпеў ад рук невядомых.
Нехта адарваў шыльду "ГРУШАЎКА", на ў'ездзе ў вёску. А таксама, знік без сляда будынак "сенасховішча", які быў за стайней, з боку поля. І які, да самага апошняга часу выкарыстоўваўся мясцовым калгасам. І які не даваў магчымасці ўбачыць стайню з адваротнага боку ў "поўным фармаце".
Іншымі словамі, навіны не з найлепшых. Але, нашмат горш іншае. Аб чым будзе іншы пост...
"Сенасховішча" (Красавік , 2017 )
(Кастрычнік, 2018)
Комментариев нет:
Отправить комментарий