пятница, 15 апреля 2016 г.

У Баранавічах адкрылася выстава, прысвечаная Тадэвушу Рэйтану

http://www.intex-press.by/ru/news/culture/21874/
15-04-2016 | Автор: Вольга ШУМАНСКАЯ Таццяна МАЛЕЖ

У Баранавічах адкрылася выстава, прысвечаная Тадэвушу Рэйтану

Зміцер Юркевіч, заснавальнік арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана і адзін з арганізатараў выставы.
Зміцер Юркевіч, заснавальнік арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана і адзін з арганізатараў выставы. Фото: Таццяна МАЛЕЖ
У Баранавіцкай выставачнай зале 15 красавіка адкрылася экспазіцыя «Род Рэйтанаў». 
Аснову выставы складаюць графіка і жывапіс. У іх адлюстравана жыццё  Тадэвуша Рэйтана, а таксама паказаны сойм, пасля якога ён стаў нацыянальным героем.

Графічны шэраг, які можна ўбачыць на ёй, выкананы ў манеры комікса. Нясмешнага, але ўсе ж такі комікса, – расказвае Intex-press Зміцер Юркевіч, заснавальнік арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, а таксама адзін з арганізатараў выставы.


Па яго словах, экспазіцыя мае дзве ўдарныя часткі. Першая – гэта графічны шэраг «Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі».

– Ён складаецца прыкладна з 30–35 буйнапамерных прац, якія  расказваюць пра жыццё Тадэвуша Рэйтана з нараджэння да смерці, – распавядае Зміцер Юркевіч.

Другая ўдарная частка расказвае пра падзеі трагічнага сойма 1773 года. Таксама на выставе можна ўбачыць графіку і жывапіс, створаныя падчас летнікаў і пленэраў, якія зладзіла арт-суполка ў родавай сядзібе нацыянальнага героя ў Грушаўцы. Акрамя гэтага, у экспазіцыю ўвайшлі літаратурныя творы, якія былі напісаны пляменнікамі Тадэвуша Рэйтана, і кнігі, прысвечаныя яму і яго гераічнаму ўчынку.

Фота: Таццяна МАЛЕЖ.
Фота: Таццяна МАЛЕЖ.

Сярод мэтаў выставы – прыцягненне ўвагі грамадскасці і дзяржаўных структураў да ўшанавання імя Тадэвуша Рэйтана, а таксама прыцягненне ўвагі да родавай сядзібы ў Грушаўцы.

Прадстаўленыя экспанаты ўразілі наведвальнікаў выставы, сярод якіх было шмат моладзі, зацікаўленай у захаванні спадчыны і ўшанаванні памяці герояў Бацькаўшчыны.


Фота: Таццяна МАЛЕЖ.
Фота: Таццяна МАЛЕЖ.






Наведвальнікі выставы з цікавасцю разглядалі прадстаўленыя экспанаты. Фота: Таццяна МАЛЕЖ.
Наведвальнікі выставы з цікавасцю разглядалі прадстаўленыя экспанаты. Фота: Таццяна МАЛЕЖ.

пятница, 8 апреля 2016 г.

Пятнічнік. Ляхавічы. 8.04.2016

Працоўны дзень падзяліўся на дзве часткі :
1. Запланаваны "пятнічнік" на могілках, мэтай якога была прыборка друзу на родавым пахаванні Рэйтанаў.

2. Запланавана-імправізаваная лекцыяў ляхавіцкай гімназіі пра асобу Тадэвуша Рэйтана, гісторыю Беларусі  другой паловы XVIII ст. і дзейнасць нашае Арт-суполкі. 


Фінальную кропку мерапрыемства паставіў  традыцыйны дождж. 

Выказваем шчырую падзяку тым, хто дамовіўся і прадаставіў прычэп для вывазу друзу.












Анатоль Новікаў, Алесь Мачульскі, Уладзімір Варанец і Зьміцер Юркевіч





четверг, 7 апреля 2016 г.

"РЭЙТАН". Выстава ў Баранавічах з 15 красавіка

З 15 красавіка у выставачнай залі гісторыка-краязнаўчага музэя г. Баранавічы распачынае сваю працу  мастацкая выстава "РЭЙТАН" прысвечаная памяці і несмяротнаму подзьвігу Тадэвуша Рэйтана.
У красавіку 1773 года, на Надзвычайным сойме Рэспублікі Абодвух Народаў (Рэчы паспалітай) ураджэнец Ляхавіччыны, дэпутат ад Наваградскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага , прадстаўнік старабеларускага шляхецкага роду , Тадэвуш Рэйтан разам з іншымі дэпутатамі-беларусамі з Наваградчыны, Меншчыны, Піншчыны выступілі ў абарону Незалежнасці  сваёй краіны.
Імя Тадэвуша Рэйтана назаўсёды ўпісана сярод іменаў Вялікіх беларусаў усіх часоў - асветнікаў, вайскоўцаў, мастакоў і палітыкаў, а яго асоба па праву прэтэндуе на тытул Нацыянальнага Героя Беларусі, як аднаго з Першых абаронцаў нашай Незалежнасці.

Выстава, якая цягам некалькіх тыдняў будзе праходзіць у выставачнай залі складаецца з трох частак - графічнага шэрага "Род Рэйтанаў. Асобы .Падзеі", графікі і эывапісу створанага беларускімі мастакамі з Баранавічаў, Узды, Менска пад час пленэраў на радзіме Тадэвуша Рэйтана у Грушаўцы , а таксама на выставе можна будзе убачыць экспанаты з фондаў краязнаўчага музэя і Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, якія маюць самае непасрэднае дачыненне да гісторыі  роду Рэйтанаў.

Адной з галоўных мэтаў выставы з'яўляецца прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці і дзяржаўных ўладаў Рэспублікі Беларусі  да сядзібы у Грушаўцы,  у якой мусці быць свораны дзяржаўны мемарыяльны музей Тадэвуша Рэйтана, па ўзору сядзібаў Адама Міцкевіча, Тадэвуша Ксцюшкі , "Пружанскага палацыка", роду Нямцэвічаў, Напалеона Орды, роду Ваньковічаў і інш.

Куратары:
Зьміцер Юркевіч і Алесь Родзін
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
www.facebook.com/Арт-суполка-імя-Тадэвуша-Рэйтана-562381497125815/
http://vk.com/club52677453

На выставе будзе працаваць экскурсавод.

Час працы  выставачнай залі баранавіцкага краязнаўчага музэя (вул.Савецкая, 88)
З 10 00да 19 0) (уваход -да 18 30)
Выходны : панядзелак
Каса працуе да 18 30.


понедельник, 4 апреля 2016 г.

Рухі Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана на красавік 2016

1. 8 красавіка - пятнічнік на могілках г.Ляхавічы. Прыборка на родавам пахаванні Рэйтанаў.

2. 15 красавіка адкрыццё мастацкай выставы "Рэйтан" . Сумесна з гісторыка-краязнаўчым музеям г. Баранавічы. Выставачная заля.

3. 19 красавіка -мерапрыемства ў кнігарні "Галіяфы" з нагоды 243-яй гадавіны пачатку Надзвычайнага сойму Рэспублікі Абодвух Народаў - ВКЛ і Кароны Польскай 1773-1775 гг. .

4. 23 красавіка - разам з рэдакцыей газеты "Культура" ладзім  традыцыйны суботнік у Грушаўцы.





Пятнічнік. 8 красавіка. Ляхавіцкія могілкі.

Арт-суполка распачынае працяг сязона 2016 года.

8 красавіка запрашаем далучыцца да прыборкі на родавым пахаванні Рэйтанаў на могілках г.Ляхавічы. У планах- прыбраць-загрузіць гару бітай цэглы ў спец-транспарт. Праца невяселая, затое фізічна цяжкая.

Аб тым, як з'явілася гэіая гара - http://reyten.blogspot.de/2015/10/blog-post_31.html