З 15 красавіка у выставачнай залі гісторыка-краязнаўчага музэя г. Баранавічы распачынае сваю працу мастацкая выстава "РЭЙТАН" прысвечаная памяці і несмяротнаму подзьвігу Тадэвуша Рэйтана.
У красавіку 1773 года, на Надзвычайным сойме Рэспублікі Абодвух Народаў (Рэчы паспалітай) ураджэнец Ляхавіччыны, дэпутат ад Наваградскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага , прадстаўнік старабеларускага шляхецкага роду , Тадэвуш Рэйтан разам з іншымі дэпутатамі-беларусамі з Наваградчыны, Меншчыны, Піншчыны выступілі ў абарону Незалежнасці сваёй краіны.
Імя Тадэвуша Рэйтана назаўсёды ўпісана сярод іменаў Вялікіх беларусаў усіх часоў - асветнікаў, вайскоўцаў, мастакоў і палітыкаў, а яго асоба па праву прэтэндуе на тытул Нацыянальнага Героя Беларусі, як аднаго з Першых абаронцаў нашай Незалежнасці.
Выстава, якая цягам некалькіх тыдняў будзе праходзіць у выставачнай залі складаецца з трох частак - графічнага шэрага "Род Рэйтанаў. Асобы .Падзеі", графікі і эывапісу створанага беларускімі мастакамі з Баранавічаў, Узды, Менска пад час пленэраў на радзіме Тадэвуша Рэйтана у Грушаўцы , а таксама на выставе можна будзе убачыць экспанаты з фондаў краязнаўчага музэя і Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, якія маюць самае непасрэднае дачыненне да гісторыі роду Рэйтанаў.
Адной з галоўных мэтаў выставы з'яўляецца прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці і дзяржаўных ўладаў Рэспублікі Беларусі да сядзібы у Грушаўцы, у якой мусці быць свораны дзяржаўны мемарыяльны музей Тадэвуша Рэйтана, па ўзору сядзібаў Адама Міцкевіча, Тадэвуша Ксцюшкі , "Пружанскага палацыка", роду Нямцэвічаў, Напалеона Орды, роду Ваньковічаў і інш.
Куратары:
Зьміцер Юркевіч і Алесь Родзін
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
www.facebook.com/Арт-суполка-імя-Тадэвуша-Рэйтана-562381497125815/
http://vk.com/club52677453
На выставе будзе працаваць экскурсавод.
Час працы выставачнай залі баранавіцкага краязнаўчага музэя (вул.Савецкая, 88)
З 10 00да 19 0) (уваход -да 18 30)
Выходны : панядзелак
Каса працуе да 18 30.
Комментариев нет:
Отправить комментарий