суббота, 13 мая 2017 г.

Героям сойму 1773 года прысвячаецца :Тадэвуш Рэйтан, Самуль Корсак і Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі

У мінулым , 2016годзе,  выйшаў альбом суполкі "Пагоня", у якім , сярод прац Алеся Родзіна-Родзіма, змешчаны трыптых "Героям сойму 1773 года прысвячаецца :Тадэвуш Рэйтан, Самуль Корсак і Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі".
Гэта буйная праца створана ў 2015 годзе і складае цэнтральную частку мастацкага жыццярыса Тадэвуша Рэйтана (складовая частка графічнага шэрагу "Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі"), над якім з 2011 г. працуюць разам - мастак Алесь Родзін-Родзім і гістарычны кансультант Зьміцер Юркевіч, стваральнікі Артс-суполкі.

У дадзены момант, графічны шэраг дэманструецца ў адкрытай прасторы ВЕРХ, завод "Гарызонт", разам з выставай жывапісу Алеся Родзіна-Родзіма "Global Warning|Global Warming".
Запрашаем наведаць выставу, якая працуе штодня.

П.С. Пранансуем намер выдання графічнага шэрага ў выглядзе альбома. Праца распачалася!
  










Таямніцы Міцкевіча "па мячы" (працяг)

 "Культура" , №19, 2017

Выйшаў працяг нашага артыкула "Таямніцы Міцкевіча "па мячы", які , як нам падаецца, павінен развеяць усе сумнівы ў пытанні, ці была Тадора Пянкальская роднай бабкай Адама Міцкевіча, ці
гэта ўсё выдумкі Вінцэся Каратынскага і каманды.
У працягу, які будзе, цікавосткі пра бацькоў-дзядоў Тадоры Пянкальскай.

Першая частка тут  -  "Культура" , №14, 2017
http://reyten.blogspot.com.by/2017/04/blog-post_21.html


вторник, 9 мая 2017 г.

Апгрэйт капліцы ў Ляхавічах. 9 траўня , 2017 г.

Згодна з планам, прыбылі з анатолем Новікавым ў Баранавічы за 10 хвілінаў да 9 траўня.
Пераночылі ў Каўпеніцы ў Алеся Мачульскага і рушылі на Ляхавічы. 
Зранку наведалі каўпеніцкія клады, каб спраўдзіцца. што мемарыял часоў Першай сусветнай не быў страчаны, як казалі інфернальныя галасы.

Надвор'е : +4, дробны дождж, дробны сьнег, моцны вецер. Не пашанцавала)

У Ляхавічах заспелі  выступ шапіто, што было добрым знакам.

Вынікі:
Зьнялі абрашотку з даху навеса. З зьнятага матэрыяла пабудавалі плот (аднавілі страчаны контур родавага пахавання Рэйтанаў), які часткова пафарбавалі.

Удзельнікі:

Анатоль Новікаў
Зьміцер Юркевіч
Тадэвуш Рэйтан
Алесь Мачульскі



Працяг будзе! 














Скрыпень


Той самы печ!



Магіла нямецкіх жаўнераў Першай сусветнай вайны. Могілкі, Каўпеніца








Нэвер эгейн
(апошні здымак ахоўнага навеса у поўным зборы)



                                                         
                                                Такія хмары вакол ды каля нас крыжлялі ўвесь дзень.
                                                                  То дождж, то сьнег






Сьнег





Алесь і Анатоль будуюць плот




                                        Завершыўшы першы  этап высотных прац, пакуль хлопцы дабудоўвалі                                         другую секцыю плата, заняўся афарбоўкай першай..)




                                                        Алесь выпраўляе хібы




Анатоль складуе назапашанае





Удзельнікі:

Анатоль Новікаў
Зьміцер Юркевіч
Тадэвуш Рэйтан
Алесь Мачульскі



Ляхавічы



Праз 2 гадзіны. Баранавічы.


суббота, 6 мая 2017 г.

Грушаўка. Студэнцкая каферэнцыя. БНТУ




В Палацыке прошла VI научно-краеведческая конференция

У мінулую пятніцу, 28 красавіка,  у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылося, напэўна, адно з галоўных раённых мерапрыемстваў, прысвечаных Году навукі, – VI навукова-краязнаўчая канферэнцыя. Адметнасцю яе стала ўжо сама назва – “Пружанскі дыярыуш” (з латыні – “дзённік”), што падкрэслівае ўстойлівасць і запатрабаванасць у зацікаўленага грамадства новых гістарычных звестак роднага краю.

Адразу трэба адзначыць, што за шэсць гадоў існавання ў палацыкавых канферэнцыях прыняло ўдзел больш за сотню прадстаўнікоў разнастайных навуковых устаноў з розных куткоў рэспублікі і бліжняга  замежжа – Польшчы, Украіны і Расіі. На сёння ўжо выдадзена пяць навуковых зборнікаў дакладаў, якія маюць пэўную вагу ў свеце айчыннай навукі і краязнаўства, бо ахопліваюць амаль усе галіны даследаванняў па беларуска-польска-ўкраінскім памежжы.

На гэты раз у музей завітала амаль два дзясяткі навукоўцаў, і адметна, што большасць выступленняў прысвячалася менавіта Пружаншчыне і звязаным з ёй знакамітым асобам.
Настаўніца гісторыі Ружанскай сярэдняй школы Ларыса Іванаўна Давідзенка выступіла з дакладам аб выдатным чалавеку – айцу Іаане Наўродскім, былым светары Свята-Петрапаўлаўскай царквы г.п.Ружаны, подзвіг якога падчас Другой сусветнай вайны варты гонару і павагі.
Цікавую тэму заявіла адказны сакратар раённай газеты Ірына Сядова. Тэма яе даклада “Вёска Забаб’е: Пружанская Атлантыда” ўзрушыла аўдыторыю, бо, як сапраўдны апантаны навуковец, Ірына Уладзіміраўна ўскрыла цэлае напластаванне гістарычных падзей невялікай вёскі на Пружаншчыне, якой сёння ўжо не існуе.

Прыцягнулі ўвагу і даклады двух пружанскіх краязнаўцаў, былых вайскоўцаў – Сяргея Рабчука і Уладзіміра Дадзіёмава, якія азнаёмілі прысутных з гісторыяй і лёсам Міхайлаўскага  штаба – ваенных казарм і пабудоў у в.Слабудка, што з’яўляюцца найлепшым эталонам “цаглянай” архітэктуры ў нашым рэгіёне.
Невыпадкова ў год невя-лікага юбілея Юзафа Крашэўскага (205 гадоў з дня нараджэння) на канферэнцыі прагучалі два даклады, прысвечаныя гэтай знака-мітай асобе. Пчаляр, самабытны паэт і перакладчык Мікола Папека распавёў аб сваіх даследаваннях аповесці пісьменніка “Чортава магіла”, якая,  напэўна, была напісана на нашым мясцовым матэрыяле і таму з’яўляецца важнай этнаграфічнай крыніцай. А галоўны захавальнік фондаў пружанскага музея Наталля Пракаповіч, як і чакалася, падрыхтавала абагульняючы матэрыял аб выдатнай імянной калекцыі “Юзаф Крашэўскі” ў фондах музея, якая сёння налічвае амаль 400 адзінак і не мае роўных сярод іншых музейных збораў краіны.
Варты ўвагі даклад падрыхтаваў і даўні сябра музея, старшыня арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, архівіст Зміцер Юркевіч, які распавёў аўдыторыі аб сваяцкіх сувязях Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі. Знойдзеныя ім раней невядомыя факты выклікалі непрыхаванае здзіўленне і захапленне нават у вядучых рэспубліканскіх даследчыкаў. Зацікавіў і даклад маладога археолага з г.Гродна Алеся Гаршкова, які расказаў гасцям імпрэзы пра археалагічныя раскопкі  на рацэ Зяльвянка.
Адзначым, што ў хуткім часе ўсе жадаючыя змогуць бліжэй азнаёміцца з дакладамі выступоўцаў у зборніку матэрыялаў, які будзе выдадзены палацыкам.  А нам застаецца з гонарам падагульніць, што “Пружанскі дыярыуш”, створаны намаганнямі пружанскага музея, прайшоў паспяхова і ў  перспектыве можа стаць сапраўдным навуковым брэндам Пружаншчыны.
Алена Зялевіч,  Сяргей РАБЧУК (фота).

http://www.budni.by/?p=22673



понедельник, 1 мая 2017 г.

100 календароў ад друкарні " Печатный знак"!

Чарговай кампаніяй, якая адгукнулася на наш закліч аб дапамозе, стала друкарня "Печатный знак"!

Нагадаю, што гэта кампанія і ў мінулым годзе аказвала нам спонсарскую дапамогу, калі востра стаяла пытанне з вырабам магнітаў з выявай Тадэвуша Рэйтана!

Новы календар створаны на падмурку малюнка беларускага мастака Паўла Татарнікава "Тадэвуш Рэйтан" (2015), дызайнерам Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана Кацярынай Маркевіч.


Вялікі дзякуй кіраўніцтву друкарні за дапамогу і падтрымку!!!

Зьміцер Юркевіч



63de85817f0827e125640d6dfe72.png 
Мінск, Румянцава, 13, офіс 44
+375 (29) 679-06-82
info@pzn.by 
http://pzn.by/


Чарговыя мерапрыемствы, пад час якіх былі розданы календары - VІ навукова-краязнаўчая “Пружанскі дыярыуш”канферэнцыя (г.Пружаны)



А таксама на фестывале  "Прывіды Тахелеса", які таксама адбыўся 28 красавіка, але ўжо ў Менску, куды мы перамясьціліся пасьля канферэнцыі ў Пружанах.

Здымак Sinsin SSin