У мінулым , 2016годзе, выйшаў альбом суполкі "Пагоня", у якім , сярод прац Алеся Родзіна-Родзіма, змешчаны трыптых "Героям сойму 1773 года прысвячаецца :Тадэвуш Рэйтан, Самуль Корсак і Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі".
Гэта буйная праца створана ў 2015 годзе і складае цэнтральную частку мастацкага жыццярыса Тадэвуша Рэйтана (складовая частка графічнага шэрагу "Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі"), над якім з 2011 г. працуюць разам - мастак Алесь Родзін-Родзім і гістарычны кансультант Зьміцер Юркевіч, стваральнікі Артс-суполкі.
У дадзены момант, графічны шэраг дэманструецца ў адкрытай прасторы ВЕРХ, завод "Гарызонт", разам з выставай жывапісу Алеся Родзіна-Родзіма "Global Warning|Global Warming".
Запрашаем наведаць выставу, якая працуе штодня.
П.С. Пранансуем намер выдання графічнага шэрага ў выглядзе альбома. Праца распачалася!
Комментариев нет:
Отправить комментарий