среда, 19 июля 2017 г.

15-16 ліпеня працоўныя выходныя ў Ляхавічах

15-16 ліпеня 2017 звычным складам плённа правялі ўдарныя выходныя, змагаючыся за светлую будучыню капліцы на родавым пахаванні Рэйтанаў (Ляхавічы). 
Пад пластом друзу былі знойдзены два кавалкі старой бляхі з каванымі цвікамі, якая калісьці пакрывала купал капліцы. 
Пасьля працы ў суботу здзейснілі мікра-ваяж па Ляхавічах, пасьля чаго адправіліся на начлег ў Пашкоўцы да сп. Уладзіміра Варанца. Па дарозе былі атакаваныя зграяй пугавак і кажаноў.
У Грушаўцы ўсё спакойна, ні душы. Агледзілі фронт прац на летнік.
На наступны дзень працы завершылі пачатае. Апошнім акордам стала абгортванне капліцы плёнкай, каб абараніць ад ападкаў, пакінуўшы некалькі адтулін для венціляцыі.
Працяг будзе.

Працавалі:
15 ліпеня
Анатоль Новікаў, Алесь Мачульскі і Зьміцер Юркевіч
16 ліпеня 
Алесь Мачульскі і Зьміцер Юркевіч











Капліца праваруч ад вялікай. Нажаль, таксама патрабуе апекі, як і ўся спадчына Рэйтанаў.


Ачыстка падмурка капліцы ад друзу 






                                             Суботні вечар. Вандроўка па невядома-вядомым  Ляхавічам




Буслы-бацяны. Соймік.



Новы касцёл з мемарыяльнай дошкай -пісьменніку. забойцы, наркаману. кантрабандысту і ўвогуле добраму чалавеку Сяргею Пясецкаму, тутэйшаму.



Якую Грушаўку абіраеце вы?



Пашкоўцы.  



Хрыстос са сторога крыжа, які стаяў насупраць выязда з сядзібы. Захаваны вернікамі. 
Нажаль. патрабуе рэстаўрацыі. Або, нават , замены на копію, каб зберагчы арыгінал для музею.







Цывілізацыя, нарэшце, дакацілася і да Грушаўкі.



Дзень другі. Нядзельнік.



Капліцу абгарнулі паліэтыленам, пакінуўшы адтуліны для венціляцыі. 


четверг, 13 июля 2017 г.

Архіважная знаходка!

Увага!!
Знойдзена надгробная пліта спадара N, отчыма Дамініка Рэйтана ( бацькі Тадэвуша Рэйтана). Цалкам верагодна, што знойдзена і магіла бабулі Тадэвуша, але, па ўсей верагоднасці, ідэнтыфікаваць яе парэшткі будзе немагчыма.
"У выніку бліскучай спецаперацыі", сабрана поўная доказная база...
Наш матэрыял аб гэтым чытайце ў бліжэйшых нумарах "Культура"!

среда, 12 июля 2017 г.

"Капліца-блізняшка", або "Абмерныя працы ў Вялікай ліпе"

8-9 ліпеня 2017

Правялі абмерныя працы на капліцы ў Вялікай ліпе (Нясвіжскі раён), якая амаль ідэнтычна капліцы на родавым пахаванні Рэйтанаў (г.Ляхавічы). Ёсць дробныя адрозненні ў памерах і дэталях. Але, відавочна, што стваралася яна па адмаму праекту. Магчыма, і  той самай брыгадай будаўнікоў.


Гэта наводзіць на думку, што тут сваю ролю згулялі сваякія сувязі паміж уласнікамі Грушаўкі і Вялікай ліпы. А такія, падобна, былі.

Ездзілі двумя групамі.
Дзень першы -Алесь Мачульскі, Зьміцер Юркевіч.
Дзень другі -Зьміцер Траскоўскі, Алена Паўлоўская, Зьміцер Юркевіч.

На другі дзень, заехалі і ў Ляхавічы, правялі дадатковыя абмеры і абмеркавалі працы на бліжэйшыя выходныя.

Высокаліпская капліца ў выдатным стане захаванасці, але, як бачна на здымках, без рукі маляра, праз нейкі час стан яе можа пагоршыцца.

Капліца месціцца пры царкве, на могілках , ад якіх, бадай што нічога не засталося. некалькі пахаванняў і дзьве каплічы. Былая ўніяцкая, цяпер праваслаўная царква, два выходных дні была зачынена.

Вельмі раім наведаць гэта месца. І прапануем наступны маршрут. Нясвіж-Саска ліпка- Квачы (на могілках ёсць пахаванне рэйтанаўскіх сваякоў баронаў Гартынгаў) - Завушша (рэшткі былой сядзібы Мараўскіх-Гартынгаў, гаспадарчыя пабудовы, капліца Мараўскіх)- Вялікая ліпа (сядзіба Абуховічаў, шмат гаспадарчых пабудоваў) - Вялікая ліпа (царква, капліцы). Далей можна прамаваць на Сноў (сядзіба Гартынгаў, палац Рдултоўскіх, касцёл, царква), або паехаць на в.Казлы, побач з якой 260-300-гадовы дуб, які можа лічыцца самым буйным дубам у Беларусі (8 м.у абхваце), як распавёў Алесь Мачульскі. А далей, або на Сноў, або на Нясвіж.

                                         

Вялікая падзяка спадару Юрыю Мачульскаму за няпершаразовую дапамогу ў перавозе ўдзельнікаў "талок"!!

З.Ю.














Ляхавічы












вторник, 11 июля 2017 г.

Гартынгі. Суботнік на могілках у Квачах 8.7.

У суботу 8.7.2017 правялі невялічкі суботнік на могілках в. Квачы, Нясвіжскага раёна.
Менавіта тут пахаваны Густаў Гартынг (бацька) і Марыя (сястра) Аліны, якая стала жонкай Язэпа, апошняга прадстаўніка роду Рэйтанаў.

 Думка наведаць гэтае пахаванне, якое з'яўляецца адным з пунктаў "рэйтанаўскай некрапалітыкі" у Беларусі,  з'явілася даўно, але ўсё ніяк не атрымлівалася. На гэты раз ўсё супала. Маршрут паміж абавязковымі кропкамі Нясвіж і Вялікая ліпа, праходзіў акурат праз Саску Ліпку-Квачы-Завушша-Вялікую ліпу -Высокую ліпу- Ляхавічы.

Пахаванне некалькі год таму было зганьбавана і абрабавана. Але, тады знайшліся добры людзі , якія і кустоў'е павясякалі і ліквідавалі сляды рабунку.

Зараз месца паціху заплывае бэзам. Але, у гэтым годзе ён ужо верх не возьме.

Вышэй пахавання Гартынгаў, па самаму краю гары, ідзе лінія акопаў, ад якой на захад адкрываецца шыкоўны пейзаж. Але, дабрацца туды, не кожны зможа)

Працавалі:
Зьміцер Юркевіч
Алена Паўлоўская
Зьміцер Траскоўскі, дзякуючы якому гэта вандроўка  адбылася ў звышкамфортных умовах (аўто).


Карысныя спасылкі:
http://by-mohilki.livejournal.com/45558.html
http://dmitrij-kr.livejournal.com/92103.html


























понедельник, 10 июля 2017 г.

"Таямніцы Міцкевіча па мячы" (частка IV), і ўсе папярэднія

Выйшла чацьвёртая  чатка нашага "дакументальнага" апавядання "Таямніцы Міцкевіча па мячы". Цыкл, які задумваўся як чатырохчастковы, завершаны. Нагадаем, што ён быў прысвечаны цалкам невядомай(!) старонцы радаводу вядомага беларускага паэта Адама Міцкевіча, і датычыцца ягонай бабкі, кальвіністкі Тадоры з Пянкальскіх.Дакладней, усе продкі Тадоры, якія сталі вядомы ў выніку розшуку, аказаліся кальвініскага веравызнання. Прычым, некаторыя з іх уваходзілі ў склад кліентэлы біржанскай лініі Радзівілаў,Крыштапа,  Януша і Багуслава, якія былі апошнімі абаронцамі пратэстантызма ў ВКЛ. І, дарэчы, не проста кліентэлы, але былі і асабістымі сакратарамі Радзівілаў!

На дадзены момант, радавод Адама Міцкевіча па бабке становіцца самым даследаванным з ўсіх іншых галін. І маецца інфармацыя пра некаторых продкаў Тадоры, якая сягае ў 1560-я гады.

Нажаль, што датычна ўласна Міцкевічаў, то тут ..сотгадовымі стараннямі міцкевічазнаўцаў далей пачатку XVIII ст. прабіцца пакуль што, не ўдалося. Дакладна вядомы толькі прадзед Адама, Ян (сын якога, Якуб- муж Тадоры Пянкалькай). Звесткі, датычныя бацькі Яна, Крыштапа (?), пакуль што выклікаюць сумнівы ў дасьледчыкаў, і не могуць лічыцца фактам.

Нагадаю, што перад гэтым цыклам у "Культура" друкаваўся іншы, які меў "арыгінальны" назоў "Таямніцы Міцкевіча па кудзелі". Упершыню, чытачу былі прадстаўлены ўнікальныя звесткі пра род Маеўскіх, з якіх паходзіла Барбара, маці паэта. У першую чаргу,  метрыкі хросту Барбары і яе сястры блізняшкі Марыі, а таксама метрыка шлюбу яе бацькоў - Мацея Маеўскага і Ганны з Гарэшкаў (Арэшкаў). А таксама, дакументальныя звесткі пра шляхетных наваградскіх продкаў Мацея аж да 1670-х (1650, пад сумнівам). Зоразумела, што гэта інфармацыя ёсць дэфенестрацыяй для сторой байкі аб паходжанні маці паэта з паслядоўнікаў габрэйскага "месіі" Якуба Франка, пік дзейнасці якога прыйшоўся на 1760-я гг.

Наперадзе чытача чакаюць іншыя цікавосткі з радавода Адама Міцкевіча (так-так),  Ігната Дамейкі і безумоўна, Тадэвуша Рэйтана і ягоных вядомых сваякоў...



Частка І
https://reyten.blogspot.com.by/2017/04/blog-post_21.html

Частка ІІ
https://reyten.blogspot.com.by/2017/05/blog-post_24.html

Частка ІІІ
https://reyten.blogspot.com.by/2017/06/24-2017.html

Частка IV