Выйшла чацьвёртая чатка нашага "дакументальнага" апавядання "Таямніцы Міцкевіча па мячы". Цыкл, які задумваўся як чатырохчастковы, завершаны. Нагадаем, што ён быў прысвечаны цалкам невядомай(!) старонцы радаводу вядомага беларускага паэта Адама Міцкевіча, і датычыцца ягонай бабкі, кальвіністкі Тадоры з Пянкальскіх.Дакладней, усе продкі Тадоры, якія сталі вядомы ў выніку розшуку, аказаліся кальвініскага веравызнання. Прычым, некаторыя з іх уваходзілі ў склад кліентэлы біржанскай лініі Радзівілаў,Крыштапа, Януша і Багуслава, якія былі апошнімі абаронцамі пратэстантызма ў ВКЛ. І, дарэчы, не проста кліентэлы, але былі і асабістымі сакратарамі Радзівілаў!
На дадзены момант, радавод Адама Міцкевіча па бабке становіцца самым даследаванным з ўсіх іншых галін. І маецца інфармацыя пра некаторых продкаў Тадоры, якая сягае ў 1560-я гады.
Нажаль, што датычна ўласна Міцкевічаў, то тут ..сотгадовымі стараннямі міцкевічазнаўцаў далей пачатку XVIII ст. прабіцца пакуль што, не ўдалося. Дакладна вядомы толькі прадзед Адама, Ян (сын якога, Якуб- муж Тадоры Пянкалькай). Звесткі, датычныя бацькі Яна, Крыштапа (?), пакуль што выклікаюць сумнівы ў дасьледчыкаў, і не могуць лічыцца фактам.
Нагадаю, што перад гэтым цыклам у "Культура" друкаваўся іншы, які меў "арыгінальны" назоў "Таямніцы Міцкевіча па кудзелі". Упершыню, чытачу былі прадстаўлены ўнікальныя звесткі пра род Маеўскіх, з якіх паходзіла Барбара, маці паэта. У першую чаргу, метрыкі хросту Барбары і яе сястры блізняшкі Марыі, а таксама метрыка шлюбу яе бацькоў - Мацея Маеўскага і Ганны з Гарэшкаў (Арэшкаў). А таксама, дакументальныя звесткі пра шляхетных наваградскіх продкаў Мацея аж да 1670-х (1650, пад сумнівам). Зоразумела, што гэта інфармацыя ёсць дэфенестрацыяй для сторой байкі аб паходжанні маці паэта з паслядоўнікаў габрэйскага "месіі" Якуба Франка, пік дзейнасці якога прыйшоўся на 1760-я гг.
Наперадзе чытача чакаюць іншыя цікавосткі з радавода Адама Міцкевіча (так-так), Ігната Дамейкі і безумоўна, Тадэвуша Рэйтана і ягоных вядомых сваякоў...
Частка І
https://reyten.blogspot.com.by/2017/04/blog-post_21.html
Частка ІІ
https://reyten.blogspot.com.by/2017/05/blog-post_24.html
Частка ІІІ
https://reyten.blogspot.com.by/2017/06/24-2017.html
Частка IV
Комментариев нет:
Отправить комментарий