Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы. Фота Віктара Малышчыца
Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы (Ляхавіцкі раён). Праўда, сам Тадэвуш Рэйтан у гэтым доме ўжо не жыў, ён быў пабудаваны пазней.
У гэтую ноч было проста незвычайнае неба. Як вядома, наша атмасфера часам можа крыху свяціцца сама. Звычайна гэта праяўляецца ў выглядзе слабых зялёных палос. А тут было і чырвонае, і жоўтае, і зялёнае свячэнне — сапраўднае буйства нябесных фарбаў! Шкада, што вокам такое амаль ніколі не бачна.
Дарэчы, падчас здымак была смешная гісторыя. Воддаль мясцовыя хлопцы палілі вогнішча і, заўважыўшы маю прысутнасць, пайшлі да мяне. Не жадаючы асабліва мець праблемы з мясцовай гапатой, я адразу пераключыўся на рускую і сказаў: «Добрый вечер!» На што мне «гопнікі» адказалі на чысцейшай беларускай мове. Аказалася, што гэта валанцёры з Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, якія ўжо не першы тыдзень тут жылі і працавалі над захаваннем сядзібнага комплекса.
Комментариев нет:
Отправить комментарий