vk.com/event125283766
ЛЕТНІК-4
правядзення супрацьаварыйных працаў
на аб’ектах гісторыка-культурнай каштоўнасці
“Сядзібны комплекс Рэйтанаў” (в.Грушаўка, Ляхавіцкі раён,
Берасцейскай вобл.)
Час правядзення – 11-19
жніўня 2016 г.
Арганізатары :
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
ГА “Беларускі камітэт ІКАМОС”.
Прыблізная колькасць удзельнікаў:
10-20 чалавек
Сядзіба ў
Грушаўцы больш за 200 год належала старабеларускаму рыцарскаму роду Рэйтанаў,
самым вядомым прадстаўніком якога стаў Тадэвуш Рэйтан, мужны абаронца незалежнасці
нашай краіны на сойме 1773года. Апошні з роду, безпатомны Язэп Рэйтан памёр у 1910 г. Род Рэйтанаў, як
і род Ваньковічаў выгас.
З 2013
года Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана ажыццяўляе дагляд сядзібнага комплекса і
лабіруе ідэю стварэння ў ім дзяржаўнага мемарыяльнага музея Тадэвуша Рэйтана
(як тое было зроблена з сядзібамі нашых вялікіх землякоў Тадэвуша Касцюшкі,
Адама Міцкевіча і інш. І, падобна. што
пэўныя зрухі ў гэтым накірунку пачаліся.
Чацьвёрты
год тут ладзяцца суботнікі, талокі, летнікі і фестывалі. Зроблена немала. Але,
працы яшчэ вельмі і вельмі шмат. І, з кожным разам, будзе ўсё болей.
Інфармацыю
пра Тадэвуша Рэйтана і іншых прадстаўнікоў роду , мерапрыемствы , якія зладзіла
Арт-суполка шукайце тут: www.reyten.blogspot.com
План
правядзення летніка :
11 жніўня
(чацьверг) –заезд, разбіўка табара
12-13
працоўныя дні
14
(нядзеля) –адпачынак (варыянты)
15-19-
працоўныя дні
20-21
–фестывальныя дні
Пад’ём: 7
00
Сняданак :
8 00
Працоўны
час: 9 00-18 00 (абед 13-14, вячэра 19)
Культурная
праграма (20-22).
Адбой: 23
00
Мець пры сябе:
-
Намёт
-
Пенку
-
Спальны
мех
-
Кубак,
талерку, відэлец, лыжку.
-
Музычныя інструменты
-
Аптэчку
- Працоўную вопратку
Асноўныя
патрабаванні:
-
Пад
час летніка сухі закон
-
Ветлівасць у адносінах да мясцовага насельніцтва
-
Падпарадкаванне
правілам лагернага побыту
ПАД ЧАС ЛЕТНІКА ЗАПРАШАЕМ МАСТАКОЎ,ФАТОГРАФАЎ НА ІМПРАВІЗАВАНЫ ПЛЕНЭР, ВЫНІКІ ЯКОГА МОЖНА БУДЗЕ ПРАДЭМАНСТРАВАЦЬ ГЛЕДАЧУ АДРАЗУ, БО...
ПРАЦЯГАМ ЛЕТНІКА СТАНЕ ФЕСТЫВАЛЬ ДА-ХХХІ "РЭЙТАН"
Старонкі падзеі:
www.facebook.com/events/1259481510730209/
Арт-суполка:
Комментариев нет:
Отправить комментарий