25 ліпеня угодкі выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, які ў сваёй творчасці як мінімум двойчы звяртаўся да гераічнага і глыбока трагічнага вобраза ліцьвіна-беларуса Тадэвуша Рэйтана.
Вашай ўвазе - урывак з рамана "Леаніды ня вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) , 1962 год.
"...Чалавек народжаны для бітвы і мае права памерці толькі ў бітве. I кожны воін павінен думаць, што ён, як апошняя надзея гарадоў і вёсак за яго плячыма, што ён, як апошняя песня роднай зямлі. I ён павінен змагацца нават тады, калі ніхто больш не хоча змагацца, адзін супраць усіх. Павінен надарвацца, легчы на парозе, як Рэйтан."
Калі Вы ведаеце, хто яшчэ з паваенных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў згадваў Тадэвуша Рэйтана, калі ласка, напішыце нам lefthunder@gmail.com
З павагай,
Зьміцер Юркевіч
Леаніды ня вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — раман Уладзімера Караткевіча, складзены з пралёга, які ўяўляе сабой асобную скончаную гісторыю, і з 33 разьдзелаў. У яго ўключаныя вершы, напісаныя быццам бы галоўным героем Андрэем Грынкевічам. Сам пісьменьнік вызначыў раман як «амаль што сэнтымэнтальны».
Раман быў надрукаваны ўпершыню ў часопісе Полымя ў нумарах 5, 6. Плянавалася выданьне кнігі «Леаніды не вернуцца да Зямлі», куды павінны былі ўвайсьці аднайменны раман і аповесьць «Дзікае паляваньне караля Стаха», аднак Караткевіча абвінавацілі ў абстрактным гуманізьме, і восеньню 1963 г. набор кнігі быў рассыпаны. Асобным кніжным выданьнем на беларускай мове раман пад назвай «Нельга забыць» выйшаў у 1982 г.
Рукапіс раману захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва, пад назвай «Няма забыцьця», з паметай на адвароце першай старонкі: Пачаў у верасьні 60 г.
Раман прысьвечаны памяці сябра Караткевіча Гераніма Стулпана.
Комментариев нет:
Отправить комментарий