воскресенье, 12 ноября 2017 г.

Миллион евро для Грушевки: райисполком получил грант на реставрацию усадьбы Тадеуша Рейтана

https://realty.tut.by/news/offtop-realty/568403.html
 / Фото: Надежда Бужан / 
Редкий случай — на реконструкцию старинной усадьбы выделяют внушительный грант. Повезло имению Рейтанов в Ляховичском районе Брестской области — на него Европейская комиссия обещает более чем миллион евро. Имение получило известность благодаря самому знаменитому представителю рода — Тадеушу Рейтану. Это ему приписывают фразу «Убейте меня, не убивайте Отчизну», это он на картине Яна Матейко «Тадеуш Рейтан на варшавском сойме 1773 года». Мы отправились в Грушевку, чтобы оценить состояние малой родины национального героя Беларуси и Польши и понять, почему так важно сохранить память о его героическом поступке для нашей страны.

Откуда деньги?

Деньги на реставрацию появились после того, как Еврокомиссия одобрила совместный проект польской гмины Пухачув Ленчинского повета Люблинского воеводства и Ляховичского райисполкома с длинным названием «Восстановление общего культурного наследия как основы для развития трансграничного сотрудничества молодежи и творческих групп Польши и Беларуси». Сумма финансирования проекта составит 2,375 млн евро, из них почти 1,2 млн евро — грант белорусской стороне.
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
В Ляховичском райисполкоме журналисту REALTY.TUT.BY рассказали, что на эти деньги планируется частичная реставрация усадебного дома и консервация каплицы комплекса бывшей усадьбы Рейтанов в деревне Грушевка. После реконструкции туристический историко-культурный центр «станет местом проведения массовых мероприятий».
А еще совсем недавно Грушевку ждала участь десятков других старинных усадьб: долгое ожидание частного инвестора на аукционах. У государства нет денег на восстановление.
— Тое, што заяўка на грант, якую падрыхтавалі ў Ляхавіцкім райвыканкаме (з дапамогай запрошаных адмыслоўцаў), нарэшце прайшла конкурс і была зацверджана, лічу вельмі добрай навіной! — кажа Зміцер Юркевіч, даследчык-архівіст, заснавальнік Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана. — Тое, што аднаўленнем сядзібы будзе займацца дзяржава, другі станоўчы момант. Такім чынам, Беларусь робіць крок насустрач таму, хто паклаў у падмурак яе незалежнасці першы камень. Гэта сведчыць аб тым, што расце разуменне таго, што на ўласную гісторыю трэба глядзець сваімі вачыма. Выдатна, што сядзіба Рэйтанаў не пайшла з малатка, не стала прыватнай уласнасцю. У Польшчы імя ліцьвіна-беларуса Тадэвуша Рэйтана — сінонім слова «патрыятызм». У нас яго імя мала вядомае шырокай публіцы, хаця гэта наш суайчыннік і наш нацыянальны герой. Як і Касцюшка, і Каліноўскі. Безумоўна, мы, валанцёры (гісторыкі, мастакі, музыкі і іншыя зацікаўленыя) будзем у межах магчымага падтрымліваць рух аднаўлення.
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Нажаль, найбольш каштоўны будынак комплекса, які быў паспяхова закансерваваны агульнымі высілкамі — нашымі і мясцовых уладаў — «мураванка» (флигель, в котором жил и умер Тадеуш Рейтан. — Прим. TUT.BY) не ўвайшла ў спіс першарадных аб’ектаў заяўкі. Гэта маленькі мінус. Таму, што Грушаўка вядома перш за ўсё дзякуючы асобе Тадэвуша Рэйтана. На яго імя і едуць турысты. І адноўлены за невялікія сродкі яго дамок з адмыслова прысвечанай яму экспазіцыяй мог бы стаць тым магнітам, які б і прыцягваў у Грушаўку яшчэ больш турыстаў, і выконваў пры гэтым функцыю асветы.

Как Рейтаны появились в Грушевке

Некоторые польские историки утверждают, что «польский король подарил Грушевку краковскому рыцарю Рейтану за мужество в битве под Веной в 1683 году».
— У гэтым сказе ўсё мана, — не згаджаецца Зміцер Юркевіч. — Па першае, ніякага «кракаўскага рыцара» не існавала, бо продкі Тадэвуша неслі службу ў войсках ВКЛ. І гэта дакладна. Па другое, войска ВКЛ, насуперак пашыранаму міфу, у бітве пад Венай удзелу не брало!
Першы Рэйтэн з’явіўся на нашых землях у 1620-х гадах з Прусіі. Заснавальнікам беларускай галіны роду стаў Фрыдрых Рэйтан. Ён памёр у 1639 годзе і быў пахаваны сваім патронам, Жыгімонтам Каралем Радзівілам (камандорам Мальтыйскага Ордэна ў ВКЛ) ў Сталовічах (раней — Ствалавічы). Усе яго нашчадкі «па мячы» служылі ў элітных гусарскіх частках войска ВКЛ. А Грушаўку набыў ад Радзівілаў дзед Тадэвуша Рэйтана Марцыян пасля 1693 года.
Рэйтаны займалі далёка не апошняе месца ў прыдворнай свіце Міхала-Казіміра «Рыбанькі» і Францішкі-Уршулі Радзівілаў. Ці не таму сядзіба Рэйтанаў пад Ляхавічамі часам станавілася месцам, дзе Радзівілы вырашалі пытанні дзяржаўнай значнасці? І ці не таму «Рыбанька» стаў кумам (хросным бацькам) брата Тадэвуша, Міхала, а Францішка-Уршуля кумой яго сястры Барбары?
Тадеуш Рейтан
Тадэвуш пераняў «эстафету» па бацьку і быў прызначаны лёсам «таварышыць» «Пане Каханку» (Караль Станіслаў Радзівіл), з якім ня толькі дзяліў радасці, але аднойчы падзяліў і гора, бо быў разам са сваім патронам абвешчаны «ворагам дзяржавы і вечным выгнаннікам» і вымушаны падацца ў кароткачасовую эміграцыю.

«Не забівайце Бацькаўшчыны!»

Известность же Тадеушу принесла не дружба с Радзивиллами, а его непреклонность и патриотизм. В 1772 году Россия, Пруссия и Австрия аннексировали часть Речи Посполитой. Чтобы «легализовать» первый раздел ВКЛ и Польши, три империи решили получить «разрешение на раздел» через разделительный Сойм Речи Посполитой в 1773 году. Все было отлично подготовлено — подкупленным депутатам оставалось дать свое «согласие». Но оказалось, что купить и запугать можно не всех.
— Сойм па чарзе мусіў адбывацца ў ВКЛ, у Гародні, — пераказвае гісторыю Зміцер Юркевіч. — Але месцам была абрана Варшава. І гэта дало Тадэвушу Рэйтану і іншым паслам з ВКЛ дадатковы аргумент для супраціву. Аргумент, які вяртае нас у часы адкрытай барацьбы ВКЛ за незалежнасць ад Польшчы. Рэйтан адкрыта выступае супраць узурпацыі палякамі права правядзення сойму і супраць абрання маршалкам дэпутата-паляка. Акрамя таго, ён не дае ў спакойнай атмасферы правесці маршалку «паляку Панінскаму, агенту Расеі» аніводнага паседжання ў пасольскай ізбе. Чатыры дні і тры начы яны сядзяць у ёй, днём блакуючы доступ туды Панінскаму і спрабуючы адгаварыць паслоў, якія гатовы былі падпісацца пад падзелам краіны, ад ганебнага ўчынка. Дэпутаты ад ВКЛ заклікалі не здраджваць, бараніць краіну. Але іх не чулі.
Магчыма, многія ведаюць пра Тадэвуша Рэйтана дзякуючы знакамітай карціне «Тадэвуш Рэйтан на варшаўскім сойме 1773 года», на якой ён намаляваны ў роспачнай позе на падлозе ізбы, у дзвярах, у раздзертым на грудзях кунтушы. Над ім стаяць тыя, на кім адказнасць за маўклівую згоду на падзел, перш наперш Панінскі, у чырвоным еўрапейскім адзенні. У той момант Рэйтан нібыта крыкнуў: «Забіце мяне, не забівайце Бацькаўшчыны!» Але Панінскі ў той дзень на сойме адсутнічаў, і Рэйтан казаў не зусім гэтыя словы. Таму твор нельга лічыць гістарычным.
«Тадэвуш Рэйтан на варшаўскім сойме 1773 года»
Дзякуючы супраціву паслоў пераважна з беларускіх земляў ВКЛ свет даведаўся, што «агульнай згоды» на падзел няма. Навіны аб падзеях на сойме разляталіся па ўсяму свету. І ў гэтым перш-наперш заслуга Рэйтана.
Па завяршэнні сойму ён вяртаецца ў Грушаўку. Яго імя разам з імёнамі ягоных братоў сустракаецца ў актах судовых справаў, якія вялі Рэйтаны да 1780 года. У Грушаўцы ён дапісваў «Дыярыўш майго пасольства», які, нажаль, знік у пазнейшыя часы.
Калі падсумаваць усе вядомыя мне звесткі, то падзеі ў Грушаўцы пачатку жніўня 1780-га, магчыма, разгортваліся так. З візітам пашаны у сядзібу Рэйтанаў завітаў расейскі генерал. Ім мог быць генерал Іван Мехельсон, які браў удзел у задушэнні паўстання Пугачова. У тыя часы ён бываў у Наваградскім ваяводстве, аб чым сведчаць судовыя справы. За год да падзей ён набыў у Міхала Рэйтана тыя рэйтанаўскія фальваркі, якімі род валодаў з 1660-х гг. і якія знаходзіліся вакол былога беларускага горада Невель на Полаччыне.
Убачыўшы, што браты гасцінна прымаюць у Грушаўцы прадстаўніка ворагаў, Тадэвуш пачаў гнаць таго з двара. Верагодна, спалоханыя сваякі гвалтам зачынілі Тадэвуша ў цагляным флігелі — «мураванцы», ў якім пасля вяртання з сойму ён жыў. Маючы неверагодную моц, Тадэвуш, пабіўшы шыбы, паспрабаваў вырваць краты, але вырвацца не змог. Пры гэтым ён моцна скалечыўся, ад чаго і памёр на другі дзень здарэння (8 жніўня 1780 года). І як належыць хрысціяніну, ён спавядаўся ксяндзу, якога, як пісала са словаў сведкі Саламея Рэйтан (пляменніца Тадэвуша), «да апошняй хвіліны трымаў за руку».
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Оконные проемы «мурованки» сейчас заложены кирпичом
Пахавалі Тадэвуша ў ляхавіцкім касцёле. Але ў 1867 годзе ён быў зачынены, а праз месяц адкрыты ўжо як праваслаўная царква. Труна Тадэвуша Рэйтана, імаверна, была перапахавана на ляхавіцкіх могілках. Але дзе дакладна — невядома. Магчыма, на родавым пахаванні, дзе знайшлі спачын малодшыя браты Тадэвуша.
Таму варта ўжо спыніць папулярызацыю гэтага шкоднага ва ўсіх адносінах міфа, нібыта Тадэвуш Рэйтан скончыў жыцце як самагубца. Гэта акалічнасць нават блакуе справу ўшанавання памяці Тадэвуша на яго малой радзіме: спробы назваць у яго гонар адну з вуліц горада Ляхавічы ўжо двойчы зрывался па прычыне «нельга ўшаноўваць самагубцу».
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Могила Доминика Рейтана в Ляховичах

Усадьба Рейтанов сегодня

От Ляхович до Грушевки — 4 километра по выбоинам гравийки. Нашим туристам к таким дорогам не привыкать, но иностранным придется объяснять, почему на пути к «историко-культурному центру» нет асфальта.
Деревня сейчас напоминает оторвавшийся от состава вагон — короткий ряд домов по одной стороне единственной улицы. Здесь нет школы, детского сада, магазина, колхозной конторы — здесь нет ничего достойного внимания, кроме усадьбы Рейтанов и католической каплицы за полем у леса.
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Судя по кирпичным столбам, имение когда-то было огорожено. За линией несуществующей границы — порядком заросший парк, в центре которого можно рассмотреть большое одноэтажное здание с мансардой, ржавой крышей и забитыми оконными проемами. От парадного въезда на территорию усадьбы ведет мощеная дорога-аллея под аркой почти сомкнувшихся крон старых лип. По брукаванке попадаешь в центр имения: налево — «мурованка» Тадеуша, усадьба, официна, остатки ледовни и оранжереи, направо — конюшни, прямо — спиртохранилище, бровар, озеро и гумно за ним.
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Все здания находятся в разной степени сохранности. Усадьба, которую и собираются реставрировать, внешне выглядит очень крепко. Стены из лиственницы «звенят», между бревнами все щели тщательно законопачены. Если что и менять, то только нижний венец. Металлическая кровля хоть и заржавлена, но еще держится молодцом. По крайней мере, вода внутрь не попадает. А вот деревянную обшивку пора менять. Крыльца и террасы, которые можно увидеть на старых фотографиях, уже нет. Сам же дом стоит на мощном фундаменте, внутри, под всем зданием, есть подвальный этаж (местные говорят, что там колхозную картошку хранили). Визуально все выглядит очень основательно.Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Усадьба, которую собираются восстанавливать, была построена в конце ХІХ века. До этого на существующем фундаменте, судя по рисункам Наполеона Орды, дом,возможно, был каменным с вальмовой крышей и четырехколонным деревянным портиком. Парковый фасад имел террасу.
Однако Змитер Юркевич говорит, что на рисунках Наполеона Орды дом только выглядит как каменный:
— Напалеон Орда двойчы бываў у 1850−60-х гг. у Грушаўцы і пакінуў два вядомыя на сённяшні час малюнкі. На іх адлюстоўваюцца «мураванка» Тадэвуша Рэйтана, сядзібны будынак і флігель з правага боку. На думку, што сядзіба была каменная, гледача наводзіць тое, што яна белага колеру. Але я лічу, што хутчэй за ўсё сядзіба была драўляная, але атынкаваная. Да 1941−42 гг. у Беларусі было немала такіх «тыпавых» для свайго часу драўляных сядзібаў. Акрамя звычайнай «пабелкі», часам сядзібы пакрывалі даволі тоўстым слоем тынку, заганяючы ў сцены драўляныя цвікі-маякі. Па сведчанням прадстаўнікоў роду, ужо напачатку ХІХ ст. палац быў старым, цяпла не трымаў, і жыць у ім было, верагодна, не вельмі камфортна. Таму апошні Рэйтан перад шлюбам вырашыў знесці яго і пабудаваць новы, таксама драўляны. Які мы можам пабачыць і зараз.
Ад сядзібы, якой яна была ў часы Тадэвуша, засталася толькі адна пабудова — «мураванка». Будынак вельмі стары, магчыма канца XVIІ ст. Як сведчыць знойдзены мной інвентар сядзібы 1780-х гг., усе астатнія шматлікія гаспадарчыя пабудовы былі драўляныя. Цікава, што сядзіба не згадана, а стан «мураванкі» апісаны як «крытая напалову гонтай, напалову дранкай», з «пабітымі шыбамі, патрабуе рамонту».
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Внутрь усадьбы теперь не попасть — все окна и двери заколочены.
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Здесь были печи из голландского кафеля, паркет, расписные панели и потолки, резьба, люстры и дорогая мебель. Дом имел картинную галерею, охотничий зал и зал увековечивания памяти Тадеуша Рейтана. Впрочем, все, что было ценного, уже разграбили «туристы» и местные «ценители старины»: с печей сняли кафель, достали окна вместе с рамами, нет дверей, частично полов. Однако кое-что, что может говорить о внутреннем убранстве, осталось. Например, в некоторых комнатах частично сохранились нарисованные «обои», фрески на потолках. Местные говорят, что при советах в усадьбе был клуб, правление колхоза. Со щедрой руки председателя, в панских комнатах некоторое время жили колхозники.
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
К сожалению, реконструкция не коснется других зданий бывшего имения. Например, двухэтажного здания конюшни. Рейтаны держали в них элитных лошадей. На втором этаже над стойлами распологались жилые помещения работников. По сравнению с усадьбой зданию безотлагательно требуется ремонт — крыша обвалилась, вода разрушает перекрытия (они, кстати, выложены из кирпича). Местами через провалы видно небо. Находиться внутри опасно — здание в аварийном состоянии.
1 из 5
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Вторая конюшня дожила до нашего времени практически без потерь.
1 из 3
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
В «мураванке» в советское время была общественная баня, теперь все входы заложены кирпичом. С виду здание неплохо сохранилось — волонтеры вовремя залатали крышу.
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
В неплохом состоянии находится и сложенное из камней спиртохранилище под металлической крышей. Спирт, кстати, производили рядом в броваре (от него остались лишь фрагменты стен).
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
За рукотворным озером на территории усадьбы есть еще один интересный объект —уникальное деревянное гумно XIX века. Примечательно оно своим возрастом и гигантскими размерами. Правда, если не залатать крышу, в скором времени оно окончательно сгниет.
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY

Фото: Надежда Бужан, TUT.BY

Последний Рейтан

Последними владельцами усадьбы стали Юзеф и Алина Рейтаны. При них усадьба процветала.
Ведение хозяйства было образцовым и технологически «продвинутым»: пока в большей части Российской империи освещение было от лучины и керосиновых ламп, здесь уже было электричество. Его вырабатывала динамо-машина.
Рейтаны могли позволить себе и собственный автомобиль. Один из сторожей, которые присматривают за усадьбой, поделился истрией о том, как последнему владельцу имения срочно потребовалось куда-то уехать, а керосин для машины закончился. Тогда в бак залили чистый спирт и поехали.
— Нейкіх надзвычайных дасягненняў на асабістым рахунку Язэпа Рэйтана няма, — расказвае Зміцер Юркевіч. — Але быў ён старшынёй нясвіжскага таварыства асветы, падтрымліваў, як і ягоныя дзяды, будаўніцтва школаў, мадэрнізацыю гаспадаркі на беларускіх землях. Яго жонка, Аліна, не магла мець дзяцей, але ў грушаўскім панскім доме не было пуста. Усю сваю бацькоўскую любоў яны аддавалі дзесяткам сірат, якіх бралі на выхаванне. А таксама мясцовым людзям. Па сведках жыхароў Грушаўкі, Пашкоўцаў, якія мы чулі падчас апытанак, захаваліся толькі самыя цёплыя ўспаміны, бо шмат каму з іх продкаў Рэйтаны дапамаглі ў цяжкія часіны.
Памер Язэп Рэйтан у 1910 годзе ад сухотаў у новым сядзібным доме. Па традыцыі над труной апошняга з роду быў разламаны радавы герб.
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Перад смерццю ён вылучыў са спадчыны пэўную частку грошаў на будаўніцтва капліцы-пахавальні. Пабудавалі яе да пачатку Першай Сусветнай вайны, а агароджу паставілі пазней, у міжваенны час.
Пасля вайны, пры савецкім часе невядомыя ліхадзеі забраліся ў капліцу, выцягнулі з труны цела Юзэфа. Здзекваліся з яго, а потым зацягнулі ў балота і там кінулі.
Алина Рейтан находилась в Грушевке до момента воссоединения Беларуси в 1939-м. Ей это стоило жизни — советские власти отправили ее вглубь России. Из этого «путешествия» она не вернулась.
Кстати, за три года до смерти Рейтан профинансировал строительство в Ляховичах костела святого Юзефа. Во время Второй мировой войны здание лишилось крыши, но стены, башня и крест на ней уцелели. Местные до сих пор могут рассказать вам историю про «Пецю з Патапавіч», который полез сбивать крест, но порыв ветра его самого сбросил с высоты. После этого Петя долго не прожил.
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Костел переделали в больницу. Последние годы, за ненадобностью, здание пустовало. Было время, когда его пытались продать, но желающих не нашлось. А недавно райисполком принял решение о передаче здания верующим.
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY

Человек, который заставил Пилсудского пить за ВКЛ

— Пасля Рэйтана гаспадарыў у Грушаўцы Генрык Грабоўскі, пляменнік Язэпа, апошняга з Рэйтанаў. Гэта была экстравагантная асоба. Адзначыўся ў гісторыі тым, што спрабаваў паўтарыць учынак свайго стрыечнага прапрадзеда Тадэвуша Рэйтана. Падчас падпісання акта «Рыжскай дамовы», якая разрывала тэрыторыю Беларусі паміж Польшчай і бальшавіцкай Расеяй, ён устроіў дэмарш: выкрыкваў польскім падпісантам «Цень Рэйтана між вамі», «Каін Грабскі» (Грабскі — кіраўнік польскай дэлегацыі), «Паніньскія» (паляк Паніньскі — кіраўнік канфедэрацыі, якая падпісала ў 1773 годзе акт першага падзела ВКЛ і Польшчы). Ён раскідваў улёткі, у якіх абвінавачваў польскія ўлады ў тым, што яны аддаюць частку Беларусі на з’ядзенне «чырвонаму Молаху». Такіх жа самых думак быў і Эдвард Вайніловіч, які напісаў вельмі цёплы ўхвальны ліст Грабоўскаму, свайму далёкаму сваяку.
Дарэчы, падчас візіта Язэпа Пілсудскага ў Менск, Грабоўскі прымусіў «правадыра» піць віно «За Вялікае Княства Літоўскае!» з келіха, які быў падараваны Тадэвушу Рэйтану сябрамі па соймавай барацьбе ў 1773 годзе.
Генрык Грабоўскі на адкладзеныя Язэпам Рэйтанам сродкі пабудаваў капліцу. Ён жа замовіў і даставіў у Грушаўку каштоўную дахоўку і граніт для алтара, мармур для памятных дошак прадстаўнікам роду Рэйтанаў, уключна з Тадэвушам Рэйтанам. Ён жа інспіраваў і пошукі магілы.
Из старых польских газет: «Найдена могила Тадеуша Рейтана»
Раскопкі ў Грушаўцы, якія вяліся ў 1930 годзе і якія сенсацыйна грымелі ў Польшчы «Знойдзена магіла Героя!», далі, насамрэч, адмоўны вынік. Быў знойдзены жаночы шкілет (161 см.) Таму ніхто з сур’ёзных навукоўцаў не пацьвердзіў заяву газетчыкаў, што знойдзена «труна Рэйтана».
Грабоўскі перадаў у Польшчу каштоўны дэпазіт з кубкам, дакументамі, узнагародамі і іншымі рэчамі. Мне ўдалося ўстанавіць амаль цалкам увесь ланцужок вандроўкі дэпазіта (ад перадачы да знікнення з музея), таму, магчыма, раней ці пазней, мы здолеем вярнуць некаторыя рэчы ў Грушаўку.
Генрык Грабоўскі быў забіты ў 1939 годзе мясцовай бандай ліхіх людзей. Адзін з сыноў Генрыка быў забіты немцамі ў 1944-м. За што, чаму? Адказу, нажаль, не маем.
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Внутри каплицы
Реставрационные работы в Грушевке еще не начинались, и в этом году их ожидать не стоит.
Читать полностью: https://realty.tut.by/news/offtop-realty/568403.html

Комментариев нет:

Отправить комментарий